Парафія Узвышэння Святога Крыжа
Сёння, 24 красавіка, САРДЭЧНА ВІНШУЕМ нашага пробашча ксяндза Андрэя Сіповіча З ДНЁМ НАРАДЖЭННЯ!
Дзякуем за Вашу шчырую малітву, адкрытасць, жаданне дапамагчы кожнаму, хто да Вас звяртаецца, за намаганне ператварыць кожны дзень сустрэчы з Богам у Свята!
Сваім руплівым і адданым служэннем Богу і людзям Вы падаеце прыклад сапраўднай і жывой веры для ўсіх нас.
Жадаем Вам, наш паважаны пробашч, апекі Маці Божай, Дароў Духа Святога, Божага Благаслаўлення, а таксама ласкі добрага здароўя, сапраўднай апостальскай мужнасці, шчырых і адкрытых людзей на Вашых жыццёвых шляхах!
З малітвай і павагай, парафіяне
КРЫЖОВЫ ШЛЯХ У ВЯЛІКУЮ ПЯТНІЦУ правялі міністранты нашай парафіі разам з пробашчам ксяндзом Андрэем Сіповічам.
Тэма разважанняў “Мяне заўсёды ратавала вера ў Бога”: жыццёвы шлях і лёс першага арцыбіскупа Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, першага за ўсю гісторыю каталіцызму ў нашым краі ксяндза кардынала Казіміра Свёнтка.
ВЯЛІКІ ЧАЦВЕР ГЭТА СВЯТА ЭЎХАРЫСТЫІ. Перш за ўсё свята тых, хто ў ёй удзельнічае, для каго яна займае важнейшае месца ў жыцці. Свята Святароў.
Наш паважаны ксёндз-пробашч Андрэй! Шчыра віншуем Вас з Днём устанаўлення Святарства! Дзякуем Пану Богу за Ваша пакліканне і ахвярнае служэнне, за адкрытасць, дабрыню, малітвы для кожнага чалавека!
ВЕЛІКОДНЫ ЭФІР 2024 НА БЕЛАРУСКІМ ТЭЛЕБАЧАННІ
Пасха на ТБ: Велікодны эфір 2024 на беларускім тэлебачанні Белтэлерадыёкампанія ў эфіры двух агульнанацыянальных тэлеканалаў арганізуе прамыя трансляцыі шэрагу набажэнстваў святога Пасхальнага Трыдууму з мінскага архі...
ПАРАФІЯЛЬНЫЯ АБ’ЯВЫ
24 сакавіка, ПАЛЬМОВАЯ НЯДЗЕЛЯ. Альбо, інакш, Нядзеля Мукі нашага Пана Езуса Хрыста. Застаўся толькі тыдзень да велікодных святаў.
Ксёндз Андрэй Сіповіч:“Вярба гэта сімвал славы Бога.”
ВЕЛІКАПОСНЫЯ РЭКАЛЕКЦЫІ ў Кальварыйскім касцёле прайшлі з 1 па 3 сакавіка. Правёў духоўныя практыкаванні кусташ касцёла Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі ў Гудагаі айцец Аркадзь Куляха.
“ТОЛЬКІ Ў БОГУ МЫ ДАВЕДАЕМСЯ ПРАЎДУ ПРА СЯБЕ,” – гэтыя словы могуць стаць дэвізам сёлетніх рэкалекцый. Адкуль і чым з’яўляецца для чалавека ВЕРА, для чаго яна даецца Панам Богам? Аб важнасці і неабмежаванасці ПРАБАЧЭННЯ, што трэба рабіць, каб жыць шчасліва… і яшчэ шмат пытанняў, на якіх засяродзіўся святар падчас духоўных практыкаванняў, якія былі глубокімі і абгрунтаванымі, патрэбнымі для духоўнага узрастання кожнаму прысутнаму ў нашай святыні.
Шчыра дзякуем за гэты час разважанняў, пераацэнкі ўласнага жыцця і сведчання веры. За словы, якія, мы спадзяемся, знойдуць водгук у сэрцах і прынясуць свой плён. Фотарэпартаж кс.А.Сіповіча і А.Харашчо
ПАРАФІЯЛЬНЫЯ ВЕЛІКАПОСНЫЯ РЭКАЛЕКЦЫІ адбудуцца
1-- 3 сакавіка.
Сваім досьведам веры і разважаннямі падзеліцца кусташ касцёла Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі ў Гудагаі айцец Аркадзь Куляха:
-- 1 сакавіка, пятніца, а 10.00, 19.00 -- св. Імша з рэкалекцыйнай навукай;
-- 2 сакавіка, субота, а 10.00, 19.00 -- св. Імша з рэкалекцыйнай навукай;
-- 3 сакавіка, нядзеля, а 10.00, 14.00, 18.00 -- св. Імша з рэкалекцыйнай навукай.
Просім аб Дарах Духа Святога для яго і для нас.
Шчыра запрашаем у наш храм. Бог чакае
РАСКЛАД ПАКУТНЫХ НАБАЖЭНСТВАЎ У ВЯЛІКІМ ПОСЦЕ:
СВЯТЫ РУЖАНЕЦ -- у будні а 18.15; у нядзелю а 17.15
ПЕСНІ ЖАЛЬБЫ -- кожную нядзелю, пасля св.Імшы на 10.00 і 14.00; у нядзелю, 3 сакавіка (першая нядзеля месяца) – а 13.30
КРЫЖОВЫ ШЛЯХ-- кожную пятніцу, а 19.30
14 ЛЮТАГА ПАПЯЛЬЦОВАЯ СЕРАДА. Распачынаецца перыяд Вялікага посту. Святая Імша ў гэты дзень ў нашай святыні адбудзецца а 10.00 і а 19.00.
СВЯТАЯ ІМША ПАСТЭРКА Ў ВІГІЛІЮ БОЖАГА НАРАДЖЭННЯ
“Святло Божага Нараджэння праліваецца на ўсіх, хто адкрыты на шчырую любоў. Так было ў бэтлеемскую ноч, так ёсць і сёння.” (арцыбіскуп Юзаф Станеўскі. З паслання на Урачыстасць Нараджэння Пана 2023 г.) )
У нашай святыні АДВЭНТАВЫЯ РЭКАЛЕКЦЫІ адбыліся 21 – 22 снежня. Іх правёў ксёндз Яўген Эйсмант SAC з парафіі св.Андрэя, апостала і св.Леапольда Багдана Мандзіча г.Мінска (Уручча). Служэнне ў ёй нясуць палатыны — святары з Таварыства каталіцкага апостальства, заснаванага ў ХІХ стагоддзі святым Вінцэнтам Палоцці.
Фотарэпартаж ксяндза Андрэя Сіповіча
ПАРАДАК СВЯТОЧНЫХ НАБАЖЭНСТВАЎ 25.ХII.2023 – 01.I.2024
25 снежня, панядзелак
УРАЧЫСТАСЦЬ НАРАДЖЭННЯ ПАНА – 10.00, 14.00, 18.00
26 снежня, аўторак
СВЯТА СВ.СТЭФАНА, ПЕРШАМУЧАНІКА – 10.00, 19.00
27 снежня, серада
АПОСТАЛА ЯНА, СВЯТАРА І ЕВАНГЕЛІСТА – 19.00
28 снежня, чацвер
СВЯТА СВЯТЫХ НЕМАЎЛЯТ, МУЧАНІКАЎ – 19.00
29 снежня, пятніца
ПЯТЫ ДЗЕНЬ У АКТАВЕ НАРАДЖЭННЯ ПАНА – 19.00
30 снежня, субота
ШОСТЫ ДЗЕНЬ У АКТАВЕ НАРАДЖЭННЯ ПАНА – 19.00
31 снежня, нядзеля
СВЯТА СВЯТОЙ СЯМ’І ЕЗУСА, МАРЫІ І ЮЗАФА
–10.00, 14.00, 18.00, 22.00
1 студзеня, панядзелак
УРАЧЫСТАСЦЬ СВЯТОЙ БАГАРОДЗІЦЫ МАРЫІ – 10.00, 19.00
З НАГОДЫ ЎРАЧЫСТАСЦІ НАРАДЖЭННЯ ПАНА, 24 І 25 СНЕЖНЯ БЕЛТЭЛЕРАДЫЁКАМПАНІЯ РЫХТУЕ ШЭРАГ СВЯТОЧНЫХ ПРАГРАМ
Каляды 2023: святочныя праграмы на беларускім тэлебачанні З нагоды ўрачыстасці Нараджэння Пана, 24 і 25 снежня Белтэлерадыёкампанія рыхтуе шэраг святочных праграм.
АДВЭНТАВЫЯ РЭКАЛЕКЦЫІ адбудуцца 21 – 22 снежня. Іх правядзе ксёндз Яўген Эйсмант SAC з парафіі св.Андрэя, апостала і св.Леапольда Багдана Мандзіча г.Мінска (Уручча).
21 СНЕЖНЯ (чацвер):
18.00 – святая споведзь
19.00 – св.Імша з рэкалекцыйнай навукай;
22 СНЕЖНЯ (пятніца):
09.30, 18.00– святая споведзь
10.00, 19.00 -- св. Імша з рэкалекцыйнай навукай.
ПАРАФІЯЛЬНЫЯ АБ’ЯВЫ
СВЯТАЯ ІМША на гэтым тыдні будзе цэлебравацца:
ПАНЯДЗЕЛАК (18 снежня) і АЎТОРАК (19 снежня) а 19.00;
СЕРАДА (20 снежня) а 7.15;
ЧАЦВЕР (21 снежня) а 19.00;
ПЯТНІЦА (22 снежня) а 10.00 і а 19.00
СУБОТА (23 снежня) а 19.00;
НЯДЗЕЛЯ (24 снежня) а 10.00 і а 14.00;
24 СНЕЖНЯ УРАЧЫСТАЯ ІМША ПАСТЭРКА а 21.00
У нядзелю, 17 снежня, АГОНЬ МІРУ, запалены ад нязгаснай лампады ў базіліцы Нараджэння Пана ў Бэтлееме, каталіцкія скаўты даставілі ў нашу святыню.
Урачыстая цырымонія прывітання Бэтлеемскага агню падчас святой Імшы а 10.00
РАРАТНЯЯ СВЯТАЯ ІМША на гэтым тыдні будзе цэлебравацца ў СЕРАДУ (13 снежня) і ПЯТНІЦУ (15 снежня) а 7.15.
НАШ ПАВАЖАНЫ ПРОБАШЧ КСЁНДЗ АНДРЭЙ!
З нагоды 25-й ГАДАВІНЫ СВЯТАРСКІХ ПАСВЯЧЭННЯЎ (7 снежня) прыміце сардэчныя пажаданні моцнага здароўя, Божага Благаслаўлення, апекі Маці Божай, Дароў Духа Святога на далейшыя шляхі Вашага служэння! А таксама радасці, добразычлівасці ад людзей, нязгаснага запалу ў веры, сіл і нястомнасці ў душпастырскай паслузе. Дзякуем за адкрытае шчырае сэрца, зычлівасць і цярплівасць да нас.
З малітвай і павагай, парафіяне.
"У нядзелю, 3 снежня, новым літургічным перыядам, які называем Адвэнтам, мы распачынаем чарговы літургічны год.
«Адвэнт — гэта пастаянны заклік да надзеі. Гэты перыяд нагадвае нам, што Бог прысутнічае ў гісторыі, каб весці яе да канчатковай мэты і весці нас да яе паўнаты, якою з’яўляецца Езус Хрыстус. Бог заўсёды прысутны ў гісторыі чалавецтва Бог не знаходзіцца недзе далёка, Ён заўсёды з намі, вельмі блізка, Ён стукае ў дзверы нашага сэрца. Бог ідзе побач з намі, каб падтрымаць нас. (З разважання Папы Францішка перад малітваю «Анёл Панскі», 29 лістапада 2020 г.)» (З Паслання Арцыбіскупа Юзафа Станеўскага на Першую нядзелю Адвэнту 2023 года).
МОЛІМСЯ ЗА ПАМЕРЛЫХ
2 лістапада, ва успамін Усіх памерлых вернікаў, працэсію па Кальварыйскіх могілках сталіцы, а затым святую Імшу ў касцёле Узвышэння Святога Крыжа ўзначаліў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі.
Разам з іерархам, а таксама Апостальскім адміністратарам для католікаў візантыйскага абраду ў Беларусі архімандрытам Сяргеем Гаекам, ксяндзом канонікам Юрыем Ясевічам і пробашчам ксяндзом Андрэем Сіповічам вернікі розных парафій горада прайшлі ў працэсіі паміж магіл, узгадваючы ў малітве памерлых святароў, бацькоў і продкаў, сваякоў і дабрадзеяў, ахвяр войнаў і загінулых у катастрофах, а таксама ўсіх памерлых і церпячых у чыстцу.
Завяршаючы працэсію, арцыбіскуп Юзаф адзначыў:“Мы сёння молімся за тых, хто адышоў ад нас, з гэтага свету. Як мы кажам -- за тых, чыя кроў у нашых жылах і вера ў нашым сэрцы. Але таксама і за ўсіх памерлых. Аб жыцці вечным для іх. Учора дзякавалі і радаваліся вялікаму заступніцтву ўсіх святых. … Няхай сённяшняя наша малітва … будзе просьбай за тых, хто найбольш патрабуе Божай міласэрнасці.”
У гаміліі падчас св.Імшы Апостальскі адміністратар Сяргей Гаек нагадаў гісторыю ўзнікнення звычая успаміна ўсіх памерых вернікаў. Архімандрыт падкрэсліў, што адкрыццё зачыненага пасля доўгіх гадоў Кальварыйскага касцёла таксама “ёсць знакам перамогі Хрыста. Хрыстус жыве ў касцёле,”…а “калі мы молімся за нашых памерлых, гэта таксама нагода памаліцца за нас саміх, каб мы былі вернымі той каштоўнай спадчыне….. Гэта веліч нашага паклікання”
На заканчэнне Эўхарыстыі Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі падзякаваў прысутным у Кальварыйскім касцёле святарам, міністрантам, вернікам за дар супольнай малітвы. “Сённяшні дзень належыць для нас. Яшчэ нядаўна тыя, за каторых мы сёння маліліся, былі з намі… Але надыходзіць час, і ўсе вяртаюцца да Дому Нябеснагя Айца”. Пажадаў:”Няхай наш дзень будзе пражыты добра. Каб нашае жыццё было напоўнена добрымі ўчынкамі згодна з Евангельскім патрабаваннем Езуса Хрыста. Тады і мы будем мець удзел у жыцці вечным.”
Арцыбіскуп нагадаў прысутным умовы атрымання традыцыйнага адпусту -- даравання часовага пакарання за грахі памерлым, заклікаў удзельнікаў набажэнства карыстацца гэтай магчымасцю, якую дае ўсім нам Бог і касцёл для таго, каб дапамагчы душам памерлых дасягнуць збаўлення, перадаў просьбу Папы Францішка маліцца за яго “каб ён споўніў добра волю Божую і наказ Езуса Хрыста.” Удзяліў прысутным Пастырскае благаслаўленне.
Фотарэпартаж І.Загалавец і А.Харашчо
АРЦЫБІСКУП ЮЗАФ СТАНЕЎСКІ:”ТУТ БЭТЛЕЕМ. ТУТ НАРАДЗІЎСЯ ДЛЯ МІНСКА ЕЗУС ХРЫСТУС НА АЛТАРЫ”
25 кастрычніка Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі ў Кальварыйскім касцёле ўзначаліў св.Імшу з нагоды 30-годдзя з дня смерці першага пасля часоў атэізацыі пробашча парафіі ксяндза Яна Адамовіча. Ва ўрачыстай цэлебрацыі з гэтай нагоды прынялі ўдзел ксёндз канонік Юрый Ясевіч і пробашч ксёндз Андрэй Сіповіч.
На пачатку Літургіі арцыпастыр заўважыў, што “як мы памятаем пра нашых спачылых бацькоў, якія перадалі нам жыццё і веру, парафія гэта таксама сям’я. Сям’я дзяцей Божых. І вельмі часта мы называем пробашча “ойчанька.” Мітрапаліт заклікаў памаліцца за св. памяці кс.Яна, духоўнага ойчаньку. Таму што менавіта “тут,у гэтым касцёле, пасля гадоў атэізацыі першы раз адправілася святая Імша. Тут Бэтлеем.Тут упершыню нарадзіўся для Мінска Езус Хрыстус на алтары”.
У Гаміліі арцыпастыр Юзаф прыгадаў 80-я гады мінулага стагоддзя -- час адкрыцця касцёла. Бацькоў, які хрысцілі ў храме сваіх дзяцей. “І сёння мы ўдзячныя кс.Яну, бо ў нашай курыі некаторые святары з гонарам кажуць: "Ён мяне ахрысціў. Ён мне даў жыццё вечнае…. Той, хто нарадзіўся, той хто ахрышчаны, усе мы вяртаемся да святасці. Не “ідзем”, а “вяртаемся”, таму што былі створыныя па вобразу і падабенству Пана Бога… Нашым пакліканнем менавіта з’яўляецца каб мы вярнулі -- не самі, а пры дапамозе малітвы, нашых добрых учынкаў, удзелу ў святой Імшы, у сакрамэнтах, калі прымаем св.Камунію, -- сабе тое падабенства. “Колькі ў ва мне Бога?” --- вельмі важнае пытанне, на якое павінен адказаць кожны, хто прымае Езуса ў сваё сэрца,” сцвярджае іерарх. “Няхай міласэрдны Айцец Нябесны адорыць св. памяці кс.Яна жыццём вечным… Няхай тыя дары і тыя ласкі, якімі дзяліўся душпастыр кс.Ян сёння яшчэ памножацца праз тое, што ён сёння нас і нашых нашчадкаў благаславіў з Дому Нябеснага Айца.”
На заканчэнне Літургіі Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф пажадаў прысутным заставацца "заўсёды маладымі ў веры, маладымі духам, заўсёды памятаць, што Бог любіць кожнага чалавека. Гэта вялікая справа.”
Фотарэпартаж кс.Андрэя Сіповіча і А.Харашчо
Videos (show all)
Contact the place of worship
Telephone
Opening Hours
Monday | 17:00 - 20:00 |
Tuesday | 17:00 - 20:00 |
Wednesday | 07:00 - 08:15 |
Thursday | 17:00 - 20:00 |
Friday | 17:00 - 20:00 |
Saturday | 17:00 - 20:00 |
Sunday | 08:00 - 20:00 |