Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Contact information, map and directions, contact form, opening hours, services, ratings, photos, videos and announcements from Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь, Минск, Улица Ленина 20, Minsk.

22/12/2023
21/12/2023

Запрашаем на мерапрыемства, якое сапраўды створыць навагодні настрой. 23 снежня з 14:00 да 16:00 пройдзе майстар-клас па роспісе навагодніх цацак ад "АРТ-тэрыторыі" для дзяцей ад 6 гадоў.

На гэтым майстар-класе вы зможаце праявіць свае творчыя здольнасці і стварыць цацку з уласным дызайнам.

Наведаць майстар-клас можна па ўваходным білеце ў галоўны корпус музея (Леніна, 20). Папярэдняя рэгістрацыя не патрабуецца.
____
Приглашаем на мероприятие, которое точно создаст новогоднее настроение. 23 декабря с 14:00 до 16:00 пройдет мастер-класс по росписи новогодних игрушек от "АРТ-территории" для детей от 6 лет.

На этом мастер-классе вы сможете проявить свои творческие способности и создать игрушку с собственным дизайном.

Посетить мастер-класс можно по входному билету в главный корпус музея (Ленина, 20). Предварительная регистрация не требуется.

20/12/2023

Запрашаем на майстар-клас ад інклюзіўнай арт-школы «Вышэй за дах» па вырабе навагодніх паштовак з паперы ручнога ліцця. Мерапрыемства пройдзе 24 снежня (нядзеля) а 13-й гадзіне ў рамках праекта “Інклюзіўныя майстэрні ў Мастацкім”.

На майстар-класе можна стварыць тактыльныя паштоўкі, даведацца пра асаблівасці працы з паперай і абмяняцца творчымі ідэямі.

Нашу інклюзіўную майстэрню могуць наведаць усе ахвочыя. Мы прапануем усім уключыцца ў творчы працэс, які не мае межаў. У майстар-класе могуць узяць удзел дарослыя і дзеці ад 7 гадоў.

Запісацца на майстар-клас можна па спасылцы: https://forms.gle/rouqKcQkS1rVTA2F7. Рэгістрацыя абавязковая ў сувязі з абмежаваннем колькасці ўдзельнікаў.

Майстар-клас пройдзе ў галоўным корпусе музея. Наведаць мерапрыемства можна па ўваходным білеце.
____________

Приглашаем на мастер-класс от инклюзивной арт-школы «Выше крыши» по изготовлению новогодних открыток из бумаги ручного литья. Мероприятие пройдет 24 декабря (воскресенье) в 13:00 в рамках проекта «Инклюзивные мастерские в Художественном».

На мастер-классе можно создать тактильные открытки, узнать тонкости работы с бумагой и обменяться творческими идеями.

Нашу инклюзивную мастерскую могут посетить все желающие. Мы хотим, чтобы каждый включился в творческий процесс, не имеющий границ. В мастер-классе могут принять участие взрослые и дети от 7 лет.

Записаться на мастер-класс можно по ссылке: https://forms.gle/rouqKcQkS1rVTA2F7. Регистрация обязательна в связи с ограничением числа участников.

Мастер-класс пройдет в главном корпусе музея. Посетить мероприятие можно по входному билету.

20/12/2023

24 снежня (нядзеля) а 12-й гадзіне адбудзецца інтэрактыўная экскурсія з майстар-класам “Якога колеру зіма”. Яна будзе праводзіцца для дзяцей 7–9 гадоў.

Юныя наведвальнікі музея пазнаёмяцца з навагодняй палітрай, фарбамі і водарамі зімы на палотнах мастакоў. А яшчэ ўзбагацяць веды, звязаныя з гісторыяй і традыцыямі Новага года і Каляд.

✔️Экскурсию правядзе Анастасія Рубашная – старшы навуковы супрацоўнік Мастацкага.

✍️Запіс на мерапрыемства праводзіцца па спасылцы: https://forms.gle/gdX4x5Ltx1dSUxbW9. Рэгістрацыя абавязковая ў сувязі з абмежаваннем колькасці ўдзельнікаў.

🏷️Кошт: 8 рублёў
⏰Працягласць: 60 хвілін
______________
24 декабря (воскресенье) в 12:00 состоится интерактивная экскурсия с мастер-классом «Какого цвета зима». Она будет проводиться для детей 7–9 лет.

Юные посетители музея познакомятся с новогодней палитрой, красками и ароматами зимы на полотнах художников. А еще обогатят знания, связанные с историей и традициями Нового года и Рождества.

✔️Экскурсию проведет Анастасия Рубашная – старший научный сотрудник Художественного.

✍️Запись на мероприятие проводится по ссылке: https://forms.gle/gdX4x5Ltx1dSUxbW9. Регистрация обязательна в связи с ограничением числа участников.

🏷️Стоимость: 8 рублей
⏰Продолжительность: 60 минут

20/12/2023

Працягваюцца заняткі ў межах праекта “Інклюзіўныя майстэрні ў Мастацкім”. 23 снежня (субота) а 12-й гадзіне запрашаем на майстар-клас па маляванні “Зімовы Мінск” ад «Майстэрні “Побач”» – творчай майстэрні для людзей з аўтызмам.

Прыйшла зіма і ўпрыгожыла наш любімы горад снегам, марознымі ўзорамі і навагоднімі агеньчыкамі. Прапануем усім разам намаляваць зімовыя пейзажы Мінска і стварыць сабе навагодні настрой.

Нашу інклюзіўную майстэрню могуць наведаць усе жадаючыя. Мы хочам, каб кожны ўключыўся ў творчы працэс, які не мае межаў. У майстар-класе могуць узяць удзел дарослыя і дзеці ад 10 гадоў.

Запісацца на майстар-клас можна па спасылцы: https://forms.gle/js71kKXXQ9qssN216. Рэгістрацыя абавязковая ў сувязі з абмежаваннем колькасці ўдзельнікаў.

Майстар-клас пройдзе ў галоўным корпусе музея. Наведаць мерапрыемства можна па ўваходным білеце.
_______________

Продолжаются занятия в рамках проекта «Инклюзивные мастерские в Художественном». 23 декабря (суббота) в 12:00 приглашаем на мастер-класс по рисованию «Зимний Минск» от «Майстэрні “Побач”» – творческой мастерской для людей с аутизмом.

Пришла зима и украсила наш любимый город снегом, морозными узорами и новогодними огоньками. Предлагаем всем вместе нарисовать зимние пейзажи Минска и создать себе новогоднее настроение.

Нашу инклюзивную мастерскую могут посетить все желающие. Мы хотим, чтобы каждый включился в творческий процесс, не имеющий границ. В мастер-классе могут принять участие взрослые и дети от 10 лет.

Записаться на мастер-класс можно по ссылке: https://forms.gle/js71kKXXQ9qssN216. Регистрация обязательна в связи с ограничением числа участников.

Мастер-класс пройдет в главном корпусе музея. Посетить мероприятие можно по входному билету.

Photos from Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь's post 20/12/2023

Мы ўжо пачалі адчуваць навагодні настрой і жадаем падарыць яго і вам.

Гэта наш навагодні каляндар. Вас чакаюць інтэрактыўныя праграмы, майстар-класы, экскурсіі, канцэрты, інклюзіўныя мерапрыемствы – усё, каб падарыць вам яшчэ больш сустрэч з мастацтвам, творчасцю і чараўніцтвам.

Анонс кожнага мерапрыемства і спасылку на запіс мы будзем публікаваць асобна.
____________________________
Мы уже начали чувствовать новогоднее настроение и хотим подарить его и вам.

Это наш новогодний календарь. Вас ждут интерактивные программы, мастер-классы, экскурсии, концерты, инклюзивные мероприятия – все, чтобы подарить вам еще больше встреч с искусством, творчеством и волшебством.

Анонс каждого мероприятия и ссылку для записи мы будем публиковать отдельно.

19/12/2023

Запрашаем на канцэрт “Калядныя гульні” ўзорнага ансамбля песні і танца “Зорачка” Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі, які адбудзецца 23 снежня (субота) а 16-й гадзіне ў Мастацкім музеі.

У 2023 годзе калектыў святкуе сваё 60-годдзе. Рэпертуар ансамбля складаюць фальклорныя творы, апрацоўкі народнай музыкі і песень беларускіх кампазітараў, музычныя і харэаграфічныя кампазіцыі.

Канцэрт пройдзе ў галоўным корпусе Мастацкага (Леніна, 20).
Наведаць яго можна па ўваходным білеце, папярэдняя рэгістрацыя не патрабуецца.
_________
Приглашаем на концерт «Калядныя гульні» образцового ансамбля песни и танца «Зорачка» Национального центра художественного творчества детей и молодежи, который пройдет 23 декабря (суббота) в 16:00 в Художественном музее.

В 2023 году коллектив празднует свое 60-летие. Репертуар ансамбля составляют фольклорные произведения, обработки народной музыки и песен белорусских композиторов, музыкальные и хореографические композиции.

Концерт пройдет в главном корпусе Художественного (Ленина, 20). Посетить его можно по входному билету, предварительная регистрация не требуется.

19/12/2023

Запрашаем на куратарскую экскурсію па выставе “Апалінарый Гараўскі. Да 190-годдзя з дня нараджэння”.

Апалінарый Гараўскі – жывапісец, малявальшчык, аўтар пейзажаў і партрэтаў. Творчасць Апалінарыя Гараўскага тэматычна непарыўна звязана з Беларуссю, а яго кар’ера – са сталічным Санкт-Пецярбургам. Перыяд творчай актыўнасці мастака прыпаў на сярэдзіну – другую палову XIX стагоддзя – час кардынальных пераўтварэнняў у жывапісе, якія, аднак, толькі крыху закранулі стылістыку работы майстра.

✔️Экскурсію правядзе Юлія Лісай – вядучы навуковы супрацоўнік Мастацкага.
🗓️21 снежня (чацвер) а 18-й гадзіне
📍Выставачны корпус музея (К. Маркса, 24)

✍️Зарэгістравацца на экскурсію можна па спасылцы: https://forms.gle/bPCdVh47B9ZYxnSX9. Рэгістрацыя абавязковая ў сувязі з абмежаваннем колькасці ўдзельнікаў.

🏷️Кошт наведвання галоўнага корпуса музея з экскурсіяй – 10 рублёў. Для навучэнцаў і студэнтаў – 6 рублёў. Для ўладальнікаў карты госця НММ – 2 рублі.
________

Приглашаем на кураторскую экскурсию по выставке «Аполлинарий Горавский. К 190-летию со дня рождения».

Аполлинарий Горавский – живописец, рисовальщик, автор пейзажей и портретов. Творчество Аполлинария Горавского тематически неразрывно связано с Беларусью, а его карьера – со столичным Санкт-Петербургом. Период творческой активности художника пришелся на середину – вторую половину XIX века – время кардинальных преобразований в живописи, которые, однако, совсем немного затронули стилистику работы мастера.

✔️Экскурсию проведет Юлия Лисай – ведущий научный сотрудник Художественного.
🗓️21 декабря (четверг) в 18:00
📍Выставочный корпус музея (К. Маркса, 24)

✍️Зарегистрироваться на экскурсию можно по ссылке: https://forms.gle/bPCdVh47B9ZYxnSX9. Регистрация обязательна в связи с ограничением числа участников.

🏷️Стоимость посещения главного корпуса музея с экскурсией – 10 рублей. Для учащихся и студентов – 6 рублей. Для обладателей карты гостя НХМ – 2 рубля.

18/12/2023

Што адбудзецца ў Мастацкім на гэтым тыдні? Складаем планы.

🗓️21 снежня

✔️18:00 Урачыстае адкрыццё выставы жывапісных твораў народнага мастака Беларусі Гаўрыіла Вашчанкі “Палескі волат” (галоўны корпус, па ўваходным білеце)

✔️18:00 Куратарская экскурсія па выставе “Апалінарый Гараўскі. Да 190-годдзя з дня нараджэння” (выставачны корпус, запіс адкрыецца 19.12 а 14-й гадзіне)

🗓️22 снежня

✔️17:00 Урачыстае адкрыццё выставы народнага мастака БССР Івана Ахрэмчыка “Іван Ахрэмчык. Майстар. Людзі. Эпоха” (галоўны корпус, па ўваходным білеце)

🗓️23 снежня

✔️12:00 Майстар-клас па маляванні “Зімовы Мінск” ад “Майстэрні “Побач” у межах праекта “Інклюзіўныя майстэрні ў Мастацкім” (галоўны корпус, запіс адкрыецца 20.12 а 11-й гадзіне)

✔️14:00 Майстар-клас па роспісе навагодніх цацак ад “АРТ-тэрыторыі” (галоўны корпус, па ўваходным білеце)

✔️16:00 Канцэрт “Калядныя гульні” ўзорнага ансамбля песні і танца “Зорачка” (галоўны корпус, па ўваходным білеце)

🗓️24 снежня

✔️12:00 Экскурсія з майстар-класам “Якога колеру зіма” для дзяцей 7–9 гадоў (галоўны корпус, запіс адкрыецца 20.12 а 13-й гадзіне)

✔️13:00 Майстар-клас па вырабе навагодняй паштоўкі ад інклюзіўнай майстэрні “Вышэй за дах” у межах праекта “Інклюзіўныя майстэрні ў Мастацкім” (галоўны корпус, запіс адкрыецца 20.12 а 15-й гадзіне)
__________________________
Что пройдет в Художественном на этой неделе? Составляем планы.

🗓️21 декабря

✔️18:00 Торжественное открытие выставки живописных произведений народного художника Беларуси Гавриила Ващенко «Полесский исполин» (главный корпус, по входному билету)

✔️18:00 Кураторская экскурсия по выставке «Аполлинарий Горавский. К 190-летию со дня рождения» (выставочный корпус, запись откроется 19.12 в 14:00)

🗓️22 декабря

✔️17:00 Торжественное открытие выставки народного художника БССР Ивана Ахремчика «Иван Ахремчик. Мастер. Люди. Эпоха» (главный корпус, по входному билету)

🗓️23 декабря

✔️12:00 Мастер-класс по рисованию «Зимний Минск» от «Майстэрні “Побач”» в рамках проекта «Инклюзивные мастерские в Художественном» (главный корпус, запись откроется 20.12 в 11:00)

✔️14:00 Мастер-класс по росписи новогодних игрушек от «АРТ-территории» (главный корпус, по входному билету)

✔️16:00 Концерт «Калядныя гульні» образцового ансамбля песни и танца «Зорачка» (главный корпус, по входному билету)

🗓️24 декабря

✔️12:00 Экскурсия с мастер-классом «Какого цвета зима» для детей 7–9 лет (главный корпус, запись откроется 20.12 в 13:00)

✔️13:00 Мастер-класс по изготовлению новогодней открытки от инклюзивной мастерской «Выше крыши» в рамках проекта «Инклюзивные мастерские в Художественном» (главный корпус, запись откроется 20.12 в 15:00)

Photos from Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь's post 17/12/2023

17 снежня спаўняецца 115 гадоў з дня нараджэння каларытнага беларускага мастака Мікалая Лукіча Тарасікава. Яго творы, нягледзячы на прастату кампазіцыі і стрыманы каларыт, прыцягваюць сваёй вобразнасцю. Выдатна валодаў рознымі матэрыяламі – алеем, тэмперай, акварэллю, пастэллю, алоўкам, вугалем – і з аднолькавым поспехам працаваў у розных жанрах выяўленчага мастацтва. Але ў нацюрморце дараванне мастака ракрылася ва ўсёй паўнаце яго жывапісных магчымасцяў.

Разам з тым Мікалай Тарасікаў шмат увагі надаваў вывучэнню народнай творчасці. Вандруючы па нашай краіне, ён з вялікай любоўю і павагай рабіў замалёўкі твораў народных умельцаў.

Знаёмім з падборкай твораў мастака з фондаў Нацыянальнага мастацкага музея.
______________________
17 декабря исполняется 115 лет со дня рождения колоритного белорусского художника Николая Лукича Тарасикова. Его произведения, несмотря на простоту композиции и сдержанный колорит, привлекают своей образностью. Прекрасно владел различными материалами – маслом, темперой, акварелью, пастелью, карандашом, углем – и с одинаковым успехом работал в разных жанрах изобразительного искусства. Но в натюрморте дарование художника раскрылось во всей полноте его живописных возможностей.

Вместе с тем Николай Тарасиков много внимания уделял изучению народного творчества. Путешествуя по нашей стране, он с большой любовью и уважением делал зарисовки произведений народных умельцев.

Знакомим с подборкой произведений художника из фондов Национального художественного музея.

16/12/2023

16 снежня спаўняецца 120 гадоў з дня нараджэння Івана Восіпавіча Ахрэмчыка.

22 снежня а 17-й гадзіне ў Мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь адбудзецца ўрачыстае адкрыццё выставы, прысвечанай творчасці народнага мастака БССР Івана Восіпавіча Ахрэмчыка (1903–1971). Выставачны праект “Іван Ахрэмчык. Майстар. Людзі. Эпоха” знаёміць з творчай спадчынай мастака.

Мастак працаваў у тэхніцы алейнага жывапісу ў многіх жанрах станковай карціны: партрэт, пейзаж, нацюрморт, буйнафарматныя работы на гістарычную тэму, ствараў таксама і манументальныя палотны. Іван Ахрэмчык з’яўляецца аўтарам адной з самых вядомых і значных работ на ваенную тэматыку “Абаронцы Брэсцкай крэпасці” (1957), якая ўваходзіць у пастаянную экспазіцыю музея.

На працягу ўсяго творчага шляху Івана Восіпавіча самымі ўпадабанымі жанрамі былі партрэт і пейзаж. Для партрэтаў пэндзля Івана Ахрэмчыка характэрна перадача ўнутранага эмацыйнага стану партрэтаванага, глыбіня яго характару. У пейзажах адлюстравана лірычная прыгажосць беларускай прыроды.

Выстава будзе працаваць да 21 студзеня 2024 года.
________________________

16 декабря исполняется 120 лет со дня рождения Ивана Осиповича Ахремчика.

22 декабря 2023 г. в 17.00 в Художественном музее состоится торжественное открытие выставки, посвященной творчеству народного художника БССР Ивана Осиповича Ахремчика (1903–1971). Выставочный проект «Иван Ахремчик. Мастер. Люди. Эпоха» знакомит с творческим наследием художника.

Художник работал в технике масляной живописи во многих жанрах станковой картины: портрет, пейзаж, натюрморт, крупноформатные работы на историческую тему, создавал также и монументальные полотна. Иван Ахремчик является автором одной из самых известных и значимых работ на военную тематику «Защитники Брестской крепости» (1957), которая входит в постоянную экспозицию музея.

На протяжении всего творческого пути Ивана Осиповича излюбленными жанрами были портрет и пейзаж. Для портретов кисти Ивана Ахремчика характерна передача внутреннего эмоционального состояния портретируемого, глубина его характера. В пейзажах отображена лирическая красота белорусской природы.

Выставка будет работать до 21 января 2024 года.

15/12/2023

21 снежня а 18-й гадзіне ў Мастацкім музеі (вул. Леніна, 20) адбудзецца ўрачыстае адкрыццё выставы жывапісных твораў народнага мастака Беларусі Гаўрыіла Харытонавіча Вашчанкі (1928–2014) “Палескі волат”, прысвечанай 95-годдзю з дня нараджэння мастака.

Гаўрыіл Вашчанка сапраўды быў волатам у выяўленчым мастацтве. Ён думаў маштабна, жыў маштабна, адчуваў пульсуючы нерв самога быцця… Лепшыя яго творы ўвасобілі цэлую эпоху з яе пошукамі ідэалаў і балючымі расчараваннямі, складанымі грамадскімі зменамі і чалавечымі трагедыямі. Звяртаючыся да актуальных тэм свайго часу і таго, што асабіста яго хвалявала (трагедыя Вялікай Айчыннай вайны, чарнобыльская катастрофа, міфалагічная і хрысціянская тэматыка і інш.), Гаўрыіл Вашчанка пазбягаў іх прамалінейнага прачытання, штучных сцэн, залішняй апавядальнасці. Майстар заўсёды ўвасабляў гэта праз іншасказальныя, алегарычныя, умоўна-міфалагічныя вобразы, у аснову якіх пакладзены філасофскі сэнс, аналітычнае ўспрыманне рэчаіснасці, стварэнне абагульненай і сімвалічнай карціны.

У экспазіцыі будзе прадстаўлена каля 60 жывапісных твораў мастака з калекцыі Мастацкага музея і сям’і майстра.

Работа выставы працягнецца да 4 лютага 2024 года.
_____________

21 декабря в 18.00 в Художественном музее (ул. Ленина, 20) состоится торжественное открытие выставки живописных произведений народного художника Беларуси Гавриила Харитоновича Ващенко (1928–2014) «Полесский исполин», посвященной 95-летию со дня рождения художника.

Гавриил Ващенко поистине был исполином в изобразительном искусстве. Он мыслил масштабно, жил масштабно, чувствовал пульсирующий нерв самого бытия… Лучшие его произведения воплотили целую эпоху с ее поисками идеалов и болезненными разочарованиями, сложными общественными изменениями и человеческими трагедиями. Обращаясь к актуальным темам своего времени и тому, что лично его волновало (трагедия Великой Отечественной войны, чернобыльская катастрофа, мифологическая и христианская тематика и др.), Гавриил Ващенко избегал их лобового прочтения, искусственных сцен, излишней повествовательности. Мастер всегда воплощал это через иносказательные, аллегорические, условно-мифологические образы, в основу которых положен философский смысл, аналитическое восприятие действительности, создание обобщенной и символической картины.

В экспозиции будет представлено около 60 живописных произведений художника из коллекции Художественного музея и семьи мастера.

Работа выставки продлится до 4 февраля 2024 года.

14/12/2023

Запрашаем на куратарскую экскурсію па выставе “Анталогія прыгажосці. Традыцыйны беларускі касцюм”.

Маштабны выставачны праект адлюстроўвае яркія рэгіянальныя і лакальныя асаблівасці народнага касцюма шасці этнаграфічных рэгіёнаў Беларусі, а таксама дэманструе прыклады рэканструкцый элементаў адзення і спосабаў нашэння жаночых галаўных убораў.

◾️Экскурсію правядзе Вікторыя Пракошына – навуковы супрацоўнік Мастацкага.
🗓️ 17 снежня (нядзеля) а 16-й гадзіне
📍Выставачны корпус музея (К. Маркса, 24)

✍️Зарэгістравацца на экскурсію можна па спасылцы: https://forms.gle/Zyj6Bptup3bBToCR8

Рэгістрацыя абавязковая ў сувязі з абмежаваннем колькасці ўдзельнікаў.

🏷️Кошт наведвання выставачнага корпуса музея з экскурсіяй – 10 рублёў. Для навучэнцаў і студэнтаў – 6 рублёў. Для ўладальнікаў карты госця НММ – 2 рублі.
____
Приглашаем на кураторскую экскурсию по выставке «Антология красоты. Традиционный белорусский костюм».

Масштабный выставочный проект отражает яркие региональные и локальные особенности народного костюма шести этнографических регионов Беларуси, а также примеры реконструкций элементов одежды и способов ношения многочисленных женских головных уборов.

◾️Экскурсию проведет Виктория Прокошина – научный сотрудник Художественного.
🗓️17 декабря (воскресенье) в 16:00
📍Выставочный корпус музея (К. Маркса, 24)

✍️Зарегистрироваться на экскурсию можно по ссылке: https://forms.gle/Zyj6Bptup3bBToCR8

Регистрация обязательна в связи с ограничением числа участников.

🏷️Стоимость посещения выставочного корпуса музея с экскурсией – 10 рублей. Для учащихся и студентов – 6 рублей. Для обладателей карты гостя НХМ – 2 рубля.

14/12/2023

Запрашаем на майстар-клас па пляценні павукоў з саломкі, які пройдзе 17 снежня (нядзеля) а 12-й гадзіне ў залах выставы "Анталогія прыгажосці. Традыцыйны беларускі касцюм".

Напярэдадні Калядаў у дамах было прынята вывешваць саламяных павукоў. Яны аберагалі жыллё і гаспадароў і забіралі з дому ўсю негатыўную энергію. Павукі змяняліся некалькі разоў на год – па вялікіх святах. Старога павука трэба было спаліць, а новага павесіць на яго месца.

✔️Майстар-клас правядзе Таццяна Андрыевіч – навуковы супрацоўнік Музея беларускага народнага мастацтва.

✍️Запіс праводзіцца па спасылцы: https://forms.gle/yhVa8o4dx2v6tAQ97. Рэгістрацыя абавязковая ў сувязі з абмежаваннем колькасці ўдзельнікаў.

🏷️Кошт наведвання выставачнага корпуса музея з удзелам у майстар-класе – 20 рублёў, у тым ліку і для ўладальнікаў карты госця.

❗️Майстар-клас разлічаны на дарослую аўдыторыю.

📞Тыя, хто не змог запісацца, могуць заказаць гэты майстар-клас у любы час, патэлефанаваўшы ў наш філіял, які знаходзіцца ў Раўбічах +375 17 507 44 69, +375 29 655 85 73
_______________

Приглашаем на мастер-класс по плетению пауков из соломки, который пройдет 17 декабря (воскресенье) в 12:00 в залах выставки "Антология красоты. Традиционный белорусский костюм".

В канун Рождества в домах было принято вывешивать соломенных пауков. Они оберегали жилье и хозяев и забирали из дома всю негативную энергию. Пауки сменялись несколько раз в год – по большим праздникам. Старого паука необходимо было сжечь, а нового повесить на его место.

✔️Мастер-класс проведет Татьяна Андриевич – научный сотрудник Музея белорусского народного искусства.

✍️Запись проводится по ссылке: https://forms.gle/yhVa8o4dx2v6tAQ97. Регистрация обязательна в связи с ограничением числа участников.

🏷️Стоимость посещения выставочного корпуса музея с участием в мастер-классе – 20 рублей, в том числе и для обладателей карты гостя.

❗️Мастер-класс рассчитан на взрослую аудиторию.

📞Те, кто не смог записаться, могут заказать этот мастер-класс в любое другое время, позвонив в наш филиал, который находится в Раубичах +375 17 507 44 69, +375 29 655 85 73

14/12/2023

Зусім хутка адбудзецца новы занятак у рамках праекта “Інклюзіўныя майстэрні ў Мастацкім”. 16 снежня (субота) а 12-й гадзіне запрашаем на майстар-клас “Цуды пад Новы год. Стварэнне выявы Святога Мікалая".

Вы зможаце стварыць выяву Святога Мікалая – малюнак на шкле, які кожны ўдзельнік забярэ з сабою. Гэтая праца, зробленая сваімі рукамі, стане добрым сімвалам веры на год будучы.

Нашу інклюзіўную майстэрню могуць наведаць усе жадаючыя. Мы хочам, каб кожны ўключыўся ў творчы працэс, які не мае межаў. У майстар-класе могуць узяць удзел дарослыя і дзеці ад 10 гадоў.

✔️Заняткі праводзіць псіхолаг і арт-тэрапеўт Дзіна Панятоўская-Замышляева – аўтар адукацыйных праграм па арт-тэрапіі і пясочнай тэрапіі.

✍️Запісацца на майстар-клас можна па спасылцы: https://forms.gle/9KP35xk74qhACuYn6. Рэгістрацыя абавязковая ў сувязі з абмежаваннем колькасці ўдзельнікаў.

❗️З сабой трэба мець рамкі фармату А4 са шклом ці аргшклом.

📍Майстар-клас пройдзе ў галоўным корпусе музея. Наведаць мерапрыемства можна па ўваходным білеце.
___________________

Совсем скоро пройдет новое занятие в рамках проекта «Инклюзивные мастерские в Художественном». 16 декабря (суббота) в 12:00 приглашаем на мастер-класс «Чудеса под Новый год. Создание образа Святого Николая».

Вы сможете создать образ Святого Николая – рисунок на стекле, который каждый участник заберёт с собой. Эта работа, сделанная своими руками, станет добрым символом веры на год грядущий.

Нашу инклюзивную мастерскую могут посетить все желающие. Мы хотим, чтобы каждый включился в творческий процесс, не имеющий границ. В мастер-классе могут принять участие взрослые и дети от 10 лет.

✔️Занятие проводит психолог и арт-терапевт Дина Понятовская-Замышляева – автор образовательных программ по арт-терапии и песочной терапии.

✍️Записаться на мастер-класс можно по ссылке: https://forms.gle/9KP35xk74qhACuYn6. Регистрация обязательна в связи с ограничением числа участников.

❗️С собой нужно иметь рамки формата А4 со стеклом или оргстеклом.

📍Мастер-класс пройдет в главном корпусе музея. Посетить мероприятие можно по входному билету.

13/12/2023

Запрашаем на лекцыю “Апалінарый Гараўскі. Знаёмства”, якая адбудзецца 16 снежня (субота) а 16-й гадзіне.

Вядомы вузкім спецыялістам і амаль незнаёмы шырокай публіцы беларускі мастак Апалінарый Гараўскі (1833–1900) стаў найцікавейшым прыкладам паспяховай кар’еры мастака XIX стагоддзя – ад сына дробнамаянтковага шляхціца да папулярнага сталічнага мастака. Шырока прадстаўлены на выставах пры жыцці, пасля смерці ён быў забыты. Толькі ў сярэдзіне ХХ стагоддзя намаганнямі беларускіх мастацтвазнаўцаў яго імя вярнулася ў гісторыю мастацтва.

Як можна было патрапіць у сацыяльны «ліфт» і з прадстаўніка засценкавай шляхты стаць акадэмікам жывапісу? Дзе знайсці сродкі на трохгадовае падарожжа па Еўропе, у той час як твае суседзі не выбіраюцца далей за Мінск ці Вільню? Чаму карціны Апалінарыя Гараўскага выстаўляліся на сусветных выставах ад Парыжа да Чыкага?

“Знаёмства” з мастаком, а таксама новыя факты яго біяграфіі – у лекцыі Юліі Лісай, вядучага навуковага супрацоўніка Мастацкага музея.

Лекцыя пройдзе ў галоўным корпусе музея (Леніна, 20). Наведаць яе можна па ўваходным білеце ў музей, папярэдняя рэгістрацыя не патрабуецца.
_________
Приглашаем на лекцию «Аполлинарий Горавский. Знакомство», которая состоится 16 декабря (суббота) в 16:00.

Известный узким специалистам и почти незнакомый широкой публике белорусский художник Аполлинарий Горавский (1833–1900) стал интереснейшим примером успешной карьеры художника XIX века – от сына мелкопоместного шляхтича до популярного столичного художника. Широко представленный на выставках при жизни, после смерти он был забыт. Только в середине ХХ века усилиями белорусских искусствоведов его имя вернулось в историю искусства.

Как можно было попасть в социальный «лифт» и из представителя застенковой шляхты стать академиком живописи? Где найти средства на трехлетнее путешествие по Европе, в то время как твои соседи не выбираются дальше Минска или Вильни? Почему картины Аполлинария Горавского выставлялись на всемирных выставках от Парижа до Чикаго?

«Знакомство» с художником, а также новые факты его биографии – в лекции Юлии Лисай, ведущего научного сотрудника Художественного музея.

Лекция пройдет в главном корпусе музея (Ленина, 20). Посетить ее можно по входному билету в музей, предварительная регистрация не требуется.

13/12/2023

Запрашаем на куратарскую экскурсію па выставе “Анталогія прыгажосці. Традыцыйны беларускі касцюм”.

Маштабны выставачны праект адлюстроўвае яркія рэгіянальныя і лакальныя асаблівасці народнага касцюма шасці этнаграфічных рэгіёнаў Беларусі, а таксама дэманструе прыклады рэканструкцый элементаў адзення і спосабаў нашэння жаночых галаўных убораў.

◾️Экскурсію правядзе Вікторыя Пракошына – навуковы супрацоўнік Мастацкага.
🗓️ 15 снежня (пятніца) а 13-й гадзіне
📍Выставачны корпус музея (К. Маркса, 24)

✍️Зарэгістравацца на экскурсію можна па спасылцы: https://forms.gle/iHy6TwJjfgssqcUc6

Рэгістрацыя абавязковая ў сувязі з абмежаваннем колькасці ўдзельнікаў.

🏷️Кошт наведвання выставачнага корпуса музея з экскурсіяй – 10 рублёў. Для навучэнцаў і студэнтаў – 6 рублёў. Для ўладальнікаў карты госця НММ – 2 рублі.
____
Приглашаем на кураторскую экскурсию по выставке «Антология красоты. Традиционный белорусский костюм».

Масштабный выставочный проект отражает яркие региональные и локальные особенности народного костюма шести этнографических регионов Беларуси, а также примеры реконструкций элементов одежды и способов ношения многочисленных женских головных уборов.

◾️Экскурсию проведет Виктория Прокошина – научный сотрудник Художественного.
🗓️15 декабря (пятница) в 13:00
📍Выставочный корпус музея (К. Маркса, 24)

✍️Зарегистрироваться на экскурсию можно по ссылке: https://forms.gle/iHy6TwJjfgssqcUc6

Регистрация обязательна в связи с ограничением числа участников.

🏷️Стоимость посещения выставочного корпуса музея с экскурсией – 10 рублей. Для учащихся и студентов – 6 рублей. Для обладателей карты гостя НХМ – 2 рубля.

13/12/2023

Запрашаем на зборную аглядную экскурсію па Мастацкім музеі.

Пра гісторыю музея і яго калекцыі на агляднай экскурсіі па пастаяннай экспазіцыі раскажа Ганна Кузняцова – старшы навуковы супрацоўнік музея.

🗓️16 снежня (субота) а 14-й гадзіне
📍Галоўны корпус музея (Леніна, 20)

✍️Зарэгістравацца на экскурсію можна на спасылцы: https://forms.gle/rkoBBTkGbffHYWDX7. Рэгістрацыя абавязкова з прычыны абмежавання колькасці ўдзельнікаў.

🏷️Кошт наведвання галоўнага корпуса музея з экскурсіяй – 12 руб. Для навучэнцаў і студэнтаў – 7 руб. Для трымальнікаў карты госця НММ – 2 руб.
___________

Приглашаем на сборную обзорную экскурсию по Художественному музею.

Про историю музея и его коллекции на обзорной экскурсии по постоянной экспозиции расскажет Анна Кузнецова – старший научный сотрудник музея.

🗓️16 декабря (суббота) в 14:00
📍Главный корпус музея (Ленина, 20)

✍️Зарегистрироваться на экскурсию можно по ссылке: https://forms.gle/rkoBBTkGbffHYWDX7. Регистрация обязательна по причине ограничения количества участников.

🏷️Стоимость посещения главного корпуса музея с экскурсией – 12 рубля. Для учащихся и студентов – 7 рублей. Для обладателей карты гостя НХМ – 2 рубля.

Want your organization to be the top-listed Government Service in Minsk?
Click here to claim your Sponsored Listing.

Videos (show all)

Выстава “Анталогія прыгажосці. Традыцыйны беларускі касцюм” натхняе нас. А вы ўжо паспелі наведаць яе? Падзяліцеся сваім...
Працягваем паказваць, як праходзіў працэс падрыхтоўкі да выставы "Анталогія прыгажосці. Традыцыйны беларускі касцюм".  З...
Агляд жаночай сарочкі, якой больш за 100 гадоў. У папярэднім відэа мы паказалі вам, як яе рэстаўравалі. А зараз раскажам...
Як мы рыхтавалі экспанаты да выставы "Анталогія прыгажосці. Традыцыйны беларускі касцюм".Выстава будзе працаваць да 11 с...
Спецыяльна да выставы “Аляксей Глебаў. Услаўляючы чалавека” мы падрыхтавалі інтэрактыўны квэст, які можа прайсці любы на...
Выстава “Станіслаў Жукоўскі: пункт прыцягнення – сядзіба” паглыбляе ў атмасферу сядзібнага жыцця пачатку ХХ стагоддзя з ...
Экспанаты выставы “Асцярожна, посуд!” прадстаўляюць узоры бытавых і дэкаратыўных вырабаў са шкла 1910–1960-х гадоў, прыз...
Запрашаем на выставу “Віталь Канстанцінавіч Цвірка. Да 110-годдзя з дня нараджэння”.Мастак перадае някідкую прыгажосць б...
Выстава «Барыс Кустодзіеў» да 145-годдзя з дня нараджэння мастака.  Экспазіцыю гэтай выставы складае калекцыя твораў са ...
Запрашаем на выставу “Віталь Канстанцінавіч Цвірка. Да 110-годдзя з дня нараджэння”.Яна знаходзіцца ў выставачным корпус...
Выставачны праект “Вобраз Радзімы ў творах беларускіх мастакоў XVIII–XXI стст.” Прадстаўленыя на выставе творы жывапісу,...

Telephone

Address


Минск, Улица Ленина 20
Minsk
220000

Opening Hours

Monday 11:00 - 19:00
Wednesday 11:00 - 19:00
Thursday 13:00 - 21:00
Friday 11:00 - 19:00
Saturday 11:00 - 19:00
Sunday 11:00 - 19:00
Other Minsk government services (show all)
MINSK MINSK
Беларусь
Minsk

Getcleannew Getcleannew
Minsk

Уборка квартир

Торакальное отделение Торакальное отделение
Улица Семашко, 8
Minsk, 220045

В отделении оказывается специализированная помощь па?

Верховный Суд Республики Беларусь Верховный Суд Республики Беларусь
220020, Республика Беларусь, г. Минск, Улица Орловская, 76
Minsk

Kioplyd Kioplyd
Minsk

Meduza News Meduza News
Minsk

Botoksvolos_minsk_ Botoksvolos_minsk_
Слободская
Minsk, 220051

WB обучение продажам WB обучение продажам
беларусь
Minsk

Все о WB и маркетплейсах

Площадь Перемен Площадь Перемен
Сморговский тракт 1
Minsk, 220053

Жыве Беларусь!

Гістарычны факультэт БДУ / Исторический факультет БГУ Гістарычны факультэт БДУ / Исторический факультет БГУ
Менделеева, 36
Minsk, 220037

Афіцыйная старонка гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта

Odelia Roberts Odelia Roberts
Ленина, 7
Minsk

korolevakseniia38f