Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа

Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа

Музей Якуба Коласа.

09/10/2023

18 кастрычніка 2023 года а 16-й гадзіне ў працяг адукацыйна-музейнага праекта "Простыя словы" адбудзецца творчы вечар гукарэжысёра і пісьменніка Уладзіміра Арлова “Таямніца Бабруйскай крэпасці, змовы будучых дзекабрыстаў”.

Уладзімір Арлоў – беларускі пісьменнік, публіцыст, рэжысёр тэатра і кіно. За 40 гадоў працы на тэлебачанні Уладзімірам Арловым створаны дзясяткі дакументальных і мастацкіх фільмаў, спектакляў, канцэртаў, якія сёння складаюць залаты фонд Белтэлерадыёкампаніі.

Падчас творчага вечара 18 кастрычніка 2023 года Уладзімір Арлоў раскажа пра гістарычную падзею, якая няздарылася, и прапануе паразважаць чаму не адбылося тое, чаму было наканавана здарыцца. Акрамя ўсяго Уладзімір Аляксандравіч прэзентуе сваю кнігу, што пабачыла свет у гэтым годзе “Таямніцы багемнага віру”.
Падчас імпрэзы ў фае будзе арганізаваны кніжны кірмаш.

Кошт уваходнага білета – 5 рублёў.

08/10/2023

З Днём работнікаў культуры!

06/10/2023

12 кастрычніка 2023 года а 18-й гадзіне ў працяг адукацыйна-музейнага праекта "Простыя словы" адбудзецца лекцыя Таццяны Валодзінай “Між медыцынай, магіяй і рэлігіяй: замовы”.
Таццяна Валодзіна — фалькларыст, доктар філалагічных навук (2010), загадчык аддзела фалькларыстыкі і культуры славянскіх народаў Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, даследуе фальклор беларусаў, традыцыйную духоўную культуру, з 1986 года сталы ўдзельнік палявых даследаванняў, што ахапілі большасць раёнаў на тэрыторыі Беларусі.
Асаблівую ўвагу даследчыца аддае народнай медыцыне і замовам беларусаў у еўрапейскім кантэксце, даследчыца талочнай абраднасці і песень беларусаў, сімволікі і семантыкі побытавых рэчаў, народнага календару, а таксама распрацоўшчыца фалькларыстычнага вывучэння народнай медыцыны беларусаў як часткі духоўнай культуры, этназнакавых функцый чалавечага цела.
Чакаем вас 12 кастрычніка 2023 года а 18-й гадзіне ў Доме Песняра на лекцыі Таццяны Валодзінай “Між медыцынай, магіяй і рэлігіяй: замовы”.
Падчас імпрэзы ў фае будзе арганізаваны кніжны кірмаш.
Кошт уваходнага білета – 5 рублёў.
Сардэчна запрашаем!

05/10/2023

СПЕКТАКЛЬ+лекцыя+майстэрня робатаў
"Хатні тэатр - тэорыя і рэальнасць".
Мы пакажам хатні спектакль з дзецьмі. Ён называецца "Эксперымент 3028", пра дзіўны выпадак у лабараторыі штучнага інтэлекту і наш чалавечы выбар. У ролях уся наша сям'я - Валодзя, Злата, Ясна і Лета Глотавы. Спектакль для дзяцей і дарослых!
Займальная лекцыя па гісторыі хатняга тэатра, якая дазволіць вам пазнаёміцца ​​з цікавымі фактамі па станаўленні хатняга тэатра ў розных краінах. А яшчэ даведацца пра тэатры на стале, пад сталом, на паляне, у агародзе, у кватэры, палацы і замку. Падзелімся прыкладамі і прыёмамі стварэння хатняга тэатра па любімай кнізе. Хатні тэатр - вялікае поле для творчасці. Правільна - не правільна - гэта не гэтак важна, можа быць і так, і так. Галоўнае - вы сям'я, якая гуляе ў адну вялікую гісторыю!
Правядзем майстэрню па стварэнні сваіх смешных хатніх робатаў.
Пасля нашай сустрэчы вам абавязкова захочацца паставіць ваш уласны хатні спектакль!
Уваходныя білеты: дзіцячы - 20 рублёў, дарослы - 5 рублёў, другое дзіця – 15 рублёў, другі дарослы - бесплатна.

04/10/2023

Сябры!
Запрашаем вас у сакрэтнае падарожжа па музеі, поўнае загадак і таямніц. Разам з дзецьмі вы даведаецеся, як і навошта людзі прыдумалі засакрэчваць свае лісты, хто вынайшаў першы ў гісторыі шыфр, навошта Цэзару дзве талеркі за абедам? Вы навучыцеся шыфраваць і разгадваць, асвоіце некалькі прыёмаў таемнага ліста і створыце свой уласны шыфр!
А далей вас чакае пошукавы квэст па музеі, які дазволіць зірнуць на яго таямніцы па-новаму.
І вы станеце знаўцам і захавальнікам усіх яго таямніц. Узрост 7-12 гадоў (на кожны ўзрост свае заданні)
Працягласць: Лекцыя 35 хвілін + квэст 40 хвілін
Уваходныя білеты: дзіцячы - 20 рублёў, дарослы - 5 рублёў, другое дзіця – 15 рублёў, другі дарослы - бесплатна.

Колькасць удзельнікаў абмежаваная.
Абавязковы запіс па тэл. 270 17 02

27/09/2023

На ніцях белай павуціны
Прывозяць восень павучкі.
Яе красёнцы, чаўначкі
У моры лесу мільгатнулі
І лісце ў багру апранулі;
І з кожнай лісцевай галоўкі
Глядзіць твар восені-свякроўкі.
Запрашаем на закрыццё экскурсійнага сезону на мемарыяльный сядзібе Ласток 7 кастрычніка 2023 года. Вас чакае ўнікальная магчымасць атрымаць асалоду ад сузірання найпрыгажэйшай поры года на леснічоўцы Ласток, адзінай з аўтэнтычных лясніцкіх камор, што захавалася да нашай пары, мясціна, дзе прайшлі дзіцячыя гады Якуба Коласа.
Атрымаць асалоду ад свята дапамогуць творчыя калектывы Сталбцоўскага раёна, красамоўныя радкі Класіка, экскурсія, майстар-класы і забаўлянкі ад музейных супрацоўнікаў і, канешне, чароўныя Ластоцкія краявіды!
Ад’езд ад музея Якуба Коласа (вул.Акадэмічная, 5) а 12.30.
Кошт – 20 рублёў.
Толькі 20 месцаў!
Запіс па тэлефоне 8 (017) 270 17 02

25/09/2023

28 верасня 2023 года ў 18.00 у Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа у межах музейнага праекта “Простыя словы”, адбудзецца лекцыя Галіны Рудніцкай “Беларуская народная вышыўка: разнастайнасць і тэхналогія”.
Галіна Рудніцкая – народны майстар Беларусь, даследчык беларускай традыцыйнай вышыўкі, аўтар шматлікіх дапаможнікаў па гісторыі і майстэрству вышывання.
Традыцыйная беларуская вышыўка — гэта не толькі мастацкае багацце, але і моцная сувязь з духоўнай культурай народа. На лекцыі “Беларуская народная вышыўка: разнастайнасць і тэхналогія” вас чакае шмат інфармацыі па старажытных тэхніках вышыўкі, тэхналогіях выканання і засваення.
28 верасня 2023 года, а 18.00 чакаем вас на лекцыі Галіны Рудніцкай “Беларуская народная вышыўка: разнастайнасць і тэхналогія”.

21/09/2023

У межах Дзён культуры Растоўскай вобласці ў Беларусі у Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа адбудзецца інтэрактыўная лекцыя "Данскія казакі і Беларусь" ад Раздорскага этнаграфічнага музея-запаведніка.
Запрашаем усіх ахвотных 23 верасня а 11-й гадзіне ў музей Якуба Коласа.

Photos from Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа's post 21/09/2023

Падчас Дзён культуры Растоўскай вобласці ў Рэспубліцы Беларусь адбылося падпісанне Пагадненняў аб супрацоўніцтве паміж Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеем Якуба Коласа і Дзяржаўным музеем-запаведнікам М. А. Шолахава, а таксама Растоўскім музеем выяўленчых мастацтваў.

14/09/2023

21 верасня 2023 года ў 18.30 у Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа у межах музейнага праекта “Простыя словы”, адбудзецца сустрэча з Навумам Гальпяровічам “Селфі з часам”.
Навум Якаўлевіч Гальпяровіч - беларускі журналіст, паэт, Заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь, намеснік дырэктара — загадчык аддзела музычных і літаратурна-мастацкіх праграм дырэкцыі канала «Культура» Беларускага радыё Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі.
На сустрэчы “Сэлфі з часам” вас чакае захапляльны расповед пра жыццёвы і творчы шлях аўтара, падарожжы, сустрэчы са знакамітымі асобамі, ролю літаратуры ў грамадстве.
21 верасня 2023 года, а 18.30 чакаем вас на творчай сустрэчы з Навумам Гальпяровічам “Сэлфі з часам”.

Запіс і даведка па тэл. +375 17 270 17 02, 378 91 96
Сардэчна запрашаем!

06/09/2023

Шаноўныя сябры!
Частыя наведвальнікі мерапрыемстваў у нашым музеі ўжо атрымалі нашыя сертыфікаты сапраўдных аматараў Музея Коласа.
Хочам яшчэ крыху патлумачыць правілы яго выкарыстання:
📌 Сертыфікат сапраўдны да 04 снежня 2023 года!
📌 Стаўце адзнакі пры кожным наведванні мерапрыемстваў у нашым музеі, гэта лекцыі, творчыя сустрэчы, канцэрты, прэзентацыі і, канешне, Танцы на палянцы :)
📌 Сертыфікат дае зніжку 50% на пятае мерапрыемства.
📌Самы апантаны аматар нашага музея на дзесятае мерапрыемства атрымае зніжку 100% і фірмовы мерч ад нашага музея.
📌 Засталася вельмі абмежаваная колькасць сертыфікатаў.🤫
📌Але неабмежаванай застаецца нашая фантазія каб зрабіць музейныя імпрэзы яшчэ больш цікавымі і разнастайнымі.
Заўсёды вашыя, музейцы-коласаўцы! ❤️

Photos from Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа's post 02/09/2023

Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльеы музей Якуба Коласа на Дні беларускага пісьменства – 2023. Гэта юбілейнае, ХХХ свята духоўнасці, нацыянальнай культуры і кнігадрукавання праходзіць у горадзе Гарадок Віцебскай вобласці – малой радзіме Канстанціна Вераніцына, аўтара вядомай сатырычна-гумарыстычнай паэмы «Тарас на Парнасе» – помніка беларускай літаратуры ХІХ ст.
У межах свята - прэзентацыя факсімільнага выдання паэмы Якуба Коласа “Новая зямля” да 100-годдзя з дня выхаду ў свет.

24/08/2023

31 жніўня 2023 года а 18-й запрашаем на чарговае мерапрыемства музейнага праекта “Танцы на палянцы”, што адбудзецца на сядзібе Якуба Коласа, гэтым разам вас чакае вопытная капэла “ТрыА” знакамітага беларускага дудара Алеся Лася.
Алесь Лось – музыка, мастак, этнаінструментолаг.
Капэля Алеся Лася “ТрыА” спыняе час і запрашае зрабіць разам падарожжа ў мінулае. Туды, дзе гучалі абэркі, мазуркі, вальсы, полькі…
Разам мы даведаемся шмат цікавага пра гісторыю беларускіх танцаў, пачуем традыцыйную беларускую музыку ў выкананні капэлі Алеся Лася, і, канешне ж, будзем танчыць.

31 жніўня 2023 года, а 18-й гадзіне чакаем вас на майстар-класе па беларускім традыцыйным танцам “Танцы на палянцы”.

Кошт уваходнага білета – 12 рублёў.
Сардэчна запрашаем!

Кантактны тэлефон: (017) 270 17 02
Адрас: г. Мінск, вул. Акадэмічная, 5
www.kolasmuseum.by; e-mail: [email protected]

Photos from Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа's post 06/08/2023

Бонусам нашага падарожжа стала наведванне і экскурсія па мемарыяльнай сядзібе "Смольня" філіяла “Мікалаеўшчына”!

Менавіта тут, у 1912 годзе адбылася першая сустрэча двух знакамітых беларускіх песняроў Якуба Коласа і Янкі Купалы 🪶

Вялікі дзякуй нашым дарагім гасцям, якія адправіліся з намі ў падарожжа! Нягледзячы на ​​дрэннае надвор'е раніцай, чароўныя месцы Коласа арганізавалі нам цёплы сонечны прыём ☀️

Photos from Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа's post 06/08/2023

Падарожжа ў Ласток на адкрыццё сумеснай часовай экспазіцыі з Беларускім дзяржаўным музеем народнай архітэктуры і побыту “Для кожнай рэчы час ёсць свой…” 🍃

Толькі гэта сядзіба захавала свой першапачатковы выгляд з невялікімі рэстаўрацыйнымі зменамі. Хата і гумно, пабудаваныя ў 1885 годзе, захаваліся да нашых дзён. Яны – сведкі жыцця сям'і Міцкевічаў у гэтым благаславёным куточку.

Падчас адкрыцця экспазіцыі прагучалі беларускія народныя абрадавыя песні, урыўкі з паэмы “Новая зямля”, адбылася куратарская экурсія загадчыка
навукова-экспазіцыйнага аддзела .by Ігара Іванова!

28/07/2023

Шаноўныя сябры! Шчыра запрашаем вас на адкрыццё сумеснай часовай экспазіцыі з Беларускім дзяржаўным музеем народнай архітэктуры і побыту “Для кожнай рэчы час ёсць свой…”, якое адбудзецца на самай унікальнай з нашых мемарыяльных сядзіб. Толькі яна захавала свой першапачатковы выгляд з невялікімі рэстаўрацыйнымі зменамі. Хата і гумно, пабудаваныя ў 1885 годзе, захаваліся да нашых дзён. Яны – сведкі жыцця сям'і Міцкевічаў у гэтым благаславёным куточку.
Ад’езд ад музея Якуба Коласа (Мінск, вул.Акадэмічная, 5) у 11.00.
Бонус падарожжа - экскурсія па іншых сядзібах філіяла
“Мікалаеўшчына”!

Кошт – 20 рублёў.
Толькі 20 месцаў!
Запіс па тэлефоне 8 (017) 270 17 02; +375 29 704 86 35

Photos from Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа's post 15/07/2023

У межах міжнароднага фестываля мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску” ў Музеі гісторыі прыватнага калекцыянавання (філіял Віцебскага абласнога краязнаўчага музея) адбылася прэзентацыя факсімільнага выдання паэмы Якуба Коласа “Новая зямля” да 100-годдзя з часу выхаду ў свет, а таксама акцыя «Чытаем “Новую зямлю” разам». Да акцыі далучыліся: заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Ірына Дарафеева, артысты
Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа, кіраўнікі і рэжысёры народнага літаратурнага тэатра “Жывое слова”, настаўнікі і вучні Віцебскіх школ.
#новайзямлі100 #славянскібазар #прэзентацыякнігі

29/06/2023

Прэзентацыя факсімільнага выдання паэмы Якуба Коласа “Новая зямля” да 100-годдзя з часу выхаду ў свет.
Акцыя «Чытаем “Новую зямлю” разам».

13 ліпеня 2023 года а 12-й гадзіне ў Музеі гісторыі прыватнага калекцыянавання (філіял Віцебскага абласнога краязнаўчага музея) адбудзецца прэзентацыя факсімільнага выдання паэмы Якуба Коласа “Новая зямля” да 100-годдзя з часу выхаду ў свет, а таксама акцыя «Чытаем “Новую зямлю” разам».
Творы пісьменніка маюць сваё жыццё, свой лёс. У некаторых з іх яно кароткае, у другіх – вечнае. І на гэтым вечным шляху бываюць свае імгненні, свае падзеі. Не выключэнне ў гэтым і шэдэўр беларускай літаратуры – паэма Якуба Коласа “Новая зямля”.
Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа да 100-годдзя з часу выхаду ў свет знакамітай паэмы падрыхтаваў факсімільнае ўзнаўленне першага выдання, якое пабачыла свет у 1923 годзе ў Мінску.
Дзякуючы сучасным тэхналогіям, якія дакладна скапіравалі кніжны рарытэт, кожны жадаючы зможа дакрануцца да часткі літаратурнай і культурнай спадчыны нашай краіны. Музейнае выданне перадае ўсе ўласцівасці арыгіналу — асаблівую паперу і характар друку. Асновай для факсіміле стаў асобнік, які захоўваецца ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа НАН Беларусі.
Падчас прэзентацыі выдання можна будзе пазнаёміцца з гісторыяй напісання самай знакамітай паэмы беларускага Песняра, а ўсе жадаючыя змогуць прачытаць любімыя радкі пад музычнае суправаджэнне.

Photos from Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа's post 24/06/2023

Інтэрактыўная пляцоўка філіяла “Мікалаеўшчына” на Дня горада ў Стоўбцах. Сёння малой радзіме Якуба Коласа - 430!

Photos from Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа's post 07/06/2023

“…каб зберагчы, утрымаць, як «плазму», невыносную тэмпературу чалавечага болю, недаўмення, гневу, якія не толькі ў словах, але і ў голасе, у вачах, на твары…”
Алесь Адамовіч, Янка Брыль, Уладзімір Калесьнік
“Я з вогненнай вёскі...”

Калектыў Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа сумесна з калектывамі Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры і Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы наведалі Мемарыяльны комплекс “Хатынь”.
07.06.2023

Photos from Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа's post 24/05/2023

Вячэрняя частка праграмы музейнай ночы і начны квэст ✨

Атмасфера музея не пакінула абыякавымі ні дзяцей, ні дарослых. Гасцям выдалася ўнікальная магчымасць акунуцца ў чароўную абстаноўку начнога дома паэта і паўдзельнічаць у займальным квэсце!

Photos from Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа's post 24/05/2023

Ноч музеяў 2023!

Гэты сонечны дзень надоўга запомніцца ўсім наведвальнікам і гасцям нашага музея!

Гульні для дзяцей і дарослых, квэсты, канцэрты жывой музыкі, танцы, захапляльныя экскурсіі і выставы, спектаклі. Гэта толькі малая частка той насычанай праграмы, якая чакала ў Коласаўскім доме падчас музейнай ночы 🌛

На працягу ўсяго дня
by


by

стваралі ў музеі чароўную атмасферу ✨

Мы выказваем шчырую падзяку ўсім наведвальнікам, гасцям і валанцёрам нашага мерапрыемства! Вы заўсёды чаканыя госці ў доме песняра ❤️

16/05/2023

Музейная ноч 2023!
20 мая 2023

Час цемры!
Экспазіцыйныя залы музея.
23.00 – 00.00 – “Музей навобмацак”: начная квэст-экскурсія па музею

16/05/2023

Музейная ноч 2023!
20 мая 2023
Час гістарычнай рэканструкцыі!
Музейная сядзіба.
17.00 – 19.00 – «Прызыўны пункт» рускай імператарскай арміі ад ВГР “Нашчадкі”
Расповед пра ўніформу Першай сусветнай вайны, цікавыя моманты і факты пра Якуба Коласа ў гэты час.

16/05/2023

Музейная ноч 2023!
20 мая 2023
Час маляваць!
Адкрытая тэраса, ІІ паверх.
15.00 – 16.00 – мастар-клас па жывапісе
16.00 – 17.00 – майстар-клас па роспісе эка-торбы (колькасць месцаў абмежавана!)

18.00 – 19.00 – “Учора. Сёння. Заўтра.” Сеанс арт-тэрапіі.
Уваходны квіток – 15,00 рублёў (колькасць месцаў абмежавана!)

15/05/2023

Музейная ноч 2023!
ЧАСопіс у КОЛасавым домЕ

Выставачная зала.
15.00 -18.00 Пляцоўка “Беларускага гістарычнага часопіса”
Актыўнасці:
☑ Сінквейн для Коласа
☑ “Знайдзі пару” (квіз па паэтычных творах песняра)
☑ Паштоўка да 100-годдзя паэмы “Новая зямля”

15/05/2023

Музейная ноч 2023!

Час слухаць музыку!
Вялікая гасцёўня.
15.00 – 16.00 – акцыя “Вольны раяль”
20.05 – 21.00 – канцэрт гітарнай музыкі навучэнцаў Мінскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя М. І. Глінкі “Ад Барока да суЧАСнасці”.

15/05/2023

Музейная ноч 2023!
Час гуляць!
14.00 – 19.00
Музейная сядзіба.
14.00 – 15.30 – выступленне тэатра пантамімы МДЛУ “Мімы спяшаюцца на дапамогу”
14.00 – 19.00 – магчымасць вырабу памятных магнітаў і значкоў для кожнага ўдзельніка мерапрыемства.

Зона альтанкі.
15.00 – 19.00 – інтэрактыўная пляцоўка з займальнымі настольнымі гульнямі для дзяцей і дарослых
Разынка – музейная настольная гульня “Жыццё па Коласу”
Першая музейная гульня, падчас якой можна адчуць сябе вандроўнікам у часе і прасторы і даведацца пра жыццёвы і творчы шлях Якуба Коласа
16.00 – 17.00 – майстар-клас па вырабе паштовак у тэхніцы квілінг
15.00 – 19.00 – гульня-квэст “У грыбы з дзядзькам Якубам” (кожную гадзіну)

15/05/2023

Час глядзець!

Вялікая гасцёўня, фае 2-га паверха, кабінет Данііла Міцкевіча:
14.00 – 23.00 – “Паралелі”. Інтэрвенцыя мастацкіх работ скульптара Максіма Петруля ў мемарыяльнай прасторы экспазіцыі другога паверха музея Якуба Коласа
16.00 – 17.30 – куратарская экскурсія М. Петруля па выстаўцы “Паралелі”.
14.00 – 23.00 – “Выстаўка адной карціны”
Ю. Пэн «Майстар гадзіннікаў” (1924г.) з калекцыі Віцебскага абласнога краязнаўчага музея; інфармацыйна-інтэрактыўнае суправаджнне экспазіцыі ў межах сумеснага праекта з Мінскім гадзіннікавым заводам ("Луч")
19.00 – 20.00 – куратарская прэзентацыя часовай экспазіцыі “Кола(с) часу”

15/05/2023

Музейная ноч 2023!
Час быць тэатралам!

Вялікая гасцёўня.
14.00 – 15.00 – “Беласнежка VS Папялушка” спектакль ад студыі “Бусы”
Знаёмыя казкі? А што, калі два невялікія прадпрыемствы па ўборцы дома і рамонце абутку ўступяць у барацьбу адзін з адным? Што важней, прыбіраць ці рамантаваць абутак? Старыя казкі ў новым прачытанні! Змяняецца мір, і казкі разам з ім. Вашай увазе будзе прадстаўлены свет прадметнага тэатра! Сюжэты і артысты разыграюць новае прачытанне старых гісторый, напоўненае гумарам і сатырай, якое ператворыцца ў міні-шоу! Гэты спектакль здзівіць і рассмяшыць нават дарослых! Класіка гэта крута!
Узрост: 6-99 гадоў і ўсім, хто чытаў арыгіналы
Пастаноўка і выкананне: Уладзімір і Злата Глотавы. Аўтарскі пераклад і чытанне
Уваходны квіток – 10,00 рублёў (колькасць месцаў абмежавана!)
22.00 – 23.00 – “Агата вяртаецца дадому” монаспектакль Златы Глотавай
Страшна цікавая гісторыя Лінор Гаралік.
Заўсёды ёсць час для чароўных падарожжаў. Але часам мы не ведаем, што купляем білет толькі ў адзін канец… Вярнуцца дадому з казачнага лесу, небяспечнага, але поўнага чараўніцтва, бывае цяжэй, чым здаецца адной разумнай і адказнай дзяўчынцы Агаце. А нам варта паслухаць пра яе падарожжа, каб не сысці з дарогі, бо яна можа завесці нас зусім не туды, куды, як мы думаем, трапім, калі будзе паводзіць сябе "вельмі добра".
Каму будзе цікава?
Дзеці і падлеткі ад 8 да 14 гадоў і іх бацькі, педагогі, псіхолагі і ўсе, хто любіць страшна-цікавыя гісторыі.
Уваходны квіток – 15,00 рублёў (колькасць месцаў абмежавана!)

15/05/2023

Музейная ноч 2023!
Час гістарычнай рэканструкцыі!
Музейная сядзіба.
17.00 – 19.00 – «Прызыўны пункт» рускай імператарскай арміі ад ВГР “Нашчадкі”
Расповед пра ўніформу Першай сусветнай вайны, цікавыя моманты і факты пра Якуба Коласа ў гэты час.

15/05/2023

Працягваем знаёміць вас з праграмай музейнай ночы!
Час танчыць!
15.00 – 18.00
Зона каля часовай экспазіцыі “У хвалях няспыннага руху…”
15.00 – 16.00 – майстар-клас па традыцыйных беларускіх танцах ад фальклорнага ансамбля “Млынок”. Гульні і спевы. Кіраўнік – Дар’я Мардань
16.00 – 18.00 – танцы пад народныя інструменты ад музыкі і этнографа Алеся Лася
18.00 – 19.00 – гурт “Арацэя” запрашае ўпершыню пачуць песні з новага альбома "Галкі" жыўцом!
Арацэя .by - гэта музыка ў стылі world music, folk. Іх выступленне стане сапраўднай "фолк-дыскатэкай"! Можна танчыць да ўпаду, зачаравацца прыгожымі старажытнымі беларускімі песнямі, пазнаёміцца з цікавымі музычнымі інструментамі. Акунуцца ў атмасферу колавай ліры, ірландскага бузукі, жалейкі, перкусіі, адчуць энэргію аўтэнтычнага вакалу.

13/05/2023

Час танчыць!
15.00 – 18.00
Зона каля часовай экспазіцыі “У хвалях няспыннага руху…”
15.00 – 16.00 – майстар-клас па традыцыйным беларускім танцам ад фальклорнага ансамбля “Млынок”. Гульні і спевы. Кіраўнік – Дар’я Мардань
16.00 – 18.00 – танцы пад народныя інструменты ад музыкі і этнографа Алеся Лася
Алесь Лось – музыка, мастак, этнаінструментолаг. Капэла Алеся Лася “ТрыА” спыняе час і запрашае зрабіць разам падарожжа ў мінулае. Туды, дзе гучалі абэркі, мазуркі, вальсы, полькі… Разам мы даведаемся шмат цікавага пра гісторыю беларускіх танцаў, пачуем традыцыйную беларускую музыку ў выкананні капэлы Алеся Лася, і, канешне ж, будзем танчыць.

18.00 – 19.00 – гурт “Арацэя” .by запрашае ўпершыню пачуць песні з новага альбома "Галкі" жыўцом!
Арацэя - гэта музыка ў стылі world music, folk. Іх выступленне стане сапраўднай "фолк-дыскатэкай"! Можна танчыць да ўпаду, зачаравацца прыгожымі старажытнымі беларускімі песнямі, пазнаёміцца з цікавымі музычнымі інструментамі. Акунуцца ў атмасферу колавай ліры, ірландскага бузукі, жалейкі, перкусіі, адчуць энэргію аўтэнтычнага вакалу.

13/05/2023

Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа запрашае 15 мая 2023 а 15-й гадзіне на імпрэзу
“Мой добры друг, мая святыня…”, якая будзе прысвечана
Міжнароднаму дню сям’і
і 110-годдзю шлюбу К. М. Міцкевіча і М. Д. Каменскай.

15 мая адзначаецца Міжнародны дзень сям’і. У календары знамянальных дат гэта асаблівы дзень – свята радасці, цеплыні і адчування надзейнасці нашых блізкіх.
Будучы народны паэт Беларусі Якуб Колас нарадзіўся ў вялікай сялянскай сям’і. Бацька Міхал Казіміравіч Міцкевіч служыў палясоўшчыкам у князя Радзівіла, маці Ганна Юр’еўна Міцкевіч займалася домам, побытам, клапацілася пра мужа і дзяцей. Па гаспадарцы Ганне Юр’еўне дапамагаў малодшы нежанаты брат Міхала Антось – Антон Казіміравіч Міцкевіч. У сям’і нарадзілася 13 дзяцей, але да сталага веку дажыло 9.
Сям’я бацькоў, паўсядзённы ўклад, побыт, узаемаадносіны бацькоў паміж сабой, іх стаўленне да дзяцей сталі для будучага паэта тым падмуркам, які сфармаваў яго як асобу і творцу.
Для пісьменніка сустрэча з Марыяй Дзмітрыеўнай Каменскай была падарункам лёсу. У сям’і панавалі пачуцці любові, вернасці і адданасці. У Якуба Коласа і Марыі Дзмітрыеўны нарадзілася трое сыноў: Даніла, Юрый, Міхась. Якуб Колас з вялікай любоўю і пяшчотай ставіўся да сваіх дзяцей. Лісты Коласа да жонкі і сыноў дыхалі заўсёднай дабрынёй і клопатам. Дзеці ў сям’і Міцкевічаў гадаваліся ў атмасферы дабрыні, шчырасці, павагі і любові. Якуб Колас вельмі любіў і сваіх унукаў, набываў для іх прысмакі, сумаваў, калі даводзілася разлучацца… Сёння ў Мінску жывуць 6 унукаў, 7 праўнукаў, 7 прапраўнукаў аўтара “Новай зямлі”.
У імпрэзе “Мой добры друг, мая святыня…” 15 мая 2023 возьмуць удзел родныя Якуба Коласа, вядомы архітэктар Галіна Левіна з мужам-калегам Аляксандрам Капыловым, папулярны артыст Яўген Крыжаноўскі з жонкай Ганнай, кампазітар і паэт Таццяна Шурынава з мужам-музыкантам і педагогам Васілём Коназам пры ўдзеле спевака Андрэя Шумака, сям’я Юрыя і Святланы Платуновых, якія не так даўно адсвяткавалі “залатое” вяселле.
Кошт білета – 3 рублі.
Сардэчна запрашаем!
Кантактны тэлефон: (017) 270 17 02

11/05/2023

Праграма свята, прысвечанага Міжнароднаму дню музеяў

20 мая 2023 года
Час правядзення: 14.00 – 00.00
Кошт уваходнага білета з 14.00 да 00.00 – 6 бел. руб., дзеці да 7-і гадоў – уваход вольны
!Звярніце ўвагу!
На некаторыя мерапрыемствы – асобны кошт!

Месца правядзення: Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа (будынак і сядзіба)

Пачынаем вас знаёміць з праграмай свята!

Вялікая гасцёўня:
Час быць тэатралам!
14.00 – 15.00 – “Беласнежка VS Папялушка” спектакль ад студыі “Бусы”
Знаёмыя казкі? А што, калі два невялікія прадпрыемствы па ўборцы дома і рамонце абутку ўступяць у барацьбу адзін з адным? Што важней, прыбіраць ці рамантаваць абутак? Старыя казкі ў новым прачытанні! Змяняецца мір, і казкі разам з ім. Вашай увазе будзе прадстаўлены свет прадметнага тэатра! Сюжэты і артысты разыграюць новае прачытанне старых гісторый, напоўненае гумарам і сатырай, якое ператворыцца ў міні-шоу! Гэты спектакль здзівіць і рассмяшыць нават дарослых! Класіка гэта крута!
Узрост: 6-99 гадоў і ўсім, хто чытаў арыгіналы
Пастаноўка і выкананне: Уладзімір і Злата Глотавы. Аўтарскі пераклад і чытанне
Уваходны квіток – 10,00 рублёў (колькасць месцаў абмежавана!)
22.00 – 23.00 – “Агата вяртаецца дадому” монаспектакль Златы Глотавай
Страшна цікавая гісторыя Лінор Гаралік.
Заўсёды ёсць час для чароўных падарожжаў. Але часам мы не ведаем, што купляем білет толькі ў адзін канец… Вярнуцца дадому з казачнага лесу, небяспечнага, але поўнага чараўніцтва, бывае цяжэй, чым здаецца адной разумнай і адказнай дзяўчынцы Агаце. А нам варта паслухаць пра яе падарожжа, каб не сысці з дарогі, бо яна можа завесці нас зусім не туды, куды, як мы думаем, трапім, калі будзе паводзіць сябе "вельмі добра".
Каму будзе цікава?
Дзеці і падлеткі ад 8 да 14 гадоў і іх бацькі, педагогі, псіхолагі і ўсе, хто любіць страшна-цікавыя гісторыі.
Уваходны квіток – 15,00 рублёў (колькасць месцаў абмежавана!)

09/05/2023

Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа віншуе ўсіх з Днём Перамогі!

26/04/2023

“Метафарычныя партрэты”
Лекцыя-практыкум МАК-кансультанта Дар’і Грыгор’евай у межах
музейнага праекта “Простыя словы”
 
3 мая а 18-й гадзіне ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа адбудзецца лекцыя-практыкум МАК-кансультанта Дар’і Грыгор’евай “Метафарычныя партрэты” ў межах музейнага праекта “Простыя словы”.
У арсенале мастакоў для напісання карцін і партрэтаў незлічоная колькасць матэрыялаў самых розных колераў і адценняў. А што рабіць, калі мы зусім не мастакі? Можна напісаць свой уласны партрэт… словамі, але пры дапамозе метафарычных карт. Назва ў іх рамантычная і крыху загадкавая, здаецца, быццам яны звязаны з магіяй і варажбой. Але не. Метафарычныя асацыятыўныя карты (МАК) – гэта набор карцінак, якія выкарыстоўваюць для дыягностыкі і прапрацоўкі псіхалагічных праблем, а таксама для навучання, самапазнання, гульняў і творчасці. Часам іх яшчэ называюць праектыўнымі, О‑картамі ці картамі асацыяцый.
На творчай сустрэчы госці Дома Коласа пазнаёмяцца з такой псіхалагічнай прыладай як метафарычныя карты, навучацца выкарыстоўваць іх для глыбокага і нестандартнага знаёмства з сабой і сваімі праявамі, паспрабуюць напісаць вершы, якія і стануць метафарычным паэтычным партрэтам асобы.
 
Кошт уваходнага білета – 10 рублёў.
Колькасць абмежавана!
Папярэдні запіс абавязковы!
 
Сардэчна запрашаем!
 
Кантактны тэлефон: (017) 270 17 02 , +375 29 704 86 35
Адрас: г. Мінск, вул. Акадэмічная, 5
www.kolasmuseum.by; e-mail: [email protected]

30/03/2023

4 красавіка а 16-й гадзіне ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа адбудзецца прэзентацыя кнігі вершаў “Лісты Магамеда” маладога азербайджанскага паэта Магамеда Гаджыева.
Кніга пабачыла свет зусім нядаўна ў мінскім выдавецтве «Чатыры чвэрці». Малады літаратар жыве і працуе ў Беларусі. У зборнік вершаў увайшлі новыя вершы творцы і іх пераклады на беларускую мову выдатнымі беларускімі паэтамі – Таццянай Сівец, Юліяй Алейчанкай, Міколам Шабовічам, якія здолелі па-мастацку пранікнёна перадаць галоўныя матывы: захапленне каханай — у інтымнай лірыцы і любоў да чалавека і ўсяго свету — у філасофскіх вершах.
Па словах Алеся Карлюкевіча: “Кніга маладога паэта Магамеда Гаджыева — грунт, аснова для далейшага пашырэння, для сур’ёзнага развіцця беларуска-азербайджанскіх літаратурных сувязяў. З такой кнігай паэтычнае слова няблізкага ад Беларусі Азербайджана проста абавязана прыйсці ў студэнцкія, маладзёжныя творчыя асяродкі. Так яно, веру, і здарыцца...”.
Вядучая вечара – Юлія Алейчанка, пісьменніца, літаратурны крытык, перакладчыца.

20/03/2023

Музей Якуба Коласа распачынае новы фармат мерапрыемстваў "Простыя словы", дзе вядомыя дзеячы культуры, навукоўцы, творцы падзеляцца з вамі сваім досведам, распавядуць пра свой прафесійны альбо творчы шлях.
Распачынае гэты цыкл творчая сустрэча “Код Крыштаповіча”.

Сяргей Яўгенавіч Крыштаповіч – дырэктар Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь, вядомы беларускі мастак, аўтар і куратар шматлікіх міжнародных арт-праектаў, член Беларускага саюза мастакоў.

У межах сваёй сустрэчы Сяргей Яўгенавіч простымі словамі раскажа пра нюансы спалучэння працы дырэктара і мастака, пра значэнне цыфры ў творчасці і штодзённасці, пазнаёміць слухачоў са сваёй інтэрпрэтацыяй аднаго з твораў Якуба Коласа.

Адбудзецца творчая сустрэча “Код Крыштаповіча” 27 сакавіка 2023 года ў 18.30 у музеі Якуба Коласа па адрасе г.Мінск, вул.Акадэмічная, д.5. Уваходны білет – 6 рублёў.
Сардэчна запрашаем!

09/02/2023

Добры дзень, шаноўныя!
Сёння мы хочам вам распавесці пра такі нядаўні і такі ўжо забыты звычай пісаць папяровыя лісты. Як даўно вы заходзілі на пошту, набывалі канверты, пераймаліся ці хопіць маркі на адпраўку чатырох аркушаў? Дзе знайсці бліжэй паштовую скрыню? Што такое "адкрыты ліст"?
Усё гэта мы прапануем вам узгадаць з дапамогай нашай новай акцыі "Ліст да Коласа".
Сэнс акцыі: вы мусіце напісаць сапраўдны папяровы ліст да дзядзькі Якуба, адаслаць яго на адрас Якуба Коласа (220012 Мінск, вул. Акадэмічная, д. 5). Адзіная ўмова - ліст мусіць быць напісаны, аформлены ад рукі, толькі простыя аркуш паперы і аловак/асадка/пэндзаль, пакідаем ўсё астатняе на прастор вашай фантазіі.
Аўтараў самых пранікнёных і крэатыўных пасланняў чакаюць рамантычная экскурсія на дваіх, унікальная магчымасць прагляду кінастужкі "Каханне жыве для дваіх" кінастудыі Уладзіміра Бокуна і іншыя прыемныя нечаканасці ад нашага музея.
Самае ж галоўнае ў нашай акцыі, што прымеркаваная яна да Дня роднай мовы, таму, у тым ліку, гэта найлепшая магчымасць засведчыць сваю пашану як да яе, так і да творцы, які ўвесь свой жыццёвы шлях прайшоў пад ліхтаром нашай беларускай мовы.
Нягледзячы на вызначаны дзень - 21.02.2023г., лісты прымаюцца да канца месяца.

З нецярплівасцю чакаем вашых пасланняў. З павагай, вашы коласаўцы.

Want your museum to be the top-listed Museum in Minsk?
Click here to claim your Sponsored Listing.

Інфармацыя пра музей

Непадалёку ад ажыўленага праспекта Незалежнасці, за манументальным гмахам Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі, у ціхім нападворку, дзе вядуць гамонку з небам хвоі, якія шмат бачылі на сваім вяку, стаіць невялікі ўтульны дом. Тут на працягу апошніх гадоў свайго жыцця працаваў Якуб Колас — славуты майстар мастацкага слова, грамадскі дзеяч, вучоны.

Дом Коласа быў своеасаблівым цэнтрам духоўнага жыцця сталіцы, дзе панавала творчая і сяброўская атмасфера. Якуб Колас шчыра і сардэчна быў рады гасцям, саграваў іх душэўным сяброўскім цяплом, а калі трэба было, то і дапамагаў як віцэ-прэзідэнт АН Беларусі, дэпутат Вярхоўных Саветаў СССР і БССР. У гэты час тут была закончана трылогія “На ростанях”, напісана шмат вершаў, палымянай публіцыстыкі, у якой чуйна біўся грамадзянскі пульс, пульс творцы і чалавека.

Тут, на сядзібе Коласа, у зялёным улетку і ўбеленым снегам зімой куточку, адчувальна атмасфера мінулых дзён, вялікая любоў песняра да прыроды, да роднай зямлі. Гасцей ветліва сустракаюць дрэвы, пасаджаныя самім гаспадаром, дом, што з 1959 года з’яўляецца літаратурна-мемарыяльным музеем, дзе клапатліва захоўваецца рабочы кабінет, спальня, гасцёўня, сталовая паэта, яго асабістыя рэчы, бібліятэка. Шматлікія матэрыялы экспазіцыі дапамагаюць глыбей пазнаёміцца з жыццёвым і творчым шляхам Якуба Коласа, з яго шматграннай грамадскай і навуковай дзейнасцю, пераканацца, што волат беларускага мастацкага слова быў асобаю вялікай культуры і душы. Ён цікавіўся лепшымі здабыткамі сусветнай літаратуры, з ахвотаю адгукаўся на яе яркія з’явы, з пашанаю пісаў пра многіх валадароў чалавечай думкі і пачуцця.

Наведванне музея Якуба Коласа, гэтага асяродка беларускай культуры, паспрыяе не толькі бліжэйшаму знаёмству з усебаковай дзейнасцю народнага паэта, беларускай літаратурай і мастацтвам, але і духоўнаму ўзвышэнню таго, хто зойдзе ў гэты гасцінны Дом, дзе і цяпер жыве дух жыццялюбства, творчасці, пашаны да тых, хто працуе ў галіне мастацкага слова, любіць, шануе вялікі талент песняра.

Videos (show all)

Telephone

Address


вУлица Акадэмічная, 5
Minsk
220000

Opening Hours

Monday 10:00 - 18:00
Tuesday 10:00 - 18:00
Wednesday 10:00 - 18:00
Thursday 10:00 - 18:00
Friday 10:00 - 18:00
Other Minsk museums (show all)
Beejaneart_painter Beejaneart_painter
Minsk

ХУДОЖНИК КАРТИНЫ МИНСК

Музей Гарадской Памяцi Музей Гарадской Памяцi
Козлова 11
Minsk

Музей гарадскоi памяцi � Вайсковыя могілкі, Мінск. Мы і?

Галерея "Farba" Галерея "Farba"
Беларусь, Минск, пр-т Независимости, 47
Minsk

Художественная галерея

Музей истории БГУ History Museum BSU Музей истории БГУ History Museum BSU
пр-т Независимости 4
Minsk, 220030

В настоящее время музей ведет научно-исследовательскую и консультационную работу, проводит выставки и экскурсии.

Artfest.by Artfest.by
Минск, Улица Ленина 20
Minsk, 220000

Фестиваль визуального искусства Art is...

Bikbikbikbik Bikbikbikbik
Minsk

Streets seen your paradise

Jewish Museum in Minsk Jewish Museum in Minsk
Very Horuzhey, 28
Minsk

Olga Ugrinovich Olga Ugrinovich
Богдановича, 3
Minsk, 220029

Музей наук "Квантум" Музей наук "Квантум"
29, пр-т Газеты Правда
Minsk

Более 60т. довольных родителей и детей 🔥 Работаем для того, чтобы вы и ваши дети влюбились в науку!

Alexander Chernitsky artist Alexander Chernitsky artist
Minsk

Welcome to my gallery, where you can get acquainted with publications about my art works as well as

plntrixx plntrixx
Minsk

добавлю тебе татуировок на теле

Yura Vinograd Yura Vinograd
Мiнск
Minsk, 220030