St. Cyril of Turau Belarusian Catholic Church

Byzantine Catholic Church in North London usually open during services. Private visits by arrangement

01/08/2024

Слава Ісусу Хрысту! Сёньняшняя Вячэрня зь Літургіяй па-беларуску а 17:30. АДМЕНЕНАЯ.

У нядзелю - Літургія па-ангельску/славянску і, калі прыйдуць беларусы, часткова па-беларуску.

Айцец Сяргей у ад’езьдзе, служыць буду я.

З Богам, а. Ігар Лабацэвіч

07/07/2024

Рымлянам 15:1-7

1 Мы, моцныя, павінны насіць слабасьці нямоглых і не дагаджаць сабе.
2 Бо кожны з нас няхай дагаджае бліжняму на дабро, дзеля збудаваньня.
3 Бо і Хрыстос не Сабе дагаджаў, але, як напісана: «Зьнявагі тых, якія зьневажаюць Цябе, упалі на Мяне».
4 Бо ўсё, што было напісана, было напісана дзеля нашага навучаньня, каб праз цярплівасьць і суцяшэньне з Пісаньняў мы мелі надзею.
5 А Бог цярплівасьці і суцяшэньня няхай дасьць вам тое самае думаць між сабою паводле [ўзору] Хрыста Ісуса,
6 каб вы аднадушна, аднымі вуснамі славілі Бога і Айца Госпада нашага Ісуса Хрыста.
7 Дзеля гэтага прыймайце адзін аднаго, як і Хрыстос прыняў нас у славу Божую.

Слава Ісусу Хрысту!

Калі ў нас нешта добра атрымліваецца, гэта можа быць вялікім задавальненьнем - дзяліцца гэтым з іншымі, каб дапамагчы ім палепшыцца. Але навучаць пачаткоўца - гэта адно, мець слабейшых у камандзе - іншае. Часам можа здавацца, што нас стрымліваюць, і гэта адбіваецца на нашым стаўленьні да іх.

Часам мы самі зьяўляемся тымі слабымі. У неспрыяльным асяродьдзі, акрамя таго, што мы павінны станавіцца мацнейшымі, нам даводзіцца змагацца з тым, як на нас глядзяць іншыя, хто адчувае, што мы іх стрымліваем.

Ніхто не любіць быць праігнараваным і пакінутым. Гэта важна памятаць, калі мы адчуваем сваю сілу.

Сённяшняе чытаньне з пасланьня вяртае нас да таго самага пакорлівага ўзроўню, на якім мы ўсе пачынаем як хрысціяне – "як і Хрыстос прыняў нас".

Тыя, хто моцны ў веры, пакліканыя насіць немачы нямоглых, не ў сэнсе "цярпець", але ў сэнсе "падтрымліваць" або "несьці". "Не дагаджаючы сабе", але "дагаджаючы бліжняму дзеля яго дабра" не азначае, што слабасці іншых становяцца стандартам для нашага жыцця. Дагаджэньне іншым ніколі не павінна быць стандартам хрысьціянскага жыцьця (Галятам 1:10). Гэта азначае, што мы абавязваемся расьці разам, "дзеля славы Божай". Калі мы нецярплівыя і неспакойныя, нам дадзена суцяшэньне: "Бог цярплівасьці і суцяшэньня няхай дасьць вам тое самае думаць між сабою паводле [ўзору] Хрыста Ісуса, каб вы аднадушна, аднымі вуснамі славілі Бога і Айца Госпада нашага Ісуса Хрыста.."

(Адаптавана з Royal Doors - English Language Resources for Ukrainian Greek Catholics)

05/07/2024

Сёмая нядзеля па Спасланьні Сьвятога Духа.

Эвангельле ад Мацьвея 9:27-35

…У той час, калі Ісус ішоў адтуль, ішлі за Ім два сьляпыя, крычучы і кажучы: «Зьлітуйся над намі, Сыне Давідаў!» Калі ж Ён прыйшоў у дом, падыйшлі да Яго сьляпыя. І кажа ім Ісус: «Ці вы верыце, што Я магу гэтае зрабіць?» Кажуць яму: «Так, Госпадзе!» Тады Ён дакрануўся да вачэй іхніх, кажучы: «Паводле веры вашае няхай станецца вам». І адчыніліся вочы іхнія. І Ісус грозна глянуў на іх, кажучы: «Глядзіце, каб ніхто ня ведаў». А яны, выйшаўшы, шырылі вестку пра Яго па ўсёй той зямлі. Калі ж тыя выходзілі, вось прывялі да Яго чалавека нямога, апанаванага дэманам. І, калі дэман быў выгнаны, нямы загаварыў, і натоўп зьдзіўляўся, кажучы: «Ніколі не здаралася гэткае ў Ізраілі». А фарысэі казалі: «Праз князя дэманаў Ён выганяе дэманаў». І абыходзіў Ісус усе гарады і мястэчкі, навучаючы ў сынагогах, і абвяшчаючы Эвангельле Валадарства, і аздараўляючы ўсякую хваробу і ўсякую немач у народзе.

Адна з самых вядомых біблейскіх гісторый для большасьці з нас, напэўна, гэта гісторыя пра Давіда і Галіяфа. Малады пастух Давід сустрэў і перамог гіганта з простай зброяй — рагаткай. Кожны з нас, у пэўным сэнсе, мае свайго гіганта, з якім трэба змагацца. Для некаторых гэта фізычнае захворваньне, для іншых — шкодная звычка, якая раздражняе нас гадамі. Для многіх гэта страх перад будучыняй. Для іншых гэта глыбокая скруха, якая турбуе нас шмат гадоў і з-за якой у нас няма супакою і шчасьця. Для некаторых гэта невыкананае жаданьне ў жыцьці. Дзень за днём мы робім тое ж, што і Давід, змагаючыся са сваім уласным гігантам. Пытаньне ў тым, ці зможам мы прыняць выклік, як Давід, і зьнішчыць нашага гіганта?

Змаганьне паміж Давідам і Галіяфам здавалася безнадзейным. Давід не быў навучаны, ён не быў кваліфікаваны, каб змагацца. Усё, што ў яго было, гэта рагатка ці прашча і некалькі камянёў, але ён пайшоў на сустрэчу з Галіяфам, як сказана ў Бібліі, у імя Госпада. Вось у чым быў сакрэт яго перамогі.

Сьвяты Павал таксама змагаўся з іншым гігантам. Тыдзень за тыднем мы чуем ўрывак з аднаго з лістоў, напісаных гэтым чалавекам па імені Павал — але ці задумваемся мы калі-небудзь пра яго? Мы ведаем, што ён жыў з тым, што называў пастаянным “шыпом у целе” — напэўна, хранічная хвароба, якая замінала яму працаваць для Госпада. Тры разы ён прасіў Бога, каб гэта было прыбрана, але потым зразумеў, што гэта не будзе прыбрана, але пераадолена. І з сілаю, якую даў яму Госпад, ён пераадолеў гэта.

Нягледзячы на тое, што вы можаце пачуць ад тэлевізійных эвангелістаў, Бог у сваёй мудрасьці не заўсёды прыбірае нашага гіганта ад нас. Як і сьвяты Павал, нашы гіганты павінны быць пераадолены; толькі тады мы можам вырасьці духоўна. Бог тварыць свае цуды не столькі прыбіраньнем перашкод, колькі стварэньнем людзей, здольных пераадольваць іх.

Калі, як Давід, або як сьвяты Павал, або як два сьляпыя ў сёньняшнім Эвангельлі, мы глядзім на жыцьцё з верай у нашага Госпада, гіганты зьмяншаюцца ў памеры. Нам больш не трэба пакланяцца перад імі. Бо мы створаны паводле вобраза Божага, мы сыны і дочкі ўсемагутнага Бога. Мы апранутыя ў дасьпехі Хрыста падчас нашага Хрызмаваньня, мы можам паставіць гігантаў у пэрспэктыву. І з вачыма веры мы хутка разумеем, што ўсе нашы праблемы могуць быць зьменшаны да іх належнага памеру.

25/06/2024

Шаноўныя сябры!

Упершыню ў Лёндане прагучаць музычныя творы выбітнага беларускага кампазытара Міколы Куліковіча, архіў якога захоўваецца ў нашай бібліятэцы. Запрашаем вас наведаць канцэрты Concordia Choir (мастацкі кіраўнік і дырыжор Галіна Казіміроўская), якія адбудуцца ў ліпені гэтага году.

Занатуйце, калі ласка, даты і абавязкова прыходзьце паслухаць шэдэўры беларускае духоўнае музыкі.

Канцэрт харавой музыкі а капэла «Гучыць Скарынаўка. Харавая музыка беларускіх кампазытараў»

⏰ Калі: пятніца 5 ліпеня 2024, 19.30
📍Дзе: Украінская Катэдра Найсьвяцейшае Сям'і, Duke St, London W1K 5BQ
Уваход £10. Аплата будзе зьбірацца пры дзьвярох

Канцэрт-лекцыя «Гучыць Скарынаўка. Духоўныя творы Міколы Куліковіча»

⏰ Калі: субота 6 ліпеня 2024, 19.00
📍Дзе: Царква сьвятога Кірылы Тураўскага і ўсіх сьвятых заступнікаў Беларускага народу, Holden Avenue, London N12 8HY
Уваход £10 (толькі гатоўкай, cash only). Аплата будзе зьбірацца пры дзьвярох

Галіна Казіміроўская Concordia Choir St. Cyril of Turau Belarusian Catholic Church

24/06/2024

«Sounds of Skarynauka. Sacred music by Mikola Kulikovich»
Musical and educational project

The concept of this project is based on performing musical compositions written by repressed Belarusian authors who found themselves in forced emigration during or after the Second World War. Some of these authors endured prisons and camps but continued their creative journey after liberation: writing poetry, composing music, and leaving behind a significant Belarusian cultural heritage.

The materials for performance consist of discovered musical and literary materials from the Francis Skaryna Belarusian Library and Museum in London. Working with this archive and, as a result, creating a new project: a series of concerts within the Musical and educational project “Sounds of Skarynauka” — constitutes a significant contribution to the preservation of Belarusian cultural heritage, its development, and the promotion of Belarusian art worldwide.

The author of the project, Galina Kazimirouskaya, is a conductor, composer, researcher, artistic director, and conductor of Volny Chor (Free Choir) and Concordia Choir, director of the Belarusian School of Arts named after M. Ravensky in Warsaw.

The concert “Sounds of Skarynauka. Spiritual works by Mikola Kulikovich” is the first in the series of concerts "Sounds of Skarynauka". It consists of 11 liturgical compositions by Mikola Kulikovich for mixed choir a ca****la. All compositions are performed in Belarusian for the first time, with editorial revisions by Guy Picarda and Galina Kazimirouskaya. Translations into Belarusian were made by Father Alexander Nadson.

Mikola Kulikovich was an outstanding Belarusian composer, conductor, musicologist, ethnographer, music critic, and poet. After the repressions in 1944, he was forced to leave his homeland and his works were banned in Belarus until recent times. Much of Kulikovich's musical heritage, which he left behind, has never been presented to audiences before.

His works include operas, operettas, vocal-instrumental music, choral spiritual compositions, choral songs based on texts by Belarusian poets, arrangements of Belarusian folk songs, and more. Within this concert, the Liturgical works will be performed, representing a small part of the entire body of spiritual heritage of Mikola Kulikovich.

13/03/2024

Parish retreat by Fr Andrei Buinich:
The Great Lent - image of the Gospel.
"Нагадваю вам, браты, Евангелле" (1 Кар 15,1)
In Belarusian with English translation.

Akathist Saturday, 16 March 2024

11:00 Akafist (in Belarusian and Slovak) and first talk.

13:00 Lunch break. Please bring Lenten food for sharing if you can.

14:00 confessions

15:00 Second talk and ninth hour (in English)

17:30 Great Vespers in Belarusian. Third talk

Sunday, 17 March 2024

10:30 Divine Liturgy. Homily and fourth talk

13:00 Confessions

You may join and leave at any moment that suit you during these days.

04/08/2023

Свята Перамяненьня Госпада нашага Ісуса Хрыста - бласлаўленне пладоў:

У нашай Сьвятой Царкве існуе старажытная традыцыя прынашэньня першых пладоў сёлетняга ўраджаю як форма падзякі і бласлаўленьня. Напрыканцы службы Божае прадукты спажываюцца вернікамі і іх блізкімі, альбо ахвяруюцца бедным і хворым. Літургічная канцэпцыя, якая стаіць за гэтым асьвячэньнем, палягае ў тым, што вернікі ахвяруюць Богу тое, што Ён Сам у сваёй міласэрнасьці нам даў. І гэтае ахвяраваньне Бог вяртае нам як блаславеньне.

Асвячэньне першых пладоў традыцыйна пачынаецца ў Вялікае свята Перамянення з блаславеньня вінаграда. У мясцовасьцях, дзе вінаград не вырошчваецца, можна ахвяроўваць яблыкі, слівы, грушы і інш. У канцы Боскай Літургіі сьвятар асьвячае першыя плады, просячы «...каб Господ блаславіў іх, каб яны былі нам на весялосьць, і каб прыняў дар гэтых пладоў на ачышчэньне нашае ад грахоў...» Асвячэньне вінаграду, як і іншай садавіны і гародніны ў гэты дзень, зьяўляецца найпрыгажэйшым знакам канчатковага перамяненьня ўсяго стварэньня ў Хрысце, канчатковага роськвіту і усяго стварэньня ў Боскім Раі.

08/07/2023

Шостая нядзеля па Пяцідзесятніцы.

Эв. паводле Сьв. Мацьвея 9, 1-8:
"Ісус, увайшоўшы ў лодку, пераплыў у Свой горад. І вось, прынесьлі да Яго паралізаванага, пакладзенага на пасьцелі. І ўбачыўшы веру іхнюю, Ісус сказаў паралізаванаму: мацуйся, сыне! Даруюцца табе грахі. І вось, некаторыя кніжнікі сказалі самі сабе: Ён блюзьніць.

Ісус, ведаючы думкі іхнія, сказаў: навошта вы маеце ліхое ў сэрцах вашых? Бо што лягчэй сказаць: «даруюцца табе грахі», альбо сказаць: «устань і хадзі»? Але каб вы ведалі, што Сын Чалавечы мае ўладу на зямлі дараваць грахі, - тады кажа паралізаванаму: устань, вазьмі пасьцель тваю і ідзі дахаты. І той устаў, узяў пасьцель сваю, і пайшоў дахаты. А людзі, убачыўшы гэта, дзіву даліся і праславілі Бога, Які даў такую ўладу людзям."

Разважаньне:

Сёньняшняе Эвангельле паказвае нам унікальны выпадак, які сьведчыць пра важнасьць веры. Мы бачым, што не дзеля веры самога хворага Бог дае яму аздараўленьне, але хутчэй праз веру іншых людзей. Эвангельле нават не гаворыць, кім быў гэты паралітык, нічога не тлумачыць пра ягоную веру, але факусуецца на веры іншых людзей.
Менавіта паводле нашае веры, паводле таго, як упарта і настойліва мы клічам да Бога, паводле нашае малітвы, Госпад можа рабіць шмат розных цудаў для іншых людзей.
Давайце ніколі не адчайвацца, калі бачым вакол сябе нешта, што, здаецца, не можам зьмяніць асабіста, на што мы не можам паўплываць. Памолімся, папросім Творцу, паклічам Госпада. І тады паводле нашае малітвы, паводле нашае веры адбудуцца зьмены. Як праз веру іншых Госпад аздараўляў паралізаванага, так і праз нашую веру Ён зможа многае зрабіць у жыцьці іншых людзей!

Уладыка Венедыкт (Алексійчук)

07/07/2023
27/05/2023

Ва ўсходніх праваслаўнай і каталіцкай царквах Пяцідзесятніца зьяўляецца адным з дванаццаці вялікіх сьвятаў і лічыцца найвялікшым па значнасьці вялікім сьвятам Гасподнім, другім па рангу пасьля Пасхі (Вялікадня). Храмы ў гэты сьвяточны дзень часта ўпрыгожваюць зелянінай і кветкамі, і ўрачыстасць наўмысна падобная на габрэйскае свята Шавуот, якое адзначае дараваньне Богам Майсеевага Закона.

Само сьвята доўжыцца тры дні. Першы дзень вядомы як «нядзеля Тройцы»; другі дзень вядомы як «панядзелак Святога Духа», а трэці дзень, аўторак, называецца «Трэці дзень Сёмухі». Пасьлясьвяцце Пяцідзесятніцы доўжыцца адзін тыдзень, на працягу якога не дазваляецца пост, нават у сераду і пятніцу. У славянскіх традыцыях літургічным колерам Пяцідзесятніцы зьяўляецца зялёны, а духавенства і вернікі нясуць у руках кветкі і зялёныя галінкі падчас набажэнстваў.

Увечары Пяцідзесятніцы служыцца надзвычайнае набажэнства, якое называецца каленнапаклоннай малітвай. Гэта Вячэрня, да якой дадаюцца тры серыі доўгіх паэтычных малітваў, аўтарства сьвятога Васіля Вялікага, падчас якое усе робяць зямны паклон, дакранаючыся ілбом да падлогі (паклоны ў царкве звычайна забароненыя з дня Пасхі (Вялікадня) да гэтага моманту).

Усе астатнія дні царкоўнага года, аж да падрыхтоўкі да наступнага Вялікага посту, называюцца па дні пасля Пяцідзесятніцы, на які яны прыпадаюць (напрыклад, 13-ы аўторак пасля Пяцідзесятніцы).

Другі панядзелак пасля Пяцідзесятніцы зьяўляецца пачаткам Апостальскага посту (які працягваецца да дня святых Пятра і Паўла 29 чэрвеня). Тэалагічна ўсходнія хрысьціяне не лічаць Пяцідзесятніцу «днём нараджэння» Царквы; яны бачаць, што яна існавала да стварэньня свету.

На іконе свята намаляваны дванаццаць апосталаў, якія сядзяць паўкругам (часам у цэнтры іх паказваецца Багародзіца). У верхняй частцы абраза на іх сыходзіць Сьвяты Дух у выглядзе вогненных языкоў. Унізе — алегарычная фігура Космасу, якая сімвалізуе сусьвет. Хоць Космас увянчаны зямной славай, ён сядзіць у цемры, выкліканай няведаньнем Бога. Ён трымае рушнік, на якім размешчаны 12 скруткаў, якія адлюстроўваюць вучэньне Дванаццаці Апосталаў.

06/05/2023

НЯДЗЕЛЯ САМАРАНКІ

Гісторыя самаранкі ёсьць яшчэ адным прыкладам таго, як наш Госпад Ісус Хрыстос абвяшчаў Добрую Вестку ў мейсцах, дзе яе менш за ўсё чакалі, людзям, якія нават не спадзяваліся яе атрымаць.

У Самаранцы Ісус вырашыў пераадолець прадузятае стаўленне габрэйскага народа да гэтае групы людзей. Самаране разглядаліся габрэямі як гэрэтыкі, якія былі не вартыя збаўленьня. І ўсё ж Ісус выбраў яе, каб аб’явіць Сябе як Жывую Ваду.

У многіх з нас ёсць ўяўленьні аб тым, якім павінен быць сьвяты і апостал: чысьцюткі, бялюткі, са складзенымі і малітве ручкамі. Замест такога нашага разуменьня сьвятасьці Ісус выбірае не «сьвятое» ў вачах сьвету, але простае і зямное.

Самаранка, безумоўна, не можа разглядацца як «сьвятая» ў вачах большасьці людзей. Будучы ўдавой пяць разоў, жывучы з чалавекам каторы, як сама яна кажа, ёй ня муж, гэтая жанчына не можа разглядацца габрэямі і самаранамі як прыстойная жанчына. Аднак Ісус вырашыў адкрыць Сябе менавіта гэтай асобе.

Мы таксама можам памылкова верыць, што толькі некаторыя людзі ёсьць дастойнымі жывой вады Хрыста. Але кожны павінен пачуць Добрую Вестку. Незалежна ад таго, якая наша жыццёвая сытуацыя, мы ўсе пакліканыя несьці іншым Эвангельле Збаўцы свету. Незалежна ад таго, што мы зрабілі ў гэтым свеце, незалежна ад нашых грахоў, Ісус сапраўды гатовы падзяліцца з намі сабою і заклікае нас дзяліцца Ім з іншымі.

Давайце слухаць Божае Слова і дзяліцца праўдай Жывой Воды з усімі, каго сустрэнем на нашым жыцьцёвым шляху.

19/04/2023

Другая нядзеля пасьля Вялікадня прысьвечана памяці найбольш адданых і сьмелых жанчынаў Новага Запавету. Мы шмат ведаем пра дванаццаць апосталаў Хрыстовых, але вельмі мала ведаем пра жанчын-міраносіцаў, якія былі адданыя Хрысту гэтак жа, як і самі апосталы. Яны былі з Ісусам, калі Ён абвяшчаў вестку аб збаўленьні. Яны былі зь Ім, калі Яго зьнялі з Галгофы. Менавіта гэтыя жанчыны прыйшлі памазаць Яго Найсьвяцейшае Цела і падрыхтаваць Яго да пахаваньня. Таму Царква называе іх «Жанчынамі-міраносіцамі». Нельга ўявіць больш хвалюючых словаў, чым словы анёла да гэтых жанчынаў ля пустой магілы: "Ён уваскрос - Яго няма тут". Гэтыя словы абвяшчаюць канец жудаснай цемры, яны сігналізуюць пра сьвітанак новага слаўнага дня, які прарываецца праз ноч якая ахапіла ўсё стварэньне пасля грэхападзення Адама і Евы на мн«гія стагодьдзі. Абвяшчаючы Уваскрасеньне Хрыста, анёл абвяшчае яго перамогу, перамогу НОВАГА АДАМА, над сьмерцю, якой чалавецтва было прададзена старым Адамам. Той, Хто быў абяцаны, прыйшоў. Праз сваю сьмерць на крыжы Ён увайшоў у забароненыя глыбіні вечнай цемры, разьбіўшы брамы пекла, разьбіўшы замкі і разарваўшы путы сьмерці.

Photos from Greckokatolici v Anglicku's post 10/04/2023

Easter with Slovak faithful

04/04/2023

Службы Вялікага Тыдня Мукаў Хрыстовых, які пачынаецца зараз - даўжэйшыя, як звычайна і бываюць толькі раз на год: у Вялікі Чацьвер 6/04 бывае асаблівая Вячэрня з Боскай Літургіяй на успамін Тайнай Вячэры Хрыста з вучнямі, пачатак а 17.00 ці 5 p.m. У Вялікую Пятніцу 7/04 у нас будзе традыцыйная пахавальная служба з вынасам Плашчаніцы а 17.00 ці 5 pm. Мовы - па-беларуску і славацку. Наш Вялікдзень (беларуская мова і English ) пачынаецца як звычайна у суботу 8/04 з працэсіі а 20.00 ці 8 pm. Чакаецца біскуп Кен. Прыносьце хлеб, яйкі, сыр і мяса для асьвячэньня, а таксама ежу і напоі для супольнага пачастунку пасьля службы. Пакланяемя Мукам тваім, Хрысьце!

03/03/2023

На Нядзелю праваслаў’я (Першую нядзелю посту)

"What if God was one of us? Just a slob like one of us? Just a stranger on the bus, trying to make his way home?" Гэтыя пытаньні мы чуем у песьні 1995 году "One of Us", якую сьпявала Джаан Озбарн (Joan Osborne).

Хіба не захапляльна, што багаслоўскае пытаньне натхніла на стварэньне музычнага хіта?
Адказ на гэтае пытаньне царква заўсёды бачыла ў наяўнасьці іконаў у храме. «Што, калі б Бог быў адным з нас?» Паводле сьвятога эвангеліста Яна, «Слова сталася целам і пасялілася з намі, поўнае ласкі і праўды; мы бачылі Яго славу, славу як Адзінароднага ад Айца».

Другая біблійная запаведзь, якая забараняе выявы, была дадзена да таго, як Слова стала целам. З Уцелаўленьнем, таямнічым саюзам боскасьці і чалавецтва, адносіны Бога і яго народа зьмяіліся. Сьв. Павал пісаў: «Вы ўжо не чужынцы, але сыны, а калі сыны, то спадкаемцы Бога».

Ёсць два наступствы Богаўцелаўленьня, выражаныя ў тэмах першых дзвюх вялікапосных нядзеляў. Па-першае, Бог атаясамліваецца з намі і з чалавечымі пакутамі. Бог адчувае наш боль, бо стаў адным з нас. Ён сапраўды пацярпеў ад непрыняцьця ўласным народам і фізічнага выпрабаваньня праз сьмяротнае пакараньне.

Па-другое, ён дае нам магчымасьць падняцца над узроўнем існаваньня толькі ў гэтым сьвеце. «Бог стаўся чалавекам, каб чалавек стаўся богам», — так гаварылі Айцы Царквы. Сьв. Рыгор Палама, які ўшаноўваецца ў наступную нядзелю, зьяўляецца прыкладам жаданьня чалавека стаць падобным да Бога.
Прыхільнікі іншых вялікіх монатэістычных рэлігій, такіх як Юдаізм і Іслам, абражаюцца дактрынай Богаўцелаўленьня. Для іх Бог не можа быць адным з нас, Ён ёсць і заўсёды будзе трансцэндэнтным. Аднак для хрысціяніна Уцелаўленьне зьяўляецца найглыбейшым вызнаньнем Боскай любові да чалавецтва.

19/02/2023

Мы зноў уваходзім у час Вялікага посту. Сёньня на Вячэрні Царква сьпявяе: «Пачнем Вялікі Пост з радасьцю».
Сёньняшняя нядзеля завецца Нядзеляй Прабачэньня. Мы бачым Адама, які плача каля брамы раю, і цяпер аж да самае Вербніцы кожны другі радок усіх малітваў нашай царквы гаворыць аб пакаяньні, вызнаючы факт таго, якім цёмным і бездапаможным жыцьцём мы жывем, і ў якую духовую багну мы пагрузіліся. Але, насуперак усяму гэтаму, галоўная тэма Вялікага посту — гэта радасць. Не тое, што мы называем радасьцю ў гэтым свеце - не проста нешта забаўляльнае, цікавае ці пацешнае - але самае глыбокае вызначэньне радасці, той радасці, пра якую Хрыстос кажа: "радасьці вашай ніхто не забярэ ў вас".
Багата людзей пад рознымі ўплывамі думаюць пра Вялікі пост як пра нейкую нязручнасьць, якую самі сабе прычыняюць. Вельмі часта ў Вялікі пост мы чуем такія размовы: «Ад чаго ты адмовіўся на Вялікі пост?» Можна пачуць розныя адказы - ад цукерак да няведама чаго. Варыянтаў тысячы. Існуе думка, што калі мы дастаткова мучымся, калі нас, так бы мовіць, катуюць, альбо мы самі сябе катуем, гэта дапаможа нам заплаціць за адпушчэньне грахоў.
Але гэта не наша Вера. Вялікі пост - гэта не пакараньне. Вялікі пост — гэта дар Божы для нас, дар, неабходны ўсім. Гэта дар, які адкладае ў бок блытаніну, мітусьню, падзелы у якіх мы жывем, за якімі траціцца Боскае. Вялікі пост – гэта час, які прымушае нас памятаць. Калі я ў апошні раз думаў пра Любоў да Бога – пра гэтыя важныя адносіны ў нашым жыцці?
Вялікі пост - гэта час, які вучыць нас разумна выкарыстоўваць свой час. Бачыць нашы жыцьцёвыя прыярытэты ў іншай ад штодзённай перспэктыве. Вялікі пост нагадвае нам, што аднойчы нам не стане часу.
Што мы робім у Вялікі пост? Мы чакаем, мы слухаем, мы спяваем літургічныя тэксты, і пакрысе мы пачынае разумецьм, што быцьцё ў часе непазьбежна вядзе да сьмерці. Што час – гэта дар дадзены нам на дасягненьне нечага каштоўнага – яднаньня з Богам. Калі б мы гэта зразумелі, то не мелі б пытаньня дзеля чаго нам патрэбны Вялікі пост.
Вялікі пост - гэта радасьць ад таго, Бог даў мне нешта, што, хачу я таго ці не, зьменіць маё жыццё. Але перад тым, як дасягнуць гэтую велікапосную радасьці, трэба з чагосьці пачаць. І вось сёньняшні вечар становіцца адпраўной кропкай. Калі мы хочам добра перажыць гэты Вялікі пост і наблізіцца да спазнаньня Бога, мы павінны пакінуць у баку нянавісьць, рэўнасьць, горыч, скаргі, крытыку. Без аднаўленьня парушаных стасункаў людзей паміж сабой і паміж людзямі і Богам немагчыма ўвайсьці ў радасьць Вялікага посту, радасьць уваскрасеньня, радасьць вечнага жыцьця.
Божы дар Вялікага посту — гэта шлях да еднасьці. І мы пачынаем з прабачэння адзін адному. Не думайце пра тое, чаму я павінен дараваць тым, хто прычыніў мне боль, проста зрабіце гэта проста зараз і скажыце: «Госпадзе, дапамажы мне дараваць». Бог дае кожнаму з нас магчымасць зрабіць гэта цяпер. Не прапусьціце шанец. Ці мы прыходзім прыняць дар прабачэньня і ахвяраваць яго ўземна? Ці мы з радасцю прымаем яго? Альбо Вялікі пост - гэта тое, што мы робім толькі таму, што ён ёсць у календары?
Гэта вырашальны момант. Гэта пачатак Вялікага посту. Гэта наш час для выпраўленьня, рамонту разбуранага, бо прымірэнне - гэта магутнае аднаўленне ўсяго таго, што было разбурана нашай грахоўнасьцю. Таму, дзеля Хрыста, давайце прабачым адзін адному. Мы ўсе маем патрэбу ў прабачэнні, мы ўсе маем патрэбу адзін у адным. Мы ўваходзім у 40 дзён у еднасьці, каб мы маглі ўваскрэснуць у еднасьці з Хрыстом падчас Дня Уваскрасеньня.

05/02/2023

Нядзеля Блуднага Сына

Даўно прызнана, што мы няправільна назвалі прыпавесьць «Блудны сын». На самай справе гэта гісторыя пра прабачэньне і цярплівасьць, а яе героем зьяўляецца любячы бацька, які дае свайму сыну свабоду і прымае яго вяртаньне з прабачэньнямі з такой жа лагоднасьцю.
Тым не менш, калі мы сканцэнтруемся на постаці сына, з гэтай прыпавесьці пра свабоду і чалавечую прыроду можна атрымаць яшчэ адзін урок. З тыповым юнацкім імпэтам сын прагне вызваліцца ад цяжару аўтарытэту бацькі і катаргі сямейнага жыцьця. Ён бярэ сваю спадчыну (па факце нараджэньня, а не таму, што заслужыў яе) і адпраўляецца «знайсьці сябе», як мы маглі кажам у сёньняшнім сьвеце.
Яго падарожжа не мае сапраўднай мэты, акрамя як быць далёка ад дому (Лк 15,13); у яго няма маршруту, акрамя таго, каб рэалізаваць свае фантазіі (15,14). Аднак малады чалавек хутка даведваецца, што ні багацьце, ні задавальненьня не трываюць, бо яго грошы скончыліся, а зямлю, дзе ён пасяліўся, напаткаў голад.
Гэта голад зноў выклікае ў яго настальгію па бацькоўскім доме; ён вырашае, што лепш паклапаціцца пра свае патрэбы, чым губляць сваю свабоду ў нястачы. Не будзем падманвацца, матывы яго вяртаньня такія ж эгаістычныя, як і прычыны сыходу, але любячы бацька ўсё роўна прыймае яго назад, ігнаруючы добра падрыхтаваную адмову сына ад сваёй свабоды (Лк. 15, 18-19; 22).
У сёньняшнім Пасланьні св. Павел сьцвярджае - у больш вытанчаных тэрмінах "тое самае, што марнатраўны сын засвоіў са свайго страўніка; "Усё мне дазволена", але не ўсё карысна" (1 Кар. 6, 12). Я магу цешыцца сваёй свабодай і бясконцымі магчымасьцямі, якія яна мне дае, ніколі не рэалізуючы свой патэнцыял, ніколі не задавальняючы свае самыя глыбокія жаданьні.
Чалавек здаўна выкарыстоўваў дзьве свае боскія няствораныя здольнасьці: інтэлект і свабоду волі. Мы злоўжываем імі кожны раз, калі ігнаруем трэці з Божых дароў, дадзены нам пры стварэньні: Яго ўласны вобраз і падабенства (Кн. Роду 1,26-27). Гэты дар, у сваю чаргу, зьяўляецца асновай для яшчэ большых магчымасцяў, якія рэалізаваў Уцелаўлёны Божы Сын: «Ці не ведаеце, што целы вашыя — члены Хрыста?.. Хіба не ведаеце, што целы вашыя — храм Сьвятога Духа?" (1 Кар. 6, 15.19) Гэта боскі вобраз, які павінен даць кірунак нашаму розуму і быць мэтай нашай свабоды. Той факт, што мы носім Божы вобраз, натуральным чынам спараджае пэўныя законы паводзінаў - законы, якія занадта часта адкідаюцца як навязваньне нашай свабодзе; законы, якія мы спрабуем асэнсаваць толькі з дапамогай інтэлекту. Але каталіцкая мараль — гэта не цяжар навязаны нам звонку. Гэта тое, што напісана ўнутры нас, у глыбі нашай прыроды. (1 Кар. 6, 15-18)
Ажыццяўленьне свабоды дзеля самой сябе, акцэнт на свабодзе можа толькі адчужыць, раздробніць і ў канчатковым выніку зьнішчыць нас, як гэта сталася з блудным сынам. Нястрымная пагоня за задавальненьнем вядзе да расчараваньня, якое ў выніку паказвае, што нішто створанае не можа ў рэшты рэшт нас задаволіць. Бог надзяліў нас духоўнымі пачуцьцямі, якія толькі Ён можа задаволіць. Прысвяціць сваю свабоду і накіраваць свой інтэлект да любой меньшай мэты — значыць выбраць асуджанае выгнаньне блуднага сына. Мы вольныя выбіраць. Сапраўды, мы вольныя аддаць сваю свабоду Божаму Валадарству або змарнаваць яе дзеля задавальненьня. Зрабіць гэта азначала б адмаўляць нашую прыроду і адвярнуцца ад нашага сапраўднага дома.
Вялікі пост - гэта вяртаньне дадому. Прыклад блуднага сына заклікае нас прызнаць сваё выгнаньне і вярнуцца дадому.

24/01/2023

У гэтую Нядзелю - 29 студзеня - Царква чытае Эвангельле пра Мытніка і Фарысея (Лк 18:10-14).
Прыповесьць пра Мытніка і Фарысея нагадвае нам пра тое, што, як кажа Апостал Якуб, «Бог пыхлівым працівіцца, а пакорным ласку дае».
Фарысеі былі найбольш гарлівымі выканаўцамі закону Майсея. Духовае жыцьцё патрабуе ад асобы шчырай самаацэнкі, чысьціні намераў, сьціпласьці і пакоры. Чалавек, які не мае гэтых характарыстыкаў, паступова траціць добрасардэчнасьць, становіцца неміласэрным і жорсткім. Але гэта не самае страшнае. Справа ў тым, што такі чалавек звычайна разьвівае псэўда-духовасьць, якая вядзе да сьмерці душы. Калі замест пакоры і шчырай самаацэнкі дамінуюць упэўненасьць ва ўласнай рацыі і пыха, замест ахвярнай любові – духовы эгаізм (які досыць часта праяўляецца ў сэкцярскіх «багаслоў'ях» пэўных групаў спэцыяльных інтэрэсаў нават у Царкве) – тады д'яблу не цяжка перамагчы такога чалавека і зрабіць яго выканаўцам сваёй злой волі.
Фарысейства – гэта не сяброўства ў нейкай рэлігійнай супольнасьці. Гэта стан душы. Яно пачынаецца з самаўзьвялічваньня – маўляў, «я занадта дасьведчаны, разумны, адукаваны каб марнаваць свае высілкі на нейкую брудную ці будзённую працу, няхай яна і важная». «Я занадта духовы, я вельмі добры хрысьціянін, не такі як вось той ці гэты сьвятар, той ці іншы парафіянін». Прыкладаў можа быць багата як ў царкоўным, так і ў сьвецкім жыцьці.
Як толькі чалавек траціць здольнасьць да самааналізу, да здольнасьці бачыць свой праўдзівы стан, пыха бярэ душу ў палон. А канчатковы вынік такога палону – духовая сьмерць.
Галоўнай характарыстыкай фарысейства ёсьць самаўлюбёнасьць і эгаізм якія кіруюць усімі памкненьнямі душы чалавека. Мы рэдка думаем пра тое, колькі эгаізму і самаўлюбёнасьці – колькі фарысейства – кожны з нас мае у сабе.
Нашая засяроджанасьць на сабе, бачаньне сябе як пакрыўджанага, як таго, каму недадалі, які заслугоўвае больш чым мае, адсутнасьць разуменьня іншых, шматслоўнае іх асуджэньне – усё гэта паказвае як далёкія мы ад пакаяньня Мытніка, які са скрушлівым сэрцам прамовіў толькі некалькі словаў, але быў апраўданы Госпадам.
У сераду і пятніцу тыдня Мытніка і Фарысея Царква не мае посту. Гэтым падкрэсьліваецца жаданьне Сьвятых Айцоў Царквы трымаць люд Божы далей ад фарысейскага сьледваньня літары закону і самазадаволенасьці з выкананья дысцыпліны посту. Гэтыя рэчы ў вачох Царквы ня ёсьць самамэтай, але інструментам для дасягненья духовае дасканаласьці.
Фарысеі думалі пра сябе як пра мудрых і дасьведчаных людзей. Але Боская мудрасьць, «якая з вышыні́, па-першае, — чыстая, пасьля — мірная, спагадная, саступлівая, поўная літасьці і добрых пладоў, бесстаронная і некрывадушная. Плод жа праведнасьці ў супакоі сеецца тымі, якія робяць супакой». (Як. 3:17‐18)

17/01/2023

Студзень: пераходны месяц Царкоўнага календара

Студзень у календары Усходняе Царквы – пераходны месяц. У гэтую нядзелю на Літургіі чытаецца Эвангельле пра Закхея і пачынаецца пэрыяд Трыёдзі – час падрыхтоўкі да Вялікага Посту. Трыёдзь складаецца з нядзеляў Мытніка і Фарысея, Блуднага сына і Мясапуснай (Страшнага Суду).

Посны перыяд пачынаецца з вечара Сырнай нядзелі (вядомай як Нядзеля Прабачэньня). Посныя нядзелі называюцца Нядзеля праваслаў'я, Сьв. Рыгора Паламы, Крыжапаклонная, Сьв. Яна Лесьвічніка, Сьв. Марыі Ягіпецкай, Вербная (Уваход Госпада нашага Ісуса Хрыста ў Ерусалім). Вербніца распачынае Сьвяты тыдзень, пад час якога мы ўспамінаем ахвяру Госпада і, у вялікі дзень Пасхі Гасподняй – Ягонае Уваскрасеньне.

Пасьля Вялікдня Царква сьвяткуе Вялікодныя нядзелі – Сьв. Тамаша, Міраносіцаў, Расслабленага, Самаранкі, Сьлепанароджанага, Айцоў Першага Сусьветнага Сабору і Сёмуху (Сашэсьце Сьв. Духа).

Пасьля Сёмухі сьвяткуюцца нядзелі звычайнага перыяду, якія пранумераваныя як Першая, Другая, і г.д. Нядзеля пасьля Сёмухі, пакуль мы ізноў не даходзім да Нядзелі Закхэя. Гэтыя даты ствараюць рухомае кола календара якое залежыць ад дня, на які прыпадае Вялікдзень.

У той жа самы час Царкоўны календар мае і нерухомае кола сьвятаў – 25 сьнежня – Божае Нараджэньне, 6 студзеня – Хрост Гасподні (Богазьяўленьне), 2 лютага – Стрэчаньне, 25 сакавіка – Дабравешчаньне, 6 жніўня – Перамяненьне Гасподняе, 15 ліпеня – Усьпеньне Багародзіцы, і г.д. На кожны дзень году таксама ўзгадваюцца розныя сьвятыя.

Want your place of worship to be the top-listed Place Of Worship in London?
Click here to claim your Sponsored Listing.

Videos (show all)

Address


Marian House, Holden Avenue
London
N128HY
Other Religious Centers in London (show all)
The Cherubim & Seraphim Church, Mount Zion (Jesus-Saves) The Cherubim & Seraphim Church, Mount Zion (Jesus-Saves)
Unit F3, Ground Floor, 88 Mile End Road
London, E14UN

The Ark of Covenant has 3 main things in it. (1) The Manna plate, which indicates that you shall neve

St. Paul's Institute (St. Paul's Cathedral) St. Paul's Institute (St. Paul's Cathedral)
London, EC4M8AD

Located within the City of London, We seek to foster an informed Christian response to the most urgent ethical and spiritual issues of our times.

EA Effiom EA Effiom
Suite 18, First Floor. Unimix House. 22 Abbey Road. Park Royal
London, NW107TR

Worship. Word. Transformation.

The Redeemed Christian Church of God-Winners Sanctuary The Redeemed Christian Church of God-Winners Sanctuary
London, BR12TW

Where we declare the glory of God and destinies are raised. Visit us every Sunday @ Bromley High Scho

The Movement for Reform Judaism The Movement for Reform Judaism
80 East End Road
London, N32SY

The official account of The Movement for Reform Judaism in the UK. Supporting our 42 communities ✡

Truevine Pentecostal International Outreach Truevine Pentecostal International Outreach
Unit F6A, 66 Lilford Road
London, E149RP

Motto: Liberating the Opressed

Resurrection Power And Living Bread Ministries Croydon Resurrection Power And Living Bread Ministries Croydon
3 Gladstone Road
London, CR02BQ

Him we preach!!! - Colossians 1:28

Lighthouse London Church Lighthouse London Church
Lighthouse London Church, Finchley Road
London, NW35HT

We are a modern, 21st Century Church on Finchley Road, North West London, where all are welcome!

New Testament Church Of God Tooting New Testament Church Of God Tooting
Lambert Road
London, SW179NQ

We are committed to developing strong, devout and dedicated Christians, who are divinely inspired, spiritually mature and continually growing.

Raah International Christian Centre Raah International Christian Centre
BEDFORD HALL, 72-74 Wellesley Road
London, CR92AR

Raah International Christian Centre is a Pentecostal Church and is committed to taking 'Total (Complete) Salvation' in Christ to all Generation and Nations (Luke 4:18-20).Salvation...

Bread Of Life Chapel Bread Of Life Chapel
King's College London, Room 8, Hodgkin's Building, Guy's Hospital Campus, Newcomen Street
London, SE11UL

John 6:35 And Jesus said to them, " I am the bread of life. He who comes to Me shall never hungered,

Stockwell Baptist Church Stockwell Baptist Church
London, SW81UJ

Stockwell Baptist Church (SBC) is an independent, evangelical Baptist church situated in the borough of Lambeth, South London. All are welcome to come and join us.