Браты Францішкане OFMConv
MINARYTY - афіцыйная старонка Францішканаў у Беларусі. Тут будзем знаёміць Вас з асобамі, харызматам, гісторыяй і дзейнасцю нашага Ордэна.
Супакой і Дабро 🕊
Запрашаем на першы 🤍 WEEKEND З МАРЫЯЙ 💙у гэтым годзе!
🔹Калі: 2 — 4 лютага
🔹Дзе: Удзела (Мястэчка Беззаганнай)
🔹Тэма: Кулісы манаскага жыцця
🔹Госці: Брат Вадзім Войцік OFMCap і Сястра Вераніка Казлоўская CSСIJ
Спасылку на рэгістрацыю можна знайсці ў шапцы профілю 🧢
Да сустрэчы ў Мястэчку Беззаганнай! Марыя чакае цябе 💙
Супакой і Дабро 🕊️
Мы выходзім да вас з 2 навінамі: адна добрая, а другая не вельмі. З якой пачнём 😉?
Хочам вам паведаміць, што студзень выдаецца вельмі насычаным духоўнымі падзеямі 🌪️, таму мы вырашылі адмяніць 🤍Weekend з Марыяй💙 у гэтым месяцы.
Але мы не можам пакінуць вас без чаго-небудзь цікавага 😎!
Таму прапануем вам сабрацца ў Мястэчку Беззаганнай і разам з малітвай і супольнасцю сустрэць Новы Год 💒🎄
⭐️ Калі: 30 снежня - 1 студзеня
⭐️ Месца: Мястэчка Беззаганнай
Рэгістрыруйся (https://forms.gle/rF6TphqUvrY5oomx6) і знаёмся з планам гэтых дзён! Чакаем 🤍
Ва Урачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі традыцыйна нашыя браты з францішканскай семінарыі ў Лодзі-Лагеўніках прынеслі вечныя манаскія абяцанні. Сёлета іх двое бр. Марцін і бр. Адам) няхай Добры Бог шчодра благаслаўляе братам на дарозе манаскага паклікання! 🙏🏼😇 #францішкане
Сёння адзначаем Урачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі. Гэтае свята знанае на хрысціянскім Усходзе ад VII стагоддзя, было падтверджана Паўсюдным Касцёлам 8 снежня 1854 года, калі Папа Рымскі Пій ІХ абвясціў Дагмат веры аб Беззаганным Зачацці. Маці Божая гэтую праўду падтвердзіла ў Люрдзе, калі на просьбу св. Бэрнадэты Субіру назваць сваё імя, Марыя адказала: "Я - Беззаганнае Зачацце". #францішкане
Сёння ў літургіі ўзгадваем нашага сабрата благаслаўлёнага Рафала Хылінскага OFMConv (1694-1741). Бл. Рафал блізкі сэрцу кожнага францішканіна, які вучыўся ў семінарыі ў Лодзі-Лагеўніках, менавіта там у кляштары пры санктуарыі св. Антонія з Падвы працяглы час жыў і служыў наш благаслаўлёны брат, чыё цела спачывае ў бочнай капліцы касцёла. Рафал Хылінскі адзначаўся неверагодна моцнай любоўю да кожнага патрабуючага чалавека, часта здаралася, што калі не меў чым падзяліцца з патрабуючым, аддаваў яму сваю порцыю абеда ці сваю вопратку. Благаслаўлёны Рафал, маліся за нас, каб і нашыя сэрцы палалі Любоўю! 🙏🏼😇 #францішкане
Роўна 800 год таму 29 лістапада Папа Рымсці Ганорый ІІІ у базыліцы св. Яна на Латэране затвердзіў Рэгулу (Правілы) францішканскага ордэна, напісаныя св. Францішкам Асізкім. У гэты дзень таксама ўсе, хто належыць да францішканскай сям'і, адзначаюць Свята Усіх Святых францішканскіх. #францішкане
Манаская фармацыя не заканчваецца момантам складання вечных абяцанняў ці прыняцця святарскіх пасвячэнняў яна трывае. Адным з вымярэнняў такой фармацыі з’яўляюцца штогадовыя спатканні для маладых манахаў. Менавіта ў такім спатканні ўзялі ўдзел нашыя браты, сёлета адбылося яно ў Хармэнжах, гэта быў асаблівы час ўзмацнення братэрскіх адносін, супольнай малітвы і фармацыйных заняткаў.
_______________________
#францішкане #супакойідабро #хабіт #супольнасць #браты #кляштар #адвэнт #разважанні #марыя #ружанец
Супакой і Дабро🕊️
Запрашаем на Адвэнтовыя рэкалекцыі:
🔸 месца: г.п. Івянец (кляштар айцоў францішканаў)
🔸 дата: 1-3 снежня
🔸 кошт: ахвяра дабравольная
🔸 узрост: 18+ (студэнты, дарослыя, працуючыя)
📎 Рэгістрацыя па спасылцы ў шапцы профілю 📎
Чакаем цябе 🧡
#рэкалекцыі
Сёння свой Дзень Народзінаў адзначае айцец Віктар Мялешка OFMConv! 🎉🎉🎉
Айцу Віктару перад усім жадаем святасці, Божага Духа і сілаў на кожны дзень манаскага і святарскага жыцця! 🎉😇🙏🏼
Ці ведаеце вы, што да ўрачыстага абвяшчэння Дагмату аб Беззаганным Зачацці Марыі, прылажыў руку выбітны францішканскі тэолаг і філосаф благаслаўлёны Ян Дунс Скот? Хоць благаслаўлёны Ян жыў аж на пераломе ХІІІ і ХIV стагоддзяў, а Дагмат аб Беззаганным Зачацці абвешчаны ў 1854 годзе Папам Піям ІХ, менавіта яго тэалагічная праца дазволіла абараніць і выясніць гэтую вялікую таямніцу, якой з'яўляецца Беззаганнае Зачацце Маці Божай. А сёння 8 лістапада бл. Яна Дунса Скота ўспамінаем у літургіі 🙏🏼😇 #францішкане
6 лістапада ўспамінаем францішканскіх мучанікаў з часу пераследу Касцёла ў Іспаніі ў 1936-1939 гадах. Айцец Альфонс Лопес, а. Мадэст Вегас, а. Дыянісій Вісэнтэ Рамас, а. Пётр Рывера, бр. Францішак Рэмон Ятыва і бр. Міхаэль Рэмон Сальвадор былі закатаваныя ў 1936 г. за вернасць Хрысту і Касцёлу. Бэатыфікаваў іх Папа Ян Павел ІІ у 2001 г. разам з 233 паплечнікамі 🙏🏼🙏🏼🙏🏼 #францішкане
Нашая францішканская семінарыя, навучальны год 2023-2024, па парадку браты з 1-4 і 6 курсаў. На 5 курсе братоў, на жаль, няма... #францішкане
Вышэйшыя настаяцелі нашага Ордэну з Беларусі, Балгарыі, Чэхіі, Казахстана, Літвы, Польшчы, Расіі, Славакіі, Украіны, Узбекістана і Венгрыі, заклікаюць да малітвы, посту і пакуты ў інтэнцыі супакою ў свеце. Асабліва сёння 27 кастрычніка ў дзень, які з волі Папы Рымскага Францішка ўстаноўлены для Паўсюднага Касцёла днём малітвы і посту аб супакоі. 🙏🏼🙏🏼🙏🏼 #францішкане
26 кастрычніка ўзгадваем у літургіі нашага благаслаўлёнага сабрата Банавентуру з Патэнцы. Ён жыў на пераломе 17 і 18 стагоддзя. Маючы 15 год уступіў у Ордэн Братоў Меншых Канвентуальных. Банавентура хацеў быць братам законным, але паддаўся волі сваіх настаяцеляў і прыняў святарскія пасвячэнні ў 1675 годзе. Ён адзначаўся вялікай пабожнасцю, асцэзай, беднасцю і паслухмянасцю. Цікавым момантам яго біяграфіі з'яўляецца тое, што Банавентура з натуры быў чалавекам выбуховым, нястрыманым і зласлівым, але дзякуючы руплівай малітве, пакуце і нястомнай працы над сабой, ён перамог гэтыя схільнасці. Наш сабрат меў надзвычайныя дары, між іншым дар аздараўлення і прароцтваў. Шмат год цярпеў ён ад хранічнай хваробы, якую зносіў цярпліва і без наракання. Памёр благаславёны Банавентура з імем Марыі на вуснах у 1711 годзе. #францішкане
Сёння 22 кастрычніка нашыя сабраты-пастуланты праз ускладанне знаку Tau ўрачыста распачалі час пастулату!) просім аб малітоўнай падтрымцы нашых братоў, а асабліва для нашага земляка бр. Міхала! 🙏🏼😇 #францішкане
Нашыя супольнасці ЭРМ і МФ не пружнуюць). Некалькі фотаздымкаў за апошнія тыдні👉
#марыя #кляштар #францішкане #супольнасць #супакойідабро #удзела
Хвала Пану за пастаўленыя вокны🙏💪😇 а таксама Дом Марыі ўжо скора будзе з прыгожым дахам😊😍
11 кастрычніка ў Літургіі Касцёла ўзгадваецца святы Ян XXIII, Папа Рымскі ў гадах 1958-1963. Святы Папа Ян ад сваёй маладосці вельмі любіў святога Францішка і будучы клерыкам уступіў у Францішканскі Ордэн Свецкіх.
Святы Ян XXIII, маліся за нас! #францішкане
Супакой і Дабро 🕊️
Ужо ўсім шырока вядома наша будова 💒
Але каб прадоўжыць будову патрэбны фінансавыя сродкі💰. У гэтай справе вырашыла дапамагчы францішканская моладзь 👫🏼. У пачатку кастрычніка 🍂 разам з айцом Віктарам яны накіраваліся ў Гродна, дзе айцец прапаведваў, а моладзь займалася крамай.
Мы ўбачылі шмат зацікаўленых, шчырых, адкрытых людзей 🤩😍, якія з радасцю дапамаглі нам не толькі фінансава, але і малітоўна 🤍
І вельмі вялікая частка Сялібы Беззаганнай – гэта ВЫ 🥰. Ваша малітва, фінансавая падтрымка, фізічная дапамога. Таму мы заўсёды ўдзячны вам і агортваем усіх малітвай 🙏🏻
Францішкане - духоўныя сыны святога Францішка з Асізі. Іх можна распазнаць па белым шнуры з трыма вузламі, якія сімвалізуюць тры евангельскія рады: паслухмянасць, чыстасць і ўбоства. Хабіт жа бывае розны і па колеры і па сваёй канструкцыі, бо існуюць розныя галіны францішканскага Ордэну. На фотаздымках бачым братоў, якія належаць да розных францішканскіх сямей, але вучацца разам. Вось ужо некалькі добрых год браты францішкане (OFMConv), бернардыны (OFM), францішкане (OFM) і капуцыны (OFMCap) вучацца разам у міжфранцішканскай семінарыі ў Кракаве. Розныя дарогі, але адзін стыль - жыць Евангеллем нашага Пана) #францішкане
Тыдзень назад 15 хлопцаў з некалькіх Правінцый нашага Ордэну прыехалі ў Гнезна (Польшча), каб распачаць Пастулат - першы год манаскай фармацыі. Між братоў пастулантаў ёсць і бр. Міхал з Беларусі, якому жадаем Божага Духа і апекі Маці Божай! 🙏🏼 #францішкане
3 кастрычніка 1226 святы Францішак перайшоў ад зямнога жыцця да нябеснага, набажэнства ў якім ушаноўваецца благаслаўлёная смерць Сэрафіцкага Айца называецца Транзітус. Ва ўсіх францішканскіх касцёлах свету адбываецца гэтае набажэнства пры запаленых светачах у вечары перад Урачыстасцю св. Францішка, якая адзначаецца 4 кастрычніка. Для францішканаў сённяшні дзень постны. #францішкане
Супакой і Дабро 🕊️
Запрашаем з’яднацца ў ружанцовай малітве кожным вечарам а 21.00 🕯️
“Прамаўляй адну дзясятку штодзённа, і ўбачыш, што Марыя будзе цябе змяняць, а праз цябе свет. Але памятай, плёны Ружанца доўга нябачныя, таму ён здаецца нудным. Шатан зробіць усё, каб ты не прамаўляў гэтай малітвы, бо ведае, што яна адкрые тваё сэрца на найвялікшую любоў, якой ёсць Бог, і што праз яе ты будзеш кіраваць светам, просячы для яго ласку міру перад абліччам Бога і Марыі”
Св. Максімільян Марыя Кольбэ 🙏🏻