Радыё Ўнэт

📍 Гаворым пра падзеі вуснамі іх сведкаў у асноўных сталіцах беларускай міграцыі

Андрэй Казакевіч: у гэтым годзе класічнага Кангрэса даследчыкаў Беларусі мы праводзіць не будзем 01/03/2024

У гэтым годзе не будзе класічнага Кангрэса даследчыкаў Беларусі. Замест гэтага ў Коўне пройдзе партнёрская канферэнцыя.

Андрэй Казакевіч: у гэтым годзе класічнага Кангрэса даследчыкаў Беларусі мы праводзіць не будзем Кангрэс даследчыкаў Беларусі сёлета мусіў адбыцца ў Коўне. Але стала вядома, што яго ў гэтым годзе не будзе. Чаму – мы спыталі ў старшыні арганізацыйнага камітэта К...

Псіхолаг Вольга Вялічка: з дзецьмі варта размаўляць пра палітыку. Калі гэтага не робяць бацькі, то будуць гаварыць ідэолагі 01/03/2024

3 сакавіка, а 16 гадзіне ў Музеі Вольнай Беларусі адбудзецца сустрэча з псіхолагам Вольгай Вялічка і прэзентацыя яе кнігі «Ад двух да пятнаццаці. Мая мама ў турме». Два гады Вольга працавала з дзецьмі палітвязняў, запісвала, што яны кажуць, што бачаць у снах, пра што мараць.

Псіхолаг Вольга Вялічка: з дзецьмі варта размаўляць пра палітыку. Калі гэтага не робяць бацькі, то будуць гаварыць ідэолагі «Маму забралі ў турму. Тата даведаўся дзе яна, і мы сталі збіраць ёй смачныя пасылкі. Я моцна сумавала аб маме ў глыбіні маёй душы. Я памятаю дзень, калі яна вярнулася...

Photos from Радыё Ўнэт's post 29/02/2024

У канцы студзеня самы вядомы ў свеце беларускі скрыпач Арцём Шышкоў выступіў у Варшаве – сыграў з аркестрам Польскага радыё канцэрты Лютаслаўскага і Бухарда. У перапынках паміж рэпетыцыямі і канцэртам радыё Ўнэт запісала з Арцёмам вялікае інтэрв’ю і паразмаўляла пра музыку, медытацыі, сумленне і Баха.

https://radiounet.fm/arczyom-shyshkou-samyya-vyalikiya-muzychnyya-perazhyvanni-u-maim-zhyczczi-zdarayuczcza-na-sczene/

Экаактывістка Інэса Балоціна: сістэме FSC трэба аднаўляць рэпутацыю пасля сертыфікацыі прадпрыемстваў, што закупаюць прадукцыю у белару 28/02/2024

Як прадукцыя, вырабленая ў беларускіх турмах, атрымлівае міжнародны знак сертыфікацыі FSC? Пагаварылі з экаактывісткай Інэсай Балоцінай.

Экаактывістка Інэса Балоціна: сістэме FSC трэба аднаўляць рэпутацыю пасля сертыфікацыі прадпрыемстваў, што закупаюць прадукцыю у белару Міжнародны лідар сертыфікацыі ў сферы лясной гаспадаркі – FSC (Forest Stewardship Council), чые знакі якасці стаяць на мэблі, вырабленай у турмах Беларусі, палітычнымі зняволены...

28/02/2024

Тэлефонныя злачынцы атакуюць беларусаў у Літве. Пагражаюць дэпартацыяй. Адна з тых, каму паступіў званок з патрабаваннем тэрмінова пакінуць Літву, — кіраўніца валанцерскай арганізацыі “Дапамога” Наталля Калегава.

https://radiounet.fm/telefonnyya-zlachynczy-atakuyucz-belarusau-u-litve-pagrazhayucz-departaczyyaj/

Анатоль Котаў: я думаю, што сёлета ў Беларусі могуць адбыцца датэрміновыя прэзідэнцкія выбары 28/02/2024

Абмеркавалі з палітолагам Анатолем Котавым Адзіны дзень галасавання і заявы Лукашэнкі на выбарчым участку.

Анатоль Котаў: я думаю, што сёлета ў Беларусі могуць адбыцца датэрміновыя прэзідэнцкія выбары "Пайду, пайду, пайду!" – так Аляксандр Лукашэнка адказаў на пытанне пра свой удзел у прэзідэнцкіх выбарах 2025 года. Пры гэтым усяго праз некалькі хвілін ён назваў сяб....

28/02/2024

“Беларусь у НАТА”: у Варшаве прэзентавалі зборнік артыкулаў ад экспертаў па бяспецы з краін Альянсу

Эксперт ад Венгрыі, прэзідэнт міжнароднага Цэнтру развіцця і дэмакратычнага пераходу Іштван Д’ярматы, лічыць, што далучэнне Беларусі да НАТА можа адбыцца значна хутчэй, чым многія лічаць. А вось былы міністр абароны Польшчы Януш Анышкевіч да падобных перспектыў ставіцца скептычна. На яго думку Беларусь зараз знаходзіцца ў больш небяспечным становішчы, чым у свой час Польшча, а беларускае грамадства яшчэ не ўсвядоміла неабходнасць далучэння да Альянсу.

Цалкам артыкул можна прачытаць тут https://radiounet.fm/belarus-u-nata-u-varshave-prezentavali-zbornik-artykulau-ad-ekspertau-pa-byaspeczy-z-krain-alyansu/

27/02/2024

У Тыраспалі на 28 лютага прызначаны «з’езд дэпутатаў усіх узроўняў» непрызнанай Прыднястроўскай Малдаўскай рэспублікі. Мясцовы апазіцыянер Генадзь Чорба заявіў, што на гэтым сходзе “павінна быць агучаная просьба “ад імя грамадзян, якія пражываюць на левым беразе Днястра” прыняць Прыднястроўе ў склад Расіі”, а ўжо на наступны дзень, 29 лютага, аб гэтай “просьбе” нібыта абвесціць прэзідэнт Уладзімір Пуцін у сваім звароце да Федэральнага Схода. А пасля ў паскораным парадку прыме рашэнне задаволіць “просьбу, якая паступіла”. Гэтую інфармацыю ўжо абвергі з Кішынёва, Кіева і Масквы, але тэму працягваюць абмяркоўваць.

Мы спыталі ў малдоўскага палітолага, былога прадстаўніка Рэспублікі Малдова пры Еўрасаюзе і ААН Аляксея Тулбурэ, як гэтыя звесткі ўспрымаюць у Малдове і ці можа цяпер рэальна Расія неяк уплываць на сітуацыю ў гэтай краіне.

https://radiounet.fm/palitolag-alyaksej-tulbure-ulady-maldovy-zaraz-lichacz-malaimavernym-daluchenne-prydnyastrouya-da-rasii-ale-razmovy-aposhnyaga-tydnya-vyklikayucz-tryvogu/

23/02/2024

Журналіст Аляксей Стэцэнка: расіяне адразу пасля распаду Саюза рыхтаваліся да захопу Украіны, але такія спробы Кіеў блакаваў “па-ціхаму”

https://radiounet.fm/zhurnalist-alyaksej-steczenka-rasiyane-adrazu-paslya-raspadu-sayuza-ryhtavalasya-da-zahopu-ukrainy-ale-takiya-sproby-kieu-blakavau-pa-czihamu/

21/02/2024

З праваабаронцам Алегам Мацкевічам абмеркавалі смерці палітвязняў за кратамі:

✔️ Асоба Ігара Ледніка і як сталася, што ён стаў праваабаронцам
✔️Чаму суддзі і пракуроры накіроўваюць цяжкахворых людзей за краты
✔️Хто можа паўплываць на сітуацыю з утрыманнем беларускіх палітвязняў
https://radiounet.fm/pravaabaroncza-aleg-maczkevich-pra-smercz-igara-lednika-ya-ne-vedayu-yakuyu-czanu-pavinny-zaplaczicz-tyya-lyudzi-shto-faktychna-vynosyacz-smyarotny-prysud/

Алеся Каролік: цяперашняя ўлада не падтрымлівае попыт на беларускую мову, таму мы самі мусім вырашаць, якая мова для нас галоўная 21/02/2024

Калі верыць афіцыйным даным, у нашай краіне беларускую мову лічаць роднай крыху больш за 60% насельніцтва. Прычым дома па-беларуску размаўляе менш за траціну нашых суайчыннікаў. Пра тое, як заахвоціць беларусаў размаўляць на сваёй мове, абмяркавалі з суарганізатаркай курсаў «Мова Нанова з Варшавы» Алесяй Каролік.

Алеся Каролік: цяперашняя ўлада не падтрымлівае попыт на беларускую мову, таму мы самі мусім вырашаць, якая мова для нас галоўная 21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Дзень роднай мовы. Калі верыць афіцыйным даным, у нашай краіне беларускую мову лічаць роднай крыху больш за 60% насельніцтва. Прыч....

«Прыйшоў, убачыў, перамог!»: Андрэй Янушкевіч адкрыў у Варшаве першую беларускую кнігарню 20/02/2024

Андрэй Янушкевіч адкрыў у Варшаве першую беларускую кнігарню:
"Мы хочам, каб гэта было месца сустрэч аднадумцаў, – натхнёна распавядае Андрэй Янушкевіч. – Зробім месца прыцягнення ўсіх аматараў беларускай кнігі і культуры. Каб нашыя людзі ведалі, што ў Варшаве ёсць месца, дзе заўсёды можна прыйсці, даведацца, што адбываецца ў нашай літаратуры – што выходзіць, што плануецца, якія праблемы, якія радасці, з чым мы сутыкаемся".

«Прыйшоў, убачыў, перамог!»: Андрэй Янушкевіч адкрыў у Варшаве першую беларускую кнігарню Самы вядомы беларускі выдавец Андрэй Янушкевіч адкрыў у Варшаве сваю кнігарню, і гэта – галоўная кніжная навіна апошніх тыдняў. Сімвалічная і надзвычай чаканая бе...

Паразмаўлялі з беларускім акцёрам Андрэем Новікам. Гэта ён сыграў ролю ампаўца Колі ў нашумелай «Ператрымцы» і атрымаў за яе кінапрэмію 20/02/2024

На Еўрапейскім кінарынку Берлінскага міжнароднага кінафестывалю назвалі пераможцаў беларускай кінапрэміі «Чырвоны верас». Яе журы ацэньвала ўсё лепшае, што з’явілася ў нашым кіно за апошнія гады. Адразу некалькі ўзнагарод забрала «Ператрымка» – першы эпізод белсатаўскага серыялу «Працэсы». Галоўную ролю – амапаўца Мікалая – у альманаху сыграў Андрэй Новік. Яго бліскучую акцёрскую работу ацанілі і гледачы, і кінакрытыкі, прысудзіўшы Новіку перамогу ў намінацыі «найлепшы акцёр».

Паразмаўлялі з беларускім акцёрам Андрэем Новікам. Гэта ён сыграў ролю ампаўца Колі ў нашумелай «Ператрымцы» і атрымаў за яе кінапрэмію На Еўрапейскім кінарынку Берлінскага міжнароднага кінафестывалю назвалі пераможцаў беларускай кінапрэміі «Чырвоны верас». Яе журы ацэньвала ўсё лепшае, што з'яв....

Беларусы Беластока далучыліся да “Ультыматуму Лукашэнкі” 19/02/2024

Беларусы Беластока выйшлі з транспарантамі і бел-чырвона-белымі сцягамі да падляшскай Ваяводскай управы, каб выказаць салідарнасць з палітвязнямі і папрасіць польскія ўлады аб прыпыненне грузавых чыгуначных зносін з Беларуссю. На іх думку такая мера павінна прымусіць рэжым Лукашэнкі выпусціць усіх беларускіх палітзняволеных. Адпаведную петыцыю ад арганізатараў акцыі прыняў ваявода Падляшша Яцэк Бжазоўскі.

Беларусы Беластока далучыліся да “Ультыматуму Лукашэнкі” Беларусы Беластока выйшлі з транспарантамі і бел-чырвона-белымі сцягамі да падляшскай Ваяводскай управы, каб выказаць салідарнасць з палітвязнямі і папрасіць пол...

Партыя маскіровачных сетак, сплеценая валанцёрамі ў Вільні, накіравалася да беларускіх добраахвотнікаў 19/02/2024

Амаль два гады ў падземным павільёне ля віленскага гандлёвага цэнтра “Еўропа” валанцёры штовечар плятуць маскіровачную сетку, якую пасля накіроваюць украінскім байцам. Адпаведная ініцыятыва належыць Саюзу стралкоў Літвы. У працэсе паўдзельнічалі ўжо сотні чалавек і як вынік — на фронт адправілі каля 600 сетак. Апошняя партыя паехала да беларускіх добраахвотнікаў—з адпаведнай прапановай выступіў клуб “ Ліцвіны”.

Партыя маскіровачных сетак, сплеценая валанцёрамі ў Вільні, накіравалася да беларускіх добраахвотнікаў Вось ужо два гады ў падземным павільёне ля гандлёвага цэнтра “Еўропа” штовечар любы жадаючы можа далучыцца да пляцення маскіровачнай сеткі, якую пасля накіроваю....

“Украінскія дзеці павінны ведаць, што беларусы не забойцы": валанцёры хабу “Сустрэча” пасябравалі з выхаванцамі дзіцячага дому на Чар 19/02/2024

"Я думаў, што беларусы – гэта за рускіх. А зараз ведаю, што беларусы за нас, за Украіну. Тады хай пераможа Украіна і беларусы. А Расія хай памірае!” -- кажа герой нашага рэпартажу Макар.

Больш за месяц выхаванцы дзіцячага дома на Чарнігаўшчыне, сядзелі ў падвале дома з наглуха завешанымі вокнамі, а ад няспынных выбухаў і пралётаў снарадаў проста па-над дахам дзеці былі ўвесь час у стрэсе. І яны памятаюць, што наступ быў з Беларусі.

А зараз ім дапамагаюць беларускія валанцёры і справамі даказваюць, што не трэба ўспрымаць беларусаў, як забойцаў.

“Украінскія дзеці павінны ведаць, што беларусы не забойцы": валанцёры хабу “Сустрэча” пасябравалі з выхаванцамі дзіцячага дому на Чар Беларускі хаб “Сустрэча”, які працуе ва Украіне, у мінулыя выходныя здзейсніў дабрачынны візіт у адзін з дзіцячых дамоў сямейнага тыпу на Чарнігаўшчыне. Беларусы ...

За сем хвілін замуж не паклічуць: «Speed dating» у Варшаве 14/02/2024

Аляксандра Ананьева арганізуе ў Варшаве speed dating вечарыны для беларусаў. Самы папулярны ўзрост кліентаў 45+. Па яе словах частка кліентаў прыходзіць на такія сустрэчы з-за цікавасці, частка—сур’ёзна настроена. Чарговая такая сустрэча адбудзецца сёння, у Дзень св. Валянціна. Акрамя таго сярод мігрантаў запатрабаваны speed friending сустрэчы, на якіх можна знайсці сяброў.

За сем хвілін замуж не паклічуць: «Speed dating» у Варшаве «Speed dating» альбо «хуткія спатканні» - гэта сучасны спосаб знаёмстваў, у якім удзельнікі абмежаваную колькасць часу камунікуюць з кожным з патэнцыйных партнёраў. Акр...

10/02/2024

Госць праграмы “Live на Ўнэт” — ČORNABROVA. Размаўляем пра краўдфандынг на новы альбом, творчыя эксперыменты і замежныя выступы. https://www.youtube.com/watch?v=sHOOVRN_W4o

«Гучыць Скарынаўка»: у Варшаве распачалася серыя ўнікальных канцэртаў музыкі рэпрэсаваных беларускіх кампазітараў 06/02/2024

У апошні дзень студзеня ў варшаўскім касцёле святога Аляксандра адбылася вялікая падзея. Беларусы ўпершыню пачулі духоўныя творы кампазітара Міколы Куліковіча. Яго музыку ў перакладах айца Аляксандра Надсана выконваў беларускі Concordia Choir пад кіраўніцтвам Галіны Казіміроўскай. Менавіта яна і прывезла ў Варшаву ўнікальныя партытуры лонданскіх архіваў знакамітай «Скарынаўкі».

«Гучыць Скарынаўка»: у Варшаве распачалася серыя ўнікальных канцэртаў музыкі рэпрэсаваных беларускіх кампазітараў Усе гэтыя творы з часам забароны так і не вярнуліся на радзіму і ніколі не выконваліся ў Беларусі. Усе гэтыя матэрыялы доўгія дзесяцігоддзі знаходзіліся ў рукапісн...

Андрэй Астаповіч: на ўсталёўцы вокнаў у Літве можна зарабіць больш, чым у беларускай міліцыі 02/02/2024

Былога маёра з Ліды Аляксандра Маціевіча пазбавілі часовага віду на жыхарства ў Літве. Арганізацыя «BELPOL» паведаміла, што сілавік, які ўдзельнічаў у рэпрэсіях у Беларусі ў 2020 годзе, больш за год спакойна жыў у Літве: ён пераехаў у Вільню разам з сям’ёй і працаваў усталёўшчыкам вокнаў. А сёння стала вядома, што былы міліцыят тэрмінова пакінуў Літву і вярнуўся ў Беларусь.

Пра тое, чаму сілавікі з’язджаюць з Беларусі, што рабіць, калі ўбачыш беларускага сілавіка за мяжой і ці могуць іх за пераслед беларусаў затрымаць у іншых краінах — паразмаўлялі з госцем радыё Ўнэт, былым следчым, прадстаўніком ініцыятывы «BELPOL» Андрэем Астаповічам.

Андрэй Астаповіч: на ўсталёўцы вокнаў у Літве можна зарабіць больш, чым у беларускай міліцыі Былога маёра з Ліды Аляксандра Маціевіча пазбавілі часовага віду на жыхарства ў Літве. Арганізацыя «BELPOL» паведаміла, што сілавік, які ўдзельнічаў у рэпрэсіях у Бел...

Ірына Мышкавец пра бібліятэку "Чытальня": Шмат беларусаў пакінулі свае бібліятэкі дома, але патрэба ў чытанні засталася 29/01/2024

У Цэнтры беларускай культуры і супольнасці ў Вільні адкрылася беларуская бібліятэка «Чытальня». Гэта першая рэалізаваная ідэя праекту «Новай Беларусі» па лічбавым самакіраванні.

Ірына Мышкавец пра бібліятэку "Чытальня": Шмат беларусаў пакінулі свае бібліятэкі дома, але патрэба ў чытанні засталася У Цэнтры беларускай культуры і супольнасці ў Вільні адкрылася беларуская бібліятэка «Чытальня». Гэта першая рэалізаваная ідэя праекту «Новай Беларусі» па лічбав....

Аляксандр Азараў пра суд над ByPol: чым больш яны ціснуць, тым лепей мы будзем працаваць. План "Перамога" ужо перарабілі, зараз ён скіраваны 22/01/2024

У Мінску пачаўся завочны суд над стваральнікамі і ўдзельнікамі арганізацыі ByPol. Працэс нам скаментаваў кіраўнік ByPol Аляксандр Азараў.

Аляксандр Азараў пра суд над ByPol: чым больш яны ціснуць, тым лепей мы будзем працаваць. План "Перамога" ужо перарабілі, зараз ён скіраваны У Мінску распачаўся суд над стваральнікамі і ўдзельнікамі арганізацыі ByPol. Іх абвінавачваюць паводле цэлага шэрагу артыкулаў Крымінальнага кодэкса, сярод якіх ра....

20/01/2024

Panna Anna прыйшла ў праграму “Live на Ўнэт” са сваімі сябрамі--Палінай Горбач і Кузьмой Папакулям--і прызналася, што іграць такім складам яны збіраюцца нячаста.

Паслухаць і паглядзець праграму можна тут: https://www.youtube.com/watch?v=KJr60tzlBpE&t=3036s

18/01/2024

З беларускім бардам Аляксандрам Балем можна будзе сустрэцца ў Варшаве. 27 студзеня ён сыграе вялікі канцэрт у прасторы Scena Chmielna.
Напярэдадні гэтай падзеі Аляксандр Баль быў госцем радыё Ўнэт. Слухайце гісторыю яго эміграцыі і знакамітую «На родине моей беда, беда!», з якой уласна і пачаліся праблемы.

https://radiounet.fm/na-rod%d0%b8ne-moej-beda-beda-parazmaulyali-z-belaruskim-bardam-yaki-napisau-adnu-z-samyh-pranizlivyh-pesen-zhniunya-2020/

17/01/2024

У Чарнігаўскім абласным мастацкім музеі імя Р. Галагана адкрылі фотавыставу «З Украінай у сэрцы»

https://radiounet.fm/my-ne-zabyvaem-shto-z-belarusi-ehali-tanki-lyaczeli-rakety-i-zabivali-nashyh-lyudzej-vystava-z-ukrainaj-u-serczy-adkrylasya-u-charnigave/

17/01/2024

Госцем праграмы "Live на Ўнэт" быў украінскі гурт RVAŃ

Глядзець і слухаць эфір можна тут https://www.youtube.com/watch?v=0E6JwpDxdLI&t=1286s

16/01/2024

100 000 сапсаваных кадраў, або шлях фатографа-дакументаліста Аляксандра Валодзіна ў дзесяці здымках

Улады Падляшша гатовы падтрымліваць беларускіх бізнесменаў і дзеячаў культуры 16/01/2024

Кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення і прадстаўнік па транзіце ўлады ў Аб’яднаным пераходным кабінеце Павел Латушка наведвае Беласток. Напярэдадні адбылася сустрэча з маршалкам ваяводства Артурам Касіцкім.

Улады Падляшша гатовы падтрымліваць беларускіх бізнесменаў і дзеячаў культуры Кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення і прадстаўнік па транзіце ўлады ў Аб’яднаным пераходным кабінеце Павел Латушка наведвае Беласток. Адбылася сустрэч...

Псіхолаг: за год чалавек здольны перажыць траўму эмігранта. 15/01/2024

Як адаптавацца ў эміграцыі, як інтэгравацца ў новую супольнасць і пры гэтым не згубіць сваю беларускую ідэнтычнасць?

Такія пытанні паўстаюць, напэўна, перад кожным новым прадстаўніком дыяспары. Хтосьці за мінулыя гады ўжо перажыў свой складаны псіхалагічны час, а для кагосьці ўсё яшчэ наперадзе. Пра адаптацыю на чужыне і “сіндром мігранта” пагаварылі з псіхолагам.

Псіхолаг: за год чалавек здольны перажыць траўму эмігранта. Як адаптавацца ў эміграцыі, як інтэгравацца ў новую супольнасць і пры гэтым не згубіць сваю беларускую ідэнтычнасць? Такія пытанні паўстаюць, напэўна, перад кожным...

Павел Свярдлоў: Google фактычна стаў рупарам беларускай і расійскай прапаганды 10/01/2024

Еўрапейская камісія заклікала Google, Meta ды іншыя буйныя тэхналагічныя кампаніі дапамагчы незалежным беларускім медыя, прасоўваючы іх кантэнт. Зараз пашукавікі спачатку выдаюць карыстальнікам інфармацыю ад дзяржаўных медыя, а, каб знайсці артыкулы незалежных СМІ, беларусам даводзіцца патраціць значна больш часу.
Віцэ -прэзідэнтка Еўрапейскай камісіі Вера Юрава ўжо звярнула ўвагу, што трэба зрабіць так, каб у інтэрнэце было больш даступнай аб’ектыўнай інфармацыі, а не прапаганды Мінска або Крамля.
Ці ўдасца гэта зрабіць і як рэагуюць тэхналагічныя гіганты на адпаведныя прапановы, паразмаўлялі з галоўным рэдактарам «Еўрарадыё» Паўлам Свярдловым.

Павел Свярдлоў: Google фактычна стаў рупарам беларускай і расійскай прапаганды Еўрапейская камісія заклікала Google, Meta ды іншыя буйныя тэхналагічныя кампаніі дапамагчы незалежным беларускім медыя, прасоўваючы іх кантэнт. Справа ў тым, што пашу....

Chcesz aby twoja firma była na górze listy Firma Medialna w Warsaw?
Kliknij tutaj, aby odebrać Sponsorowane Ogłoszenie.

Telefon

Strona Internetowa

Adres

Warsaw
Inne Warsaw firmy medialne (pokaż wszystkie)
Gazeta.pl Gazeta.pl
Ulica Czerska 8/10
Warsaw, 00-732

Masz temat, którym chcesz się podzielić? Napisz do nas tutaj lub na [email protected] ⛈️ Udało Ci sie uchwycić zjawisko pogodwe? Wyslij je do nas i buduj z nami nasz burzowy kanal na...

Gazeta Wyborcza Gazeta Wyborcza
Czerska 8/10
Warsaw, 01-732

Na profilu promujemy treści z Wyborcza.pl, dostęp do których jest zasadniczo odpłatny

dziennik.pl dziennik.pl
Ulica Okopowa 58/72
Warsaw, 01-042

Dziennik.pl to serwis, który trzyma rękę na pulsie wydarzeń z Polski i ze świata.

Motocaina.pl Motocaina.pl
Warsaw

Kobiecy portal motoryzacyjny: testy aut i motocykli, sporty motorowe, motogadżety, podróże, lifes

HRstandard.pl HRstandard.pl
Inflancka 5/35
Warsaw, 00-189

HRstandard.pl, jako część Employer Branding Institute, to największy w Polsce portal skierowany do wszystkich związanych i zainteresowanych branżą HR.

autoGALERIA.pl autoGALERIA.pl
Warsaw, 00-001

autoGALERIA.pl / rzetelne testy, pierwsze jazdy, aktualności ze świata motoryzacji, felietony oraz poradniki. Odważni, kontrowersyjni, niezależni.

Co Jest Grane24 Co Jest Grane24
Czerska
Warsaw, 00-732

Wszystko co ciekawe w całej Polsce

Dziennik Internautów Dziennik Internautów
Okopowa 58/72
Warsaw, 01-042

O cyfrowym prawie, bezpieczeństwie i biznesie w sieci WWW. Opinie, porady, wywiady, testy i bieżące informacje.

Chrońmy Klimat Chrońmy Klimat
Nabielaka 15/6
Warsaw, 00-743

Naszym celem jest dostarczanie rzetelnych informacji i fachowych opracowań, tak by pokazać jak szeroki i współzależny wpływ na zagadnienia gospodarcze, społeczne i przyrodnicze maj...

Komórkomania.pl Komórkomania.pl
Ulica Jutrzenki 137A
Warsaw, 02-231

Pierwsze źródło informacji o telefonach i tabletach.

Studio Melange Studio Melange
Aleja Lotników 1
Warsaw, 02-668

Nagrywamy, przetwarzamy, synchronizujemy, komponujemy i mieszamy dźwięki. We are a recording, editing, synchronizing, composing, and sound mixing studio. www.studiomelange.pl

GameMusic.pl GameMusic.pl
Ulica Kolejowa 45/18
Warsaw, 01-210

Wszystko, co chcielibyście wiedzieć o muzyce do gier wideo. Sprawdź naszą stronę: gamemusic.pl