Езуіты

Езуіты

Старонка Таварыства Езуса ў Беларусі аб дзейнасці езу?

07/05/2024

Паразважаць над сутнасцю, прычынамі і наступствамі крыўды, а таксама знайсці шляхі да прабачэння дапамогуць выбраныя фрагменты кнігі а. Юзэфа Аўгустына SJ "Ból krzywdy, radość przebaczenia".

https://www.jezuity.by/2024/05/07/боль-крыўды-радасць-прабачэння-урыў/

27/04/2024

Сапраўдная вінаградная лаза – Ян 15, 1–8
https://catholic.by/3/liturgy/lectionary/velikodny/5150-v-velikodnaya-nyadzelya-god-v

Кожны з нас існуе як асобны індывід, аднак у той жа час звязаны з рэштай стварэння і не можа існаваць адасоблена. Наша сувязь з зямлёй, з яе гравітацыяй, наша залежнасць ад паветра, якім напоўнена атмасфера, нябачныя, але вельмі рэальныя, фізічныя, матэрыяльныя. Падобная сувязь існуе і ў іншых вымярэннях нашага жыцця: чалавек не можа выжыць не толькі без тых дароў, што дае яму зямля, але і без соцыюма, без прыналежнасці да супольнасці людзей.

Вобраз вінаграднай лазы, да якога звяртаецца Езус у сённяшнім евангельскім урыўку, указвае на яшчэ адзін від повязі, без якой чалавек не можа па-сапраўднаму жыць: наша сувязь з Ім, Божым Сынам, і праз Яго — з Айцом.

Менавіта гэтае духоўнае вымярэнне адкрывае паўнату нашага існавання: нашу сутнасць дзяцей Божых, у чыіх жылах цячэ «лімфа», кроў Божага Сына.

Езус кажа: «Я — сапраўдная вінаградная лаза», і гэта падкрэсленне можа здавацца дзіўным, бо ці ж не пра метафару гаворка? Але Езус насамрэч указвае на тое, што Ён — той, хто ахоплівае сабой усё існае, па-сапраўднаму трымае ўсё разам: без Яго нішто не можа існаваць.

Віктар Жук SJ

22/04/2024

Сёння мы адзначаем свята Марыі, Маці Таварыства Езуса.

Абраз Маці Божай Спадарожніцы, напісаны ў часы позняга Сярэднявечча, знаходзіўся ў невялікай капліцы, дзе Ігнацый Лаёла часта маліўся. Калі новазаснаванаму Таварыству Езуса ўдалося пабудаваць свой першы касцёл, Il Gesù, яны зрабілі гэта на тэрыторыі ранейшай капліцы. Ігнацый захаваў абраз, і зараз ён знаходзіцца ў паўночнай капліцы касцёла Il Gesù. Гэта сімвал не толькі Маці, якая нарадзіла Езуса, але і Маці, якая суправаджае Сына і Ягоных вучняў на шляху іх сумеснага падарожжа да Айца. Марыя ідзе з намі.

На фота - копія абраза Маці Божай Спадарожніцы з касцёла св.Ігнацыя ў Віцебску.

***
Маці Марыя,
Будзь для мяне прыкладам аддання і ўдзелу.
Ствары ўва мне
сэрца сумленнае і чыстае,
сэрца, што дае прытулак іншым,
сэрца велікадушнае і рашучае, здольнае пераадолець цяжкасці,
заўсёды гатовае пачаць зноў,
сэрца пакорнае,
што ўсяго чакае ад Езуса,
Твайго Сына і нашага Пана.
Амэн.

20/04/2024

Добры пастыр – Ян 10, 11-18
https://catholic.by/3/liturgy/lectionary/velikodny/5136-iv-velikodnaya-nyadzelya-god-v

Жыццё Пастыра, ахвяраванае за мяне ў невымоўнай любові, — вось крыніца майго жыцця, вось доказ велізарнай годнасці і вартасці майго жыцця. Адначасова тая «запаведзь, якую атрымаў» Езус ад Айца — гэта запаведзь для кожнага аўтэнтычнага чалавечага існавання: усведамленне і прыняцце дару безумоўнай і абсалютнай любові дае зразумець, што і маё жыццё дасягае сваёй паўнаты, калі яно адданае, калі я раздаю яго ў любові. Менавіта такім чынам яно «вяртаецца» да мяне, робячы мяне «новым стварэннем у Хрысце» (пар. 2 Кар 5, 17).

Кожны дзень адкрывае для мяне магчымасць аддаць часцінку жыцця ў любові: у слове і жэсце ўважлівасці, спагады, пяшчоты, у шчырым клопаце пра бліжняга, асабліва найбольш патрабуючага.

Віктар Жук SJ

19/04/2024

Беларуская служба Ватыканскага радыё падзялілася разважаннямі дырэктара Ватыканскай абсерваторыі брата Гая Кансалманьё SJ на тэму штучнага інтэлекту. Манах-езуіт тлумачыць, што замест таго, каб імітаваць чалавечы інтэлект, сістэмы штучнага інтэлекту выконваюць “аперацыі па маніпуляванні данымі”. Аднак гэтыя даныя “не з'яўляюцца ні інфармацыяй, ні ведамі, ні мудрасцю”. Кампутары працуюць толькі з данымі, а самыя папулярныя боты штучнага інтэлекту, такія як ChatGPT, "здаюцца чалавекападобнымі, таму што ўносяць у вынікі недакладнасці і памылкі, характэрныя для чалавека".

https://www.jezuity.by/2024/04/19/навуковец-езуіт-не-трэба-баяцца-штучн/

Старонкі гісторыі. Місія ксяндза Юзафа Марсангера - Vatican News 18/04/2024

У серыі падкастаў на Ватыканскім радыё з'явіўся выпуск пра айца-езуіта Юзафа Марсангера, які вырашыў застацца ў БССР і прысвяціць усё сваё жыццё захаванню веры на беларускай зямлі. Пра постаць гэтага святара распавядае спадарыня Раіса Зянюк, кандыдат гістарычных навук, даследчыца дзейнасці каталіцкіх манаскіх ордэнаў і духавенства на тэрыторыі Беларусі ў XIX – XX стагоддзях.

Старонкі гісторыі. Місія ксяндза Юзафа Марсангера - Vatican News Старонкі гісторыі. Місія ксяндза Юзафа Марсангера - Vatican News

10/04/2024

Сёння спаўняецца 69 год з дня смерці П'ера Тэйяра дэ Шардэна SJ, славутага навукоўца і тэолага. Прапануем успаміны аб Вялікдні 1955 года, калі ён пакінуў гэты свет, а таксама разважанні аб постаці і думцы Тэйяра ад Крыстафера Карбаллі, айца-езуіта, астранома з Ватыканскай абсерваторыі, які не меў магчымасці сустрэцца з Тэйярам, але хацеў бы паціснуць яму руку.
https://www.jezuity.by/2020/04/09/пер-тэйяр-дэ-шардэн-sj-1881-1955/

06/04/2024

Езус з'яўляецца вучням – Ян 20, 19–31
https://catholic.by/3/liturgy/lectionary/velikodny/5117-ii-velikodnaya-nyadzelya-god-v

Подых Уваскрослага Езуса – гэта павеў Духа Святога, які нясе ў кожнае веруючае сэрца плады перамогі Езуса. У першую чаргу гэта перамога над злом і грахом, і дар Духа нясе перадусім вызваленне ад граху, яго ўлады, наступстваў і віны.

Подых Езуса вызваляе спалоханых вучняў ад віны за іх здраду і ў той жа момант становіцца для іх місіяй несці вызваленне – адпушчэнне грахоў – іншым. Гэтая місія прымае ў Касцёле канкрэтную форму сакрамэнту Паяднання, але ў больш шырокім сэнсе яна ахоплівае заданне кожнага верніка стаць апосталам Божай збаўчай міласэрнасці: несці вестку аб вызваленні, якое для нас здабыў Божы Сын і якое даступнае кожнаму, хто ў Яго паверыць.

Мы можам стаць сведкамі гэтай радаснай весткі пры ўмове, што самі няспынна адчуваем у сабе пасхальнае дзеянне Божай міласэрнасці, праз якое Бог не перастае прабачаць нашыя правіны і дае новую сілу супрацьстаяць спакусе і ўладзе ворага чалавечага роду. (Варта памятаць пра тое, што наша здольнасць адмовіцца ад граху і спакусы – плод Пасхі, дар Духа, а не нашая заслуга.)

Віктар Жук SJ

31/03/2024

Вялікдзень – час здзіўлення, неспадзяванасці, захаплення і новага жыцця. Запрашэнне да сустрэчы з уваскрослым Езусам, які выходзіць нам насустрач як Суцяшальнік і Сябар.

Светлай Пасхі ўсім!

Хрыстус уваскрос!

Easter - a time of wonder, surprise, amazement and new life.
An invitation to meet the risen Jesus, who comes to meet us as a Consoler and Friend.

Happy Easter to everyone!

Artwork: ARCABAS - Le donne mirofore
Chiesa della Risurrezione - Comunità Nazareth

Ігнацыянскі рахунак сумлення — 6. А вы кім лічыце Мяне? 29/03/2024

Езус пытаецца кожнага з нас, тут і цяпер, у рэчаіснасці нашага жыцця: “Кім ты лічыш Мяне? Хто Я для цябе?” Ён слухае нашыя адказы, слухае і нашае пытанне: “А хто я для Цябе, Пане?” Калі мы штосьці значым адно для аднаго, тады штосьці значаць і нашыя адносіны, тады ёсць прагненне сустрэчы і няспынны пошук Бога ва ўсім.

https://youtu.be/P883AqRDVxI?si=4iORsNX7N8oyY4_G

Тэкст і аўдыё: https://www.jezuity.by/2024/03/29/ігнацыянскі-рахунак-сумлення-а-вы-кім/

Ігнацыянскі рахунак сумлення — 6. А вы кім лічыце Мяне? На працягу Вялікага посту, які сёлета распачынаецца 14 лютага, на партале Catholic.by штотыдзень у тэкставым фармаце і ў форме відэа будзе публікавацца ігнац...

Пасха на ТБ: Велікодны эфір 2024 на беларускім тэлебачанні 29/03/2024

30 сакавіка тэлеканалы «Беларусь 4 Віцебск» і «Віцебск» будуць весці трансляцыю святой Пасхальнай вігіліі з касцёла святога Ігнацыя Лаёлы ў Віцебску, дзе працуюць айцы-езуіты. Пачатак – 21.00.

Пасха на ТБ: Велікодны эфір 2024 на беларускім тэлебачанні Белтэлерадыёкампанія ў эфіры двух агульнанацыянальных тэлеканалаў арганізуе прамыя трансляцыі шэрагу набажэнстваў святога Пасхальнага Трыдууму з мінскага архі...

29/03/2024

Неўзабаве ў літургіі мы будзем сузіраць Муку, смерць і Уваскрасенне Хрыста. Пітэр Нот SJ разважае, як падзеі Вялікай пятніцы, Вялікай суботы і Велікоднай нядзелі ўтвараюць аповед, які дапамагае нам асэнсаваць сваё жыццё і балючыя рэчы, якія ў ім здараюцца. “Уваскрослы Хрыстус застаецца пастаяннай рэальнасцю, Ён заўсёды з намі, нават у нашую Вялікую пятніцу”.

https://www.jezuity.by/2022/04/11/вялікая-пятніца-хвалебная-нядзеля/

23/03/2024

Урачысты ўезд у Ерузалем – Мк 11, 1-10
Год В – https://catholic.by/3/liturgy/lectionary/post/5097-palmovaya-nyadzelya-abo-nyadzelya-muki-pana

Пане, дай мне ласку распазнавання Тваёй прысутнасці. Навучы слухаць і чуць Твой голас, які няспынна кліча да большага праслаўлення і блізкасці! Дазволь усімі сіламі дбаць пра тое, каб праслаўляць Айца, які на нябёсах, праз слуханне Твайго слова і праз слуханне бліжніх. Пане, дай мудрасці моўчкі сузіраць Цябе. Няхай сэрца ў цішыні і маўчанні заўсёды спявае: “Гасанна!” дзеля сапраўднай і асабістай сустрэчы з Табой, жывым Богам – у Тваіх цярпеннях і ўваскрасенні.

Міхайла Станчышын SJ

16/03/2024

Прадказанне ўзвышэння Сына Чалавечага – Ян 12, 20-33
https://catholic.by/3/liturgy/lectionary/post/5091-v-nyadzelya-vyalikaga-postu-god-v

Чаму існуе зло і цярпенне — гэта, бадай што, найбольш балючае пытанне, якое задае сабе чалавек. Хрыстус ніякім чынам не апраўдвае зло і крыўдзіцеляў: і ў евангельскім урыўку, і ў другім чытанні мы чуем пра паставу Езуса, што нагадвае нам малітву ў Гэтсэманіі, дзе Ён зусім па-чалавечы просіць Айца, каб абмінуў Яго келіх цярпення (пар. Мц 26, 39). Але праз свой удзел у болю, справакаваным злом і нянавісцю, Езус становіцца тым зернем бязмежнай Божай любові, з якога нараджаецца новае жыццё для ўсіх Божых дзяцей. Такім чынам Божы Сын, «узняты над зямлёю» на дрэве крыжа, распасцёртымі рукамі абдымае ўсё чалавецтва, у кожным месцы і ў кожную эпоху, даючы надзею ўсім, хто паверыць у гэтую любоў, што іхнія цярпенне, боль і смерць стануць глебай для новага жыцця.

Віктар Жук SJ

Ігнацыянскі рахунак сумлення — 4. Духоўная свабода 15/03/2024

Ігнацыянскі рахунак сумлення не мае на мэце глыбокага і напружанага выпрабавання. Ён задуманы як своечасовая кароткая праверка «курсу», якім мы рухаемся, каб нагадаць сабе пра Божую прысутнасць, і магчы лепш адгукацца на Яго заклік. Інакш кажучы, гэта хуткі пагляд, каб вызначыць праблему, дзеля пазнейшага заглыблення і выпраўлення ў больш працяглай малітве ў іншых духоўных практыкаваннях.

У нашым імкненні да большай духоўнай свабоды нам можа дапамагчы рахунак сумлення, прысвечаны распазнаванню ўнутраных рухаў і станаў.

Мы духоўна вольныя, калі наш духоўны і эмацыйны стан здаровы. Мы духоўна вольныя, калі захоўваем эмацыйную раўнавагу і прагнем быць напоўненымі верай, надзеяй і любоўю. Мы духоўна вольныя, калі не паддаемся негатыўным эмоцыям і спакусам тады, калі нам занадта трывожна, сумна, няпэўна і страшна, каб думаць рацыянальна.

Мы зняволеныя, калі патанаем у млявасці і не маем матывацыі да большай веры, надзеі і любові. Нам не хапае свабоды, калі мы не адчуваем Божай прысутнасці і не можам справіцца з сітуацыяй, таму што або нам усё роўна, або нас ахоплівае паніка.

Ігнацыянскі рахунак сумлення — 4. Духоўная свабода На працягу Вялікага посту, які сёлета распачынаецца 14 лютага, на партале Catholic.by штотыдзень у тэкставым фармаце і ў форме відэа будзе публікавацца ігнац...

12/03/2024

ДЗЕНЬ 9

“Таму я прашу вас усё, што вы робіце, цалкам засноўваць на Богу і не давяраць уласным здольнасцям, ведам або рэпутацыі; і такім чынам я буду ведаць, што вы гатовы да ўсіх вялікіх выпрабаванняў, як духоўных, так і зямных, якія могуць зраніць вас. Таму што Бог падымае і падтрымлівае пакорных, асабліва тых, якія ў малых і сціплых справах убачылі, як у люстэрку, свае слабасці і перамаглі іх”.

Ліст да езуітаў Гоа з Кагасімы ў Японіі (5 лістапада 1549 г.)

Разважанне

– Падумай, ці не давяраеш ты сваім здольнасцям і меркаванням больш, чым Богу?
– Ці заўважаеш, як Бог падымае і падтрымлівае цябе?
– Калі зірнеш у люстэрка на сябе і сваё жыццё, ці бачыш чалавека, якога Бог любіць, прабачае і безумоўна прымае?

Малітва

Божа, наш Ойча,
як святому Францішку Ксаверыю,
які вандраваў да краю зямлі
і якога вяла любоў да Хрыста
і распальвала Добрая навіна,
дай мне давер і ласку
засноўваць усё, што раблю, цалкам на Табе,
і заўсёды пачувацца ў бяспецы, ведаючы,
што Ты падымаеш пакорных
і дабротамі іх напаўняеш.
Праз Хрыста, Пана нашага.
Амэн.

11/03/2024

Навэнна ласкі

ДЗЕНЬ 8

“О мой Божа, усемагутны і міласэрны Ойча, Творца ўсіх рэчаў на свеце: я цвёрда веру ў Цябе, Пан мой і Бог, бо Ты – усё маё дабро. Ты, Пане, стварыў мяне і даў мне цела, душу і ўсё, што я маю. І Ты, Божа мой, стварыў мяне на падабенства Тваё. Дзякуй Табе, Божа!”
З Кароткага катэхізіса, напісанага св. Францішкам Ксаверыем для жыхароў Гоа ў Індыі, май 1542 г.

Разважанне

– Знайдзі час, каб паглядзець на дары, якія даў табе Бог.
– Падлічы благаслаўленні, якія Ён выліў на цябе, сёння і на працягу жыцця.
– Дзякуй Яму!

Малітва

Ойча, бясконца добры,
Ты – крыніца ўсялякага дабра для мяне.
Стварыцель усяго, што ёсць,
які захоўвае існаванне гэтага ўсяго для мяне,
дай мне веру ў Цябе
і ў сябе,
Тваё стварэнне.
Амэн.

10/03/2024

Навэнна ласкі

ДЗЕНЬ 7

“Ёсць прычына аддаваць бясконцую хвалу і падзяку Богу – кароль, які так добра і пабожна ставіцца да Божых спраў, і да такой ступені схільны да іх, што калі б я не быў сведкам усяго гэтага, то не паверыў бы ў тое, што ўбачыў”.

Ліст да Ігнацыя Лаёлы SJ з Лісабона ў Партугаліі (18 сакавіка 1541г.)

Разважанне

– Ці шукаю я дабро ў іншых людзях?
– Ці імкнуся аддаваць належнае тым, хто гэтага заслугоўвае?
– Ці заўважаю і пераймаю добры прыклад, які падаюць мне іншыя?

Малітва

Божа, наш Ойча,
хвала Табе!
Вакол мяне столькі добрых людзей,
трэба толькі знаходзіць час, каб іх заўважыць:
людзей, якія прамаўляюць Тваё слова
спагады і дабрыні;
людзей, якія ўцелаўляюць у жыццё
справядлівасць і прымірэнне;
людзей, чыё жыццё – добрае насенне,
якое ўпала ва ўрадлівую глебу.
Дай і мне ласку жыць у Тваім Духу,
і быць Тваёй прысутнасцю для тых,
каго я сустракаю ў штодзённым жыцці.
Амэн.

09/03/2024

Фрагмент размовы з Нікадэмам – Ян 3, 14–21

https://catholic.by/3/liturgy/lectionary/post/5090-iv-nyadzelya-vyalikaga-postu-god-v

“Як Майсей узняў змея ў пустыні, так павінен быць узняты Сын Чалавечы”: у такой форме ў сённяшнім евангельскім урыўку гучыць прадказанне Пасхі Хрыста. Езус, узнесены на крыжы і менавіта такім чынам праслаўлены, “узвышаны” (евангеліст Ян падкрэслівае тут і паўсюль еднасць цярпення і хвалы Хрыста як Уваскрослага Пана) – вось той “знак”, без якога немагчыма даць адказ на пытанне пра рэчаіснасць зла вакол нас – зла, якое з’яўляецца наступствам свабоднага выбару чалавека, але якое бярэ на сябе Ягнё Божае.

Езус, узнесены на крыжы, праз сваю смерць знішчае зло і смерць і становіцца Пераможцам ва ўваскрасенні: гэта Таямніца, у якой мы ўдзельнічаем у кожнай Эўхарыстыі і якая актуалізуецца зноў і зноў дзеля збаўлення свету – у той рэчаіснасці, у якой нам даводзіцца жыць (і якую нам хацелася б “выправіць” па-свойму, калі ад часу да часу на хвіліну бярэм на сябе роль Бога).

Як нагадвае нам сёння св. Павел, “мы — Яго справа, створаныя ў Хрысце Езусе для добрых учынкаў, якія Бог загадзя падрыхтаваў, каб мы ў іх жылі”, то бок каб з’яўляліся жывымі сведкамі Ягонай моцы, якая перамагае зло, не адказваючы на яго злом, а любоўю, якая ідзе дзеля нас да канца, на крыж. Калі ж мы глядзім на крыж, мы бачым не толькі наступствы зла, якія цярпеў наш Пан за нас, але і славу Ягонага ўваскрасення. Няхай Ён Духам Святым учыніць нас сведкамі Яго перамогі. Амэн.

Віктар Жук SJ

09/03/2024

Навэнна ласкі

ДЗЕНЬ 6

“Увечары, перш чым легчы спаць, ты павінен адысці ў якое-небудзь месца і праверыць, што адбылося з табой у гэты дзень, свае думкі, словы і ўчынкі, даследуючы сумленне з вялікай стараннасцю… і ў канцы памаліцца “Ойча наш” і “Вітай, Марыя”. Скончыўшы гэта, кладзіся спаць, засяроджваючы думкі на тым, як ты будзець выпраўляць сябе на наступны дзень”.

Ліст да езуіта-навіцыя Жаао Брава з Малакі ў Малайзіі (23 чэрвеня 1549 г.)

Разважанне

– Прысвяці некалькі хвілін на тое, каб падумаць пра свой дзень.
– Якімі думкамі, словамі і ўчынкамі ты можаш ганарыцца?
– Ці ёсць думкі, словы ці ўчынкі, за якія ты шкадуеш?

Малітва

Ойча,
калі я азіраюся на пражыты дзень,
бачу там такі вір думак,
столькі пустаслоўя
і мітусні,
што сярод усяго гэтага
цяжка заўважыць
Тваю далікатную і верную прысутнасць.
Пакажы мне Сябе – сёння
і кожны дзень.
Амэн.

Ігнацыянскі рахунак сумлення — 3. Мой самы вялікі страх 08/03/2024

Я перакананы, – піша айцец Марк Цібадо SJ, – што страх адыгрывае значна большую ролю ў нашым жыцці, чым мы разумеем або хочам прызнаць. Штогод, збіраючыся на рэкалекцыі, каб памаліцца і адпачыць, я пытаюся ў сябе: «Чаго я цяпер найбольш баюся?» Гэтае практыкаванне заўсёды вядзе да плённага дыялогу з Богам. Сённяшні рахунак сумлення заклікае нас зайсці ў тое «цёмнае месца» ў нашых сэрцах і душах і паглядзець у твар сваім страхам. Каб разабрацца ў нашых страхах, патрэбныя намаганні і мужнасць.

Нярэдка я высвятляю, што коранем майго страху з’яўляецца не тое, што я меркаваў. Вынікам такой духоўнай працы можа стаць вялікае суцяшэнне, але гэта не пасуе для людзей са слабымі нервамі.

Таму я б раіў заглыбляцца ў свае страхі толькі тады, калі хапае сіл. У адваротным выпадку лепш адкласці гэта на іншы час.

Ігнацыянскі рахунак сумлення — 3. Мой самы вялікі страх На працягу Вялікага посту, які сёлета распачынаецца 14 лютага, на партале Catholic.by штотыдзень у тэкставым фармаце і ў форме відэа будзе публікавацца ігнац...

06/03/2024

Навэнна ласкі

Дзень 3

“Няхай Бог, Пан наш, дасць нам у свой час спасцігнуць Яго святую волю. Ён жадае, каб мы заўсёды былі гатовыя выканаць яе, як толькі Ён паказвае яе нам і дазваляе адчуць яе ў нашых душах. Каб жыць годна, мы павінны быць пілігрымамі, гатовымі ісці куды заўгодна, дзе мы толькі можам паслужыць Пану Богу нашаму больш”.

Ліст да Франсіска Мансілхасу SJ з Негапатама ў Індыі (7 красавіка 1545 г.)

Разважанне

- Ці шукаю я знакаў, якія б падказалі мне, чаго Бог ад мяне жадае: у малітве, у момантах цішыні, у тым, што чую ад іншых?
- Ці я гатовы ісці туды, куды Бог вядзе?
- Або я сам заўсёды вызначаю парадак дня для ўсяго, што раблю?

Малітва

Ойча, Ты прамаўляеш да мяне
ў цішыні і прасторы майго жыцця.
Дай мне слых, каб пачуць Твой голас
у бязмоўі і лёгкім ветрыку;
зрок, каб бачыць Тваю прысутнасць у рэчах, калі яны здаюцца такімі нязначнымі.
Вызвалі мяне ад няўмольнага віру дзейнасці,
ад неадчэпных ідэй, якія абмяжоўваюць мяне
і перашкаджаюць свабодна адказаць на Твой заклік.
На ўзор святога Францішка,
няхай я стануся пілігрымам,
пакліканым ісці шляхам, які Ты вызначыў мне,
куды б ён ні прывёў,
і заўсёды пачувацца ў бяспецы, ведаючы, што Хрыстус крочыць нябачна са мною.
Амэн.

05/03/2024

Молімся са святым Францішкам Ксаверыем Навэнну ласкі

Дзень 2.

“Таму я прашу Бога, Пана нашага, каб даў нам пазнаць і дасведчыць Яго найсвяцейшую волю, а затым, калі мы яе зведалі, вялікую сілу і багацце ласкі, каб спаўняць яе з міласэрнай любоўю ў гэтым жыцці”.

Ліст да езуітаў у Рыме з Кочына ў Індыі (27 студзеня 1545 г.)

Разважанне:

– Чаго Бог чакае ад мяне ў штодзённым жыцці?
– Прасі ў Бога сілы ажыццявіць гэта і быць такім, як Ён жадае.
– Да каго ці да чаго мне найбольш цяжка быць міласэрным, а тым больш – любіць?

Малітва

Ойча,
кожны дзень
Ты паказваеш бацькоўскую любоў
мне, Свайму дзіцяці:
назіраеш за кожным маім крокам,
прагнеш майго росквіту;
Ты рады майму шчасцю
і суцяшаеш мяне ў смутку.
Няхай нязменная любоў,
якою Ты ахінаеш мяне,
дадасць мне пэўнасці,
каб выказваць тую ж любоў
да сябра і ворага,
да роднага і незнаёмца, у роўнай меры.
Праз Хрыста, Пана нашага.
Амэн.

Таварыства Езуса: вытокі і развіццё

У 1528 годзе 37-гадовы Ініга дэ Лаёла прыбывае ў Парыж, каб працягнуць навучанне, распачатае ў Іспаніі. Пакрысе вакол яго як надзвычай неардынарнай асобы збіраецца невялікая група студэнтаў. Гэта П’ер Фабер з Савоі і Францішак Ксаверы з Навары, якія дзялілі з ім адзін пакой, а таксама партугалец Сімон Радрыгес і некалькі іспанцаў.

Адзін па адным яны вырашаюць пад кіраўніцтвам Ігнацыя выканаць Духоўныя практыкаванні. Дзве рэчы здаюцца ім неабходнымі і неадкладнымі: “ведаць Езуса Хрыста, наследаваць Яго і ісці за Ім” і вярнуцца да праўдзівай евангельскай беднасці. Яны складаюць план, які мараць ажыццявіць адразу ж па заканчэнні свайго навучання: разам выправіцца ў Ерусалім. А ў тым выпадку, калі ім не ўдасца гэтага зрабіць, то яны пойдуць у Рым, каб аддаць сябе ў распараджэнне папы для “любой місіі сярод верных або няверных”.

15 жніўня 1534 г. на золку сямёра сатаварышаў узыходзяць на пагорак Манмартр, які ўзвышаецца над Парыжам, і ў капліцы Мучанікаў замацоўваюць свой план асабістымі абяцаннямі падчас Імшы, якую цэлебруе П’ер Фабер, пасвечаны ў святары некалькі месяцаў таму.

У канцы 1536 г. сябры, якіх ужо дзесяць, накіроўваюцца з Парыжа ў Венецыю. Аднак з-за вайны з туркамі ў Святую зямлю не адплывае ніводны карабель. Тады яны ідуць у Рым, і ў лістападзе 1537 г. іх прымае папа Павел ІІІ. Яны пачынаюць служыць Касцёлу, гатовыя да любой даручанай місіі.

Videos (show all)

У свята Святой Сям’і, 30 снежня, дзеці парафіі св. Уладзіслава сыгралі ў батлейцы – традыцыйным спектаклі, у якім апавяд...