OPUS DEI Belarus

OPUS DEI Belarus

Шукайце Бога ў штодзенным жыцці.

31/03/2024

Велікодны час - гэта час радасьці, якая жыве ў сэрцы хрысьціяніна не толькі ў гэтыя дні літургічнага году, але і штодзень. Бо Хрыстос жывы: ён не стаў чымсьці мінулым, якое прайшло і пакінула па сабе толькі цудоўныя ўспаміны.
Не, Ён жывы. Ён ёсьць Эмануіл, што значыць: з намі Бог. Яго ўваскрашэньне кажа нам, што Бог не пакідае сваіх блізкіх. Ці забудзе жанчына грудное дзіця сваё, каб не пашкадаваць сына жывата свайго? але калі б і яна забылася,то я не забуду цябе. Так Ён абяцаў і выканаў сваё абяцаньне. Радасьць Божая засталася з сынамі чалавечымі.

Хрыстос уваскрэсьне ў нас, калі мы будзем ўдзельнічаць у яго пакутах і сьмерці. Мы павінны палюбіць Крыж, адданасьць, самаадрачэньне. Хрысьціянскі аптымізм - не легкадумная ўпэўненасьць у тым, што ў нас усё і заўсёды атрымаецца. Яго карані - у сьвядомасьці свабоды і надзеі на ласку. Хрысьціянскі аптымізм патрабуе ад нас намаганьняў і шчодрага адказу на Божы заклік.

У штодзённых занятках, у хвіліны змаганьня з эгаізмам, у радасьцях сяброўства – ва ўсім гэтым хрысьціянін павінен шукаць і знаходзіць Бога. Праз Хрыста і ў Духу Сьвятым ён мае доступ да патаемнага жыцьця Айца і праходзіць свой шлях у пошуках Валадарства, якое, будучы не з гэтага сьвету, усё ж пачынаецца ў гэтым сьвеце.

(сьвяты Хосэмарыя Экрыва, з казані на Ўваскрашэньне Хрыста)

29/03/2024

Прыйшоў выратаваць сьвет, а свае ж адступіліся ад Яго перад Пілатам. Паказаў нам шлях дабра, а Яго пацягнулі па дарозе Кальварыі. Паказваў прыклад ва ўсім, а аддалі перавагу забойцу. Нарадзіўся, каб выбачаць, а Яго - без віны - прысудзілі да сьмерці. Прыйшоў дарогай міру, а Яму абвясьцілі вайну. Быў сьвятлом, а Яго аддалі ў змрок цемры. Нёс любоў, а Яму заплацілі нянавісьцю. Прыйшоў, каб быць каралём, а Яго каранавалі шыпамі. Зрабіўся рабом, каб вызваліць нас ад граху, а Яго прыбілі да крыжа.
Уцелавіўся, каб даць нам жыцьцё, а мы аддалі Яго сьмерці.

«Нічога не варты, ні на што не здольны, нічога не маю, я – нішто»...
Але Ты ўзышоў на крыж, каб я змог узяць ад Тваіх бязьмежных вартасьцяў. Да іх я далучыў - і яны сталі маімі, бо Я сын Твой, - цноты Маці Божай і Сьвятога Юзэфа. І авалодаў я добрымі якасьцямі Сьвятых і іншых праведных душ…
Тады кінуў погляд на сваё жыцьцё і кажу: Пане! Божа літасьцівы, гэта ж ноч, поўная цемры! Толькі зрэдку загараюцца яркія кропкі, з вялікай ласкі Тваёй і маёй малой спагадлівасьці ... усё гэта, а іншага ў мяне няма, прысьвячаю Табе, Пане.

(сьвяты Хосэмарыя, «Крыжовы шлях»)

17/03/2024

Езус зьнясілены. Яго крокі становяцца ўсё больш няўпэўненымі, а жаўнеры сьпяшаюцца хутчэй скончыць справу; таму, калі праз Габрэйскія вароты картэж выходзіць з горада, яны клічуць чалавека, які ішоў з поля, па імені Сымон Кірынэянін, айца Аляксандра і Руфа, і загадваюць ўзяць Крыж Езуса.

У жахлівых пакутах Пана гэта, вядома, была вельмі невялікая дапамога. Але для Езуса было дастаткова адной усьмешкі, аднаго слова, жэсту, адной кроплі любові, каб Ён шчодра выліў сваю падзяку на душу сябра. Пройдуць гады, і дзеці Сымона, стаўшы хрысьціянамі, будуць вядомыя і паважаныя сярод сваіх братоў па веры. А пачалося ўсё з нечаканай сустрэчы ў Крыжы.

Яшчэ не позна, яшчэ не ўсё страчана ... нават калі ты вырашыў, што - усё. Нават калі гэта паўтараюць тысячы «прадракальнікаў», нават калі на цябе скіраваныя пагардлівыя і недаверлівыя погляды ... надышоў зручны момант, каб узяць Крыж: збавеньне адбываецца - зараз! - бо Езусу вельмі патрэбныя памочнікі.

(«Крыжовы шлях», сьвяты Хосэмарыя)

24/12/2023

Са сьвятам Нараджэньня Хрыста!

«... Я люблю разглядаць выявы Дзіцяткі Езуса. У гэтых малюнках, якія прадстаўляюць Пана, які прынізіў Самога Сябе, мы адчуваем Божы заклік. Усемагутны мае патрэбу ў чалавечай дапамозе, як самае безабароннае стварэньне. З бэтлеемскай калыскі Хрыстос кажа нам усім і кожнаму з нас паасобку, што мы яму патрэбныя. Ён заклікае нас да хрысьціянскага жыцьця без кампрамісаў - да жыцьця адданага, працавітага і радаснага.

Сапраўдная радасьць немагчымая без пакоры-пакоры Езуса, - і трэба цалкам прыпадобніцца Яму, каб перажыць гэтую радасьць. Паўтараю: ці бачылі вы, дзе тоіцца веліч Бога? У ясьлях, у пялюшках, у пячоры... шлях да дзейснага і збаўчага жыцьця праходзіць праз пакору, самаадданасьць і служэньне ўсім чалавечым душам.

Хрыстос быў пакорлівы сэрцам [Лк 2, 7]. Ён ніколі не жадаў для сябе нічога выключнага, не хацеў дамагчыся прывілеяў. Дзевяць месяцаў ён знаходзіўся ва ўлоньні маці - проста і натуральна, як кожны з нас. Ясьней, чым хто-небудзь іншы, ён ведаў, што неабходны чалавецтву. Ён хацеў прыйсьці на зямлю для збаўленьня душ чалавечых, але не прысьпешваў час і прыйшоў у сваю гадзіну, як і ўсе іншыя людзі.

Ці магчыма прывыкнуць да гэтых сцэн Евангельля? Бог прыніжае сябе, каб мы маглі да яго наблізіцца і адказаць нашай любоўю на яго любоў. Ён прыніжае сябе, каб наша свабода здалася не толькі перад відовішчам яго магутнасьці, але і перад цудам яго пакоры.

(сьвяты Хосэмарыя, «Хрыстос праходзіць побач»)

10/04/2023

Хрыстос жывы! - Вось вялікая ісціна, якая напаўняе нашу веру. Есус, які памёр на крыжы, уваскрос. Ён перамог смерць, сілы цемры, боль і страх. Не жахайцеся, - кажа анёл жанчынам, якія ўвайшлі ў труну. -Езуса шукаеце Назараніна, укрыжаванага; Ён уваскрос; яго няма тут [ Пс 118 (117), 24]. "Haec est dies quam fecit Dominus, exsultemus et laetemur in ea", - гэты дзень стварыў Пан: усцешымся і ўзвесялімся ў дзень гэты! [ ІС 49, 15]

Велікодны час - гэта час радасці, якая жыве ў сэрцы хрысціяніна не толькі ў гэтыя дні, але і ў кожны дзень. Бо Хрыстос жывы: ён не стаў чымсьці мінулым, якое прайшло і якое пакінула па сабе толькі цудоўныя ўспаміны.

Не, ён жывы. Ён ёсць Эмануіл, што значыць: з намі Бог. Яго ўваскрасенне кажа нам, што Бог не пакідае сваіх блізкіх.
(Святы Хосэмарыя Эскрыва)

07/04/2023

Разважаньні з кнігі «Крыжовы Шлях» сьвятога Хосэмарыі Эскрыва

На шляху да Кальварыі Езус трывае абразы звар'яцелай чэрні, жорсткасьць салдат, насьмешкі сынэдрыёна, зьдзекі і зьнявагі. І ніводнай скаргі, ніводнага слова пратэсту. Нават калі бесцырымонна зрываюць з цела адзеньне.
Бачу бессэнсоўнасьць спробаў самаапраўданьня: любыя словы тут дарэмныя. Мэта адна: працаваць і пакутаваць у маўчаньні за Пана майго.

Зьнявечанае цела Езуса як адна крывацёчная рана. І па кантрасьце прыходзяць на памяць столькі любові да камфорту, столькі капрызаў, столькі пустой зьнямогі, столькі дробязнасьці. І гэты ганебны клопат пра сваё цела.
Божа! Праз Пакуты Твае і праз Крыж Твой дай мне сілы, каб здушыць у сабе гэтыя пачуцьці і вырваць з сябе ўсё, што аддзяляе мяне ад Цябе.

Табе, які ўпаў духам, паўтару адну рэч, вельмі суцяшальную: тым, хто робіць тое, што яму па сілах, Бог не адмаўляе ў Сваёй міласьці. Пан ёсьць Айцец, і калі адзін зь яго сыноў кажа Яму ад усяго сэрца: Айцец Мой Нябесны, я тут, дапамажы! Калі ён зьвяртаецца да Маці Божай, якая і наша маці, ён выйдзе з цяжкага становішча.

Але Бог патрабавальны. Ён просіць любові сапраўднай; ён не прымае здраднікаў. Трэба быць верным барацьбе духоўнай, і значыць - быць шчасьлівым на зямлі праз веліч самаахвярнасьці.

Тады кінуў позірк на сваё жыцьцё і кажу: Пане! Божа літасьцівы, гэта ж ноч, поўная змроку! Толькі зрэдку загараюцца яркія кропкі, з вялікай ласкі Тваёй і маёй малой адданасьці. Усё гэта, а іншага ў мяне няма, прысьвячаю Табе, Пане.

09/03/2023

Пэсымізм – не цнота, а пастка. Разважаем са сьвятым Хосэмарыяй Эскрыва.

Адрачыся паныласьці, пэсымістаў гані ад сябе. Служыць Богу трэба радасна, аддаючы Яму цалкам і сябе, і свае справы.

Duc in altum - «туды, у адкрытае мора!» Адкінь пэсымізм – праз яго ты баісься. Et laxate retia vestra in capturam - «і закінь сеткі свае для лоўлі».
Хіба ты не ведаеш, што ў цябе ёсьць права сказаць разам з Пятром: In nomine tuo, laxabo rete - «паводле слова Твайго, Пане, адпраўлюся на пошук душ чалавечых»?

«Мы ні на што не вартыя». - «Якая панылая хлусьня! Пры жаданьні, з ласкай Божай (толькі так!) можна стаць карысным інструмэнтам і паслужыць многім.

09/01/2023

Не! Сьвятасьць - гэта не нешта экстраардынарнае, а цалкам звычайнае; гэта нешта нармальнае для кожнага ахрышчанага чалавека. Сьвятасьць – гэта не від гераізму, які складана паўтарыць, больш таго, яна мае тысячы розных формаў і можа стаць рэальнасьцю ўсюды, у любой справе. Гэта нешта нармальнае!

(сьвяты Хосэмарыя Эскрыва)
9 студзеня 1902 году ў гішпанскім Барбастра нарадзіўся сьвяты Хосэмарыя Эскрыва.

06/01/2023

Не варта ўпадаць у роспач, калі часам у нашым унутраным жыцці (амаль заўсёды па нашай віне) зорка знікае, як гэта здарылася з мудрацамі. Мы спазналі ўжо боскую прыгажосць паклікання і перакананыя, што яно вечна, але пыл (нашае ўбоства!), якую мы падымаем, прасоўваючыся наперад, клубіцца цёмным воблакам, скрозь якое не праходзіць святло.

Што рабіць у такіх выпадках? Ісці па слядах гэтых святых мудрацоў - прасіць парады. Ірад з дапамогай навукі пажадаў тварыць зло. Мудрацы выкарыстоўвалі яе, каб паслужыць дабру. Але нам, хрысціянам, няма патрэбы займаць мудрасць у Ірада і ў зямных мудрацоў. Хрыстос даў свайму касцёлу вернасць у вучэнні і жыватворную плынь святых сакрамэнтаў. Ён хацеў, каб былі людзі, якія вядуць нас, якія даюць кірунак і пастаянна нагадваюць нам пра шлях. Мы валодаем невымерным скарбам мудрасці - Словам Божым; ласкай Хрыстовай, падараванай у сакрамэнтах; сведчаннем і прыкладам тых, хто жыве побач з намі сумленна, ператвараючы сваё жыццё ў шлях вернасці Богу.
(Святы Хосэмарыя Эскрыва)

24/12/2022

З Раством Хрыстовым, дарагія сябры!

«Пра гэта можна разважаць бясконца, але я хачу прыцягнуць вашу ўвагу да адной толькі фразы са Сьвятога Пісаньня: Раство Езуса азначае, што прыйшла паўната часу, які Бог выбраў, каб абвясьціць Сваю любоў да людзей, аддаўшы ім Сына Свайго Адзінароднага. Гэтая воля Божая адбылася ў самых звычайных, нармальных абставінах: маці, сям'я, дом, немаўля... Божая ўсемагутнасьць, Боскае зьзяньне праходзяць скрозь чалавечае і злучаюцца з чалавечым. З тых часоў мы, хрысьціяне, ведаем, што ласкай Божай можна і варта асьвячаць усе высакародныя рэальнасьці нашага жыцьця. Кожная жыцьцёвая і звычайная акалічнасьць, усё роўна, наколькі яна ўяўляецца нам нязначнай, можа стаць падставай для сустрэчы з Хрыстом і этапам на нашым шляху да Царства Нябеснага.

(сьвяты Хосэмарыя Эскрыва)

08/12/2022

Адвэнт - час чаканьня, час, каб узгадаць пра нашае пакліканьне.

Аднойчы ў жалезнай клетцы я бачыў палоннага арла, бруднага, амаль без пёраў. У кіпцюрах ён сьціскаў акрываўлены кавалак падалі. Я глядзеў на яго і думаў пра сябе. Аб тым, што са мною будзе, калі я не пайду за пакліканьнем, атрыманым мною ад Бога. Мне зрабілася шкада гэтага арла, самотнага палоннага, народжанага, каб падняцца да неба і сузіраць сонца. І ты можаш узьнесьціся да пакорных вяршыняў любові Божай і служэньня ўсяму чалавецтву, калі ў тваёй душы не застанецца схованак, куды не можа пракрасьціся сьвятло Хрыстова. Калі адкінеш усе клопаты, якія цябе аддаляюць ад Яго - каб толькі Хрыстос валадарыў у тваім розуме і сэрцы, у тваіх словах і справах.

(сьвяты Хосэмарыя Эскрыва, «Хрыстос праходзіць побач»)

27/11/2022

Сёньня пачынаецца Адвэнт - і гэты час выдатна падыходзіць для разважаньняў аб той шкодзе, што наносіцца душы, калі яна апанаваная легкадумнасьцю і пачуцьцёвасьцю. Аб вар'яцтве розуму, які пярэчыць Богу. Аб пагардлівай саманадзейнасьці, якая робіць немагчымымі любоў да бліжняга і любоў да Бога. Усё гэта - перашкоды на шляху да сьвятасьці. Таму сёньня мы молімся аб Міласэрнасьці Божай: Да Цябе, Пане, узношу душу маю. Божа мой! На Цябе спадзяюся, ды не пасаромеюся, ды не перамогуць нада мною ворагі мае.

Цяпер, калі набліжаецца імгненьне нашага выратаваньня, так суцяшальна гучаць словы апостала: Калі ж зьявілася міласьць і чалавекалюбства Збаўцы нашага, Бога, Ён выратаваў нас не па справах праведнасьці, якія б мы ўчынілі, а па Сваёй міласэрнасьці.

(сьвяты Хосэмарыя Эскрыва)

08/11/2022

Ня дай Божа, каб людзі, гледзячы на тое, як мы паводзім сябе ў грамадзтве, вырашылі, што каталікі - нясьмелыя, забітыя стварэньні. Не забывай, што наш Настаўнік быў - і ёсць! - Perfectus Homo - «Дасканалы Чалавек».

(сьвяты Хосэмарыя Эскрыва, «Баразна»)

(З сёньняшняга чытаньня сьвятога Эвангельля ад Лукі: «І вы таксама, калі выканаеце ўсё загаданае вам, кажыце: «мы нікчэмныя слугі, бо зрабілі тое, што павінны былі зрабіць».

07/10/2022

6 кастрычніка 2002 году Папа Ян Павел Другі абвясьціў новага сьвятога ў каталіцкім касьцёле - Хосэмарыю Эскрыва, заснавальніка Opus Dei.

Іншага шляху няма, дзеці мае. Ці мы навучымся знаходзіць Бога ў паўсядзённым жыцці, ці наогул Яго не знойдзем. Таму я і кажу вам, што цяпер, у нашы дні, трэба вярнуць высокае значэнне матэрыі. Трэба адухаўляць самыя дробныя і непрыкметныя аспекты чалавечага жыцця, паставіць на службу Царству Божую, зрабіць сродкам, які дапаможа нам пастаянна быць з Езусам Хрыстом.