BY teatr

BY teatr to projekt teatralny w Warszawie, który skupia dramaturgów, reżyserów, aktorów, artystów i innych ludzi teatru, którzy musieli opuścić Białoruś.

Belarusian/ Polish/ English

BY teatr - гэта тэатральнае бюро ў Варшаве, якое аб'ядноўвае драматургаў, рэжысёраў, актораў, мастакоў і іншых людзей тэатра, якія былі змушаны пакінуць Беларусь. Праекты BY teatr ствараюцца ў капрадукцыі з польскімі партнёрамі ў іх прасторах - такая форма ўзаемадзеяння адпавядае прынцыпу мультыкультуралізму, закладзенаму ў канцэпцыі праекта. Захоўваючы свой твар, бела

01/09/2024

🎉Сябры!!!🎉

Сёння 1-е верасня!!

А гэта значыць што мы распачынаем новы сезон!

Гэты сезон абяцае быць насычаным!

Мы працуем над тым,каб ствараць новыя праекты,але ж не забываць і пра старыя!

Падпісвайцеся на нас і сачыце за навінамі! Іх у нас будзе вельмі шмат🤩

А так сама чакайце ў хуткім часе афішу на верасень!
💥💥💥

🎉Kochani!!!!🎉

Dziś 1 września!!

A to oznacza, że zaczynamy nowy sezon!

Ten sezon będzie pełen wrażeń!

Pracujemy nad tworzeniem nowych projektów,ale nie zapominajmy o starych!

Bądźcie na bieżąco z naszymi wiadomościami!
Już wkrótce będzie repertuar na wrzesień

💥💥💥

26/06/2024

📣Сябры, запрашаем на лекцыю-дыскусію!

🎭 «Беларуска-украінская міжкультурная камунікацыя ў сучасным тэатры: да і пасля вайны» - лекцыя-дыскусія ў Варшаве

▫️Калі: 28 чэрвеня ў 18.00 (па Варшаве).
▫️Дзе: Free Belarus Center (ul. Mokotowska 24, biuro 64).

Беларуская мова – самая блізкая да ўкраінскай, беларусы і ўкраінцы мелі агульнае мінулае на ўсіх этапах гiсторыi, сапраўды ўнікальным з'яўляецца этнаграфічны рэгіён Беларуска-Украінскага Палесся. Аднак міжкультурная камунікацыя двух народаў у канцы ХХ – ХХI стагоддзях знаходзіцца ў крызісе – як ад пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну, так і задоўга да таго.

Праз прызму ўкраінскай драмы на беларускай сцэне, сучаснага мастацтва рэжысуры, лёсаў беларускага тэатра на эміграцыі мы пагаворым аб стане беларуска-украінскіх культурных адносін і паразважаем пра іх магчымую будучыню.

🔸Лектар і мадэратар – Змiцер Ермаловіч-Дашчынскі, магістр мастацтвазнаўства, незалежны даследчык.

👉Зарэгістравацца https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSexbNXgVJhjT-yRdWvm6YtJZ4RcnjxTrSfSNxY3CFJwVfwTSg/viewform

25/06/2024

З прыемнасцю дзелімся з вамі момантамі Купалля🤗
Дзякуючы нашым сябрам Salon Pod Sowami з неверагоднага мястэчка Tykocin, мы змаглі падзяліцца нашымі традыцыямі, абрадамі і цяплом.)
Будзем чакаць сустрэчы ў наступным годзе!)
Завітайце ў гэта незвычайнае месца! Салон пад совамі) Вы не пашкадуеце!🦉

13/06/2024

Сябры, у нас добрая навіна!

🔥Спектакль “З@mova” абралі на фестываль Fama!

Паказ адбудзецца ў межах фестывалю 19-24 жніўня ў Свінаусці. Дакладную дату паведамім пазней.

Сачыце за навінамі❤️

PL👇

🔥Spektakl „Z@klęcie” został wybrany na Festiwal Fama

Pokaz odbędzie się w tygodniu 19-24 sierpnia w Świnoujściu!

Śledź aktualności❤️

24/05/2024

«Мора Хрысціны» — спектакль пра першыя дні пратэстаў у Беларусі ў 2020 годзе.

Героі п'есы, якія выступілі супраць скрадзеных выбараў і трапілі за краты, сутыкаюцца ў жорсткім канфлікце з сілавікамі. Яны праходзяць праз жудасныя катаванні і здзекі, у той час, як для міліцыянтаў гэта звычайны працоўны дзень. Дзень, калі беларускае грамадства раскалола напалам глыбокая прорва.

‼️КВІТКІ https://evently.pl/events/5186-mora-xrysciny-by-teatr

Дата: 26 траўня
Месца: Музей Вольнай Беларусі, Foksal 11, Варшава
Час: 19:00

Аўтар: Сяргей Гірыт
Рэжысёр: Андрэй Новік
Музыка: Дарʼя Новік
Акторы і акторкі: Марыя Пятровіч, Максім Шышко, Дарʼя Новік, Валерыя Сігова, Ігар Сігоў, Аляксей Сапрыкін, Андрэй Новік, Мікалай Стонька, Уладзіслаў Федзюковіч

19/05/2024

Чакаем вас на паказах спектаклю «З@mova»❤️

23.05, 24.05 — Warszawa, Nowe Formy (Zakroczymska 11, 00-225)

Час: 19:00

📌КВІТКІ https://www.noweformy.org/repertuar

«3@mova» – музычны праект, створаны паводле матываў песень і рытуалаў Палесся. У тэксце выкарыстаная замова – старажытны, знікаючы жанр народнай паэзіі Беларусі, якому здаўна прыпісваюць містычныя якасці.

Мова: беларуская і дыялекты Палесся. Створаныя пераклады на польскую і англійскую мовы ў выглядзе мабільнай аплікацыі.

Рэжысёр: Максім Шышко
Актор_кі: Марыя Пятровіч, Дар’я Новік, Андрэй Новік
Кампазітар: Мікіта Залатар

14/05/2024

Да тыдня, прысвечанага палітвязням Беларусі, BY TEATR разам з Домам Творцаў і Музеем Вольнай Беларусі ладзіць паказ спектаклю «Мора Хрысціны» 💔

Спектакль пра вайну дыктатара Лукашэнкі з уласным народам. Пра першыя дні пратэстаў у Беларусі ў 2020 годзе.

Героі п'есы, якія выступілі супраць скрадзеных выбараў і трапілі за краты, сутыкаюцца ў жорсткім канфлікце з сілавікамі. Яны праходзяць праз жудасныя катаванні і здзекі, у той час, як для міліцыянтаў гэта звычайны працоўны дзень. Дзень, калі беларускае грамадства раскалола напалам глыбокая прорва.

📌 КВІТКІ https://evently.pl/events/5186-mora-xrysciny-by-teatr

Аўтар: Сяргей Гірыт
Рэжысёр: Андрэй Новік
Музыка: Дарʼя Новік
Акторы і акторкі: Марыя Пятровіч, Максім Шышко, Дарʼя Новік, Валерыя Сігова, Ігар Сігоў, Аляксей Сапрыкін, Андрэй Новік, Мікалай Стонька, Уладзіслаў Федзюковіч

06/05/2024

🔥 Сябры! Запрашаем на паказы спектаклю «З@mova» у Варшаве і Торуні!

21.05 — Toruń, Kombinat kultury (Podmurna 1/3, 87-100)

23.05, 24.05 — Warszawa, Nowe Formy (Zakroczymska 11, 00-225)

Час паказаў: 19:00

📌КВІТКІ ТОРУНЬ https://evently.pl/events/5079-3-at-mova-torun
📌КВІТКІ ВАРШАВА https://www.noweformy.org/repertuar

«3@mova» – музычны праект, створаны паводле матываў песень і рытуалаў Палесся. У тэксце выкарыстаная замова – старажытны, знікаючы жанр народнай паэзіі Беларусі, якому здаўна прыпісваюць містычныя якасці.

«3@mova» – спроба аднаўлення архаічных традыцыяў, прыпісванне ім якасцяў, уласцівых сучаснай лічбавай рэальнасці. Стваральнікі імкнуцца праз гэты праект высветліць сапраўдную ідэнтычнасць, сваю і гледача.

Мова: беларуская і дыялекты Палесся. Створаныя пераклады на польскую і англійскую мовы ў выглядзе мабільнай аплікацыі.

Рэжысёр: Максім Шышко
Актор_кі: Марыя Пятровіч, Дар’я Новік, Андрэй Новік
Кампазітар: Мікіта Залатар

Спектакль створаны падчас рэзідэнцыі Тэатральнага Інстытуту, удзельнічаў у фестывалі Bliski Wschód, быў на гастролях у Тыкоціне і Труймесце.

02/05/2024

Шаноўныя гледачы і глядачкі! На жаль, мы вымушаныя адмяніць паказ 4 траўня. Адбудзецца ўсяго адзін паказ спектакля "How are you?" 3 траўня. Просім прабачэння за нязручнасці!

Квіткі, якія вы набылі на 4.05, будуць сапраўднымі 3.05. Калі ў вас няма магчымасці прыйсці ў гэты дзень, кошт квіткоў вам вернецца.

Дзякуй за разуменне!
Чакаем вас на нашых наступных паказах!

Каманда BY TEATR❤️

30/04/2024

3 і 4 траўня спектакль „How are you?”

„How are you?” – гэта спектакль-вербацім, што расказвае рэальныя гісторыі людзей, якія апынуліся ва ўмовах вайны. Тут і гісторыі ўцекачоў з Кіева і Вінніцы, досвед эміграцыі ў Румыніі, Германіі, згадваюцца трагедыі Бучы і Марыупалю.

Мовы: украінская, беларуская, руская з польскімі субтытрамі.

Даты: 3 і 4 траўня
Час: 19:00
Месца: Музей вольнай Беларусі, Foksal 11, Warszawa

КВІТКІ 3.05 https://evently.pl/events/4992-dakumentalny-spektakl-how-are-you-u-varsave
КВІТКІ 4.05 https://evently.pl/events/4993-drugi-pakaz-spektaklia-how-are-you-ad-kalektyva-by-teatr

26/04/2024

3 і 4 траўня запрашаем на наш спектакль „How are you?”

„How are you?” – гэта спектакль-вербацім, што расказвае рэальныя гісторыі людзей, якія апынуліся ва ўмовах вайны. Тут і гісторыі ўцекачоў з Кіева і Вінніцы, досвед эміграцыі ў Румыніі, Германіі, згадваюцца трагедыі Бучы і Марыупалю.

Мовы: украінская, беларуская, руская з польскімі субтытрамі.

Даты: 3 і 4 траўня
Час: 19:00
Месца: Музей вольнай Беларусі, Foksal 11, Warszawa

КВІТКІ 3.05 https://evently.pl/events/4992-dakumentalny-spektakl-how-are-you-u-varsave

КВІТКІ 4.05 https://evently.pl/events/4993-drugi-pakaz-spektaklia-how-are-you-ad-kalektyva-by-teatr

🔻 КАМАНДА:
▫️Аўтар – Віталь Карабань
▫️Рэжысёр – Андрэй Новік
▫️Музычнае афармленне – Дар'я Новік
🔻 АКТОР_КІ:
▫️Ігар Сігоў
▫️Валерыя Сігова
▫️Максім Шышко
▫️Аляксей Сапрыкін
▫️Дарʼя Новік
▫️Марыя Пятровіч

Photos from BY teatr's post 19/04/2024

Распавядаем пра наш праект «Мора Хрысціны». Маналогі Дзеда-Барадзеда з гэтай п'есы вы пабачыце ўжо заўтра!

«Мы ўсе ўхапіліся за гэтую працу! Не маючы часу і сродкаў. Касцюмы ўзялі з дому, рэквізіт знайшлі ў тэатры, наварылі крыві з бурака і пайшлі рэпетаваць. Рэпетавалі пакуль нас не выганяць з тэатру, а потым ехалі хто спаць, а хто на працу. Нам не трэба было нічога больш, акрамя пʼесы, якая нас абʼяднала. Таму што кожнаму з нас было важна крычаць на ўвесь свет пра тое, што баліць», – кажа рэжысёр Андрэй Новік.

«Мора Хрысціны» – пʼеса пра падзеі 9-14 жніўня ў беларускіх РАУСах. Яе героі выступілі супраць скрадзеных выбараў і праходзяць праз жудасныя катаванні і здзекі, у той час, як для міліцыянтаў гэта звычайны працоўны дзень.

Аўтар: Сяргей Гірыт
Рэжысёр: Андрэй Новік
Музыка: Дарʼя Новік
Акторы і акторкі: Марыя Пятровіч, Максім Шышко, Дарʼя Новік, Валерыя Сігова, Ігар Сігоў, Аляксей Сапрыкін, Андрэй Новік, Мікалай Стонька, Уладзіслаў Федзюковіч

Фота: Антон Осадчий, Наталля Папова

16/04/2024

20 красавіка у Старамейскім доме культуры ў Варшаве адбудзецца чытка маналогаў са спектакля “Мора Хрысціны” ў выкананні выбітнага беларускага актора Ігара Сігова.

— Персанаж Дзеда-Барадзеда — гэта зборная выява беларускай ідэнтычнасці, — дзеліцца Андрэй Новік, рэжысёр спектакля з тэатральнага бюро BY teatr, што аб'ядноўвае драматургаў, рэжысёраў, актораў, мастакоў і іншых людзей тэатра, якія былі вымушаныя пакінуць Беларусь. — Як персанаж з казкі нашага дзяцінства, ён заўсёды быў побач. Ён бачыў узлёты і падзенні маленькіх беларусікаў, быў родным для цэлага пакалення.

Персанаж бачыў усе самыя страшныя трагедыі нашага грамадства на працягу апошніх дзесяцігоддзяў, наступствы аварыі на ЧАЭС і Чарнобыльскі шлях. Але таксама бачыў адраджэнне беларускай самасвядомасці. Персанаж, які ўвасабляе вобраз, трагедыю, гонар і дух беларускага народа.

— Дзед-Барадзед у маім уяўленні — гэта пакаленне тых, хто амаль на працягу 25 гадоў намагаліся штосьці зрабіць для вольнай Беларусі, але не змаглі. Ці магло маё пакаленне штосці змяніць раней? Ці мы вінаватыя? Ці маглі мы зрабіць штосьці большае? Што можа сказаць зараз Дзед-Барадзед? — разважае Ігар Сігоў, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь, былы дырэктар РТДБ і актор Купалаўскага тэатру.

Дарэчы, гэта не першае сутыкненне з тэмай Чарнобыля для актора. У 2008 годзе Ігар выканаў галоўную ролю ў кароткаметражцы "Дзверы" ("The Door", Ірландыя) па кнізе "Чарнобыльская малітва", які ў 2010 годзе быў намінаваны на "Оскар" у катэгорыі "Лепшы ігравы кароткаметражны фільм".

Чытка пройдзе ў Старамейскім доме культуры ў Sala Kameralna (Варшава, Rynek Starego Miasta 2)
20.04 (субота), 19:00
Уваход вольны

Мерапрыемства арганізавана ў межах Чарнобыльскага тыдня, які ладзіць Экадом.

10/04/2024

Сёння дзень нараджэння адзначае сябар нашай каманды, адзін з самых вядомых беларускіх драматургаў сучаснасці Andrei Ivanov . Аўтар нашага праекта "Galera", уладальнік шматлікіх узнагарод і намінацыі і проста цудоўны чалавек!

Усёй камандай жадаем табе Андрэй новых творчых дасягненняў, яркіх падзей у жыцці, падарожжаў, а галоўнае, вядома ж, быць заўсёды здаровым і адкрытым да новых цікавых прапаноў!) 😉

Фота Антон Осадчий.
Адразу пасля прэм'еры))

Photos from BY teatr's post 09/04/2024

Вяртаемся да вас з расповедам пра нашыя праекты ❤️

«3@mova» – музычны праект, створаны паводле матываў песень і рытуалаў Палесся (тэрыторыі на мяжы Беларусі і Украіны). У тэксце выкарыстаная замова – старажытны жанр народнай паэзіі Беларусі, які знікае і якому здаўна прысвойваюць містычныя якасці.

«3@mova» – спроба аднаўлення архаічных традыцыяў, прысвойванне ім якасцяў, уласцівых сучаснай лічбавай рэальнасці. Стваральнікі імкнуцца праз гэты праект высветліць сапраўдную ідэнтычнасць, сваю і гледача.

«Мы – пакаленне, якое стаіць на скрыжаванні эпох. Мы карыстаемся камп'ютарамі і мабільнымі тэлефонамі, і ў той жа час мы чулі ад нашых дзядуляў і бабуль старажытныя песні, паданні і фантастычныя гісторыі з мінулых часоў. «3@mova» – спроба аднаўлення і трансфармацыі вуснай народнай творчасці, пошук той формы фальклору, якая будзе цікавая нам, а можа і нашым дзецям. З дапамогай тэатральных, мастацкіх сродкаў мы ствараем містычную, фантастычную атмасферу старажытных абрадаў».

Мова: беларуская і дыялекты Палесся. Створаныя пераклады на польскую і англійскую мовы ў выглядзе мабільнай аплікацыі.

Рэжысёр: Максім Шышко
Актор_кі: Марыя Пятровіч, Дар’я Новік, Андрэй Новік
Кампазітар: Мікіта Залатар

Спектакль створаны падчас рэзідэнцыі Тэатральнага Інстытуту, Instytut Teatralny im. Zbigniewa Raszewskiego . Удзельнічаў у фестывалі "Bliski Wschód", быў на гастролях у Тыкоціне. і Труймесце.

Чытайце падрабязнасці пра спектакль у матэрыяле Радыё Ўнэт (https://radiounet.fm/reliktavy-speu-i-mistychny-shept-pataemnaj-belaruskaj-tradyczyi-shadzili-na-varshauskuyu-premeru-belaruskaga-spektaklya-3-mova/?fbclid=IwAR3SfimZuCbGZ28dko_Bsz0yn2kO7Qyswya8vOgrfY9wD8p2S4-TPNfm9WQ&sfnsn=mo), а таксама водгук фестывалю Bliski Wschód (https://www.facebook.com/story.php?story_fbid=339089595535340&id=100083029070238&rdid=Tziwbd9wdTq99C89)

Фота: Наталля Папова, Радыё Ўнэт, фестываль Bliski Wschód

Photos from BY teatr's post 23/03/2024

Распавядаем падрабязней пра наш польска-беларускі праект Galera, які вы ўжо праз пару гадзін убачыце на сцэне Тэатральнага Інстытута.

«На ўсё быў месяц. Мы з драматургам абмеркавалі, што нас цікавіць, і выбралі тэму псіхалагічнага рабства ў сучасным чалавеку. Акторы апісвалі свае асабістыя гісторыі, драматург камбінаваў, рэдагаваў. У нас усяго было сем рэпетыцый. Мы спачатку вырашылі, што будзем працаваць праз абсурд, але з элементамі трагікамедыі, як нашае жыццё. І за гэтыя сем рэпетыцый кампазітар Мікіта Залатар, здаецца, звар’яцеў ад тэмпу вытворчасці. І трэба падкрэсліць яго геніяльнасць, бо ён дасканала мяне разумее і робіць тое, што я прашу», — распавёў рёжысёр Андрэй Новік у інтэрв’ю Art Context.

Тры чалавекі. Адныя дзверы. Што можа быць лягчэй — увайсці ды заявіць пра свае правы босу, які не паважае цябе і фактычна валодае табой, як нявольнікам? Але, як высвятляць героі гэтага спектаклю, зрабіць гэта вельмі цяжка, амаль немагчыма. Чаму? Можа таму, што мы самі далі іншым ўладу над сабой? Чаму мы самі робім з сябе слугаў кожную хвіліну? Мы — нявольнікі рэчаў, грошай, часу, палітыкаў, саміх сябе. Мы — гэта тры смешныя ды трагічныя героі гэтага абсурдысцкага спектаклю, якія невядома чаго чакаюць у прыёмнай свайго шэфа. Уваходзьце у гэтыя дзверы, каб вырашыць для сябе: жыццё — гэта вясёлая ды лёккая GRA ці жудасная GALERA.

Праект створаны пры падтрымцы цэнтра дыялогу Мірашэўскага. Прэм'ера адбылася 3 снежня 2023 году на сцэне АSP.

Аўтар фота: Антон Осадчий

20/03/2024

Сябры! Ужо ў гэтую суботу мы пакажам спектакль Galera🔥 Чакаем вас!

«Спектакль пра тое, як усе мы, незалежна ад нацыянальнасці і краіны пражывання, змагаемся за галоўныя каштоўнасці жыцця: час і свабоду. Часам гэта барацьба з кімсьці (калегамі, начальнікам, краінай), а часам з самім сабой», — апавядае рэжысёр Андрэй Новік.

«Гэты спектакль адгукнецца кожнаму, бо ў гэтых гісторыях, героях можна бачыць сябе, калі ты цярпеў штосьці, баяўся сказаць», – кажа акторка Дар’я Новік.

Дата: 23 сакавіка
Час: 19:00
Месца: Instytut Teatralny у Варшаве
Мова: польская

КВІТКІ https://www.kupbilecik.pl/imprezy/118172/Warszawa/Galera/

PL. 23.03 — Pokaz spektaklu «Galera»

«Galera» to sztuka o tym, jak wszyscy, niezależnie od narodowości i kraju zamieszkania, walczymy o główne wartości życia: czas i wolność. Czasem jest to walka z kimś (kolegami, szefem, państwem), a czasem z samym sobą.

Spektakl został zorganizowany dzięki Centrum Dialogu Mieroszewskiego

23.03
19:00
Adres: Instytut Teatralny im. Z. Raszewskiego
Jazdów 1, 00-467 Warszawa

Język polski, 18+

DRAMATURG: Andrei Iwanow

TŁUMACZENIE: Agnieszka Sowińska

REZYSER: Andriej Nowik

AKTORZY: Aliaksei Saprykin, Maksym Szyszko, Daria Nowik

KOSTIUMY I SCENOGRAFIA: Katarzyna P***k, Adrianna Marczuk

REŻYSER ŚWIATŁA: Jędrzej Skajster

KOMPOZYTOR: Nikita Zolotar

Bilety https://www.kupbilecik.pl/imprezy/118172/Warszawa/Galera/

14/03/2024

Drogi!
Nasi przyjaciele, " Nowe Formy " którzy prowadzą wspaniałe zajęcia, zostały już tylko cztery wolne miejsca?) Polecam się pospieszyć.😉

Ostatnie 4 miejsca w Zespole Wokalnym Nowych Form ▪️◾️▪️Zaproś przyjaciół na recital twojego zespołu! Przygotujesz się na próbach pod okiem aż dwóch wykwalifikowanych instruktorek! ▪️◾️▪️Więcej info: link w komentarzu▪️◾️▪️Nie bój się! Teatr Nowe Formy to twoje bezpieczne miejsce! ▪️◾️▪️
----------------------
Gdy zobaczysz ten znak -> ▪️◾️▪️ weź świadomy i pogłębiony wdech.
▪️◾️▪️

29/02/2024

🔥23 сакавіка запрашаем усіх на наш спектакль «Galera» — гэта польска-беларускі праект, пастаўлены на польскай мове.

«Спектакль пра тое, як усе мы, незалежна ад нацыянальнасці і краіны пражывання, змагаемся за галоўныя каштоўнасці жыцця: час і свабоду. Часам гэта барацьба з кімсьці (калегамі, начальнікам, краінай), а часам з самім сабой», — апавядае рэжысёр Андрэй Новік.

«Гэты спектакль адгукнецца кожнаму, бо ў гэтых гісторыях, героях можна бачыць сябе, калі ты цярпеў штосьці, баяўся сказаць», – кажа акторка Дар’я Новік.

Дата: 23 сакавіка
Час: 19:00
Месца: Instytut Teatralny у Варшаве
Мова: польская

КВІТКІ https://www.kupbilecik.pl/imprezy/118172/Warszawa/Galera/

КАМАНДА:
🔹Драматург – Андрэй Іваноў
🔹Пераклад – Агнешка Совіньска
🔹Рэжысёр – Андрэй Новік
🔹Сцэнаграфія і касцюмы – Катажына Поляк, Адрыяна Марчук
🔹Кампазітар – Мікіта Залатар
🔹Мастак па святле – Энджэй Скайстэр
🔹Прадзюсарка – Анастасія Харытонава

АКТОР_КІ:
🔹Аляксей Сапрыкін
🔹Максім Шышко
🔹Дар'я Новік

Photos from BY teatr's post 27/02/2024

Шчыра дзякуем усім, хто далучыўся да нас у гэтыя выходныя❤️

24 і 25 лютага мы паказалі дабрачынны дакументальны спектакль "How are you?". Дзякуючы вам, нашым гледачам, удалося сабраць больш за 2500 злотых на дапамогу "Цэнтру для перасяленцаў горада Херсона".

Выказваем асобную падзяку Дому Творцаў і Музею Вольнай Беларусі за дапамогу ў арганізацыі паказаў, а таксама ўсёй камандзе By teatr.

Чакаем вас на нашых наступных імрэзах!

Фота: Наталля Папова

Chcesz aby twoja firma była na górze listy Sztuka I Rozrywka w Warsaw?
Kliknij tutaj, aby odebrać Sponsorowane Ogłoszenie.

Strona Internetowa

Adres


Warsaw

Inne Warsaw sztuka i rozrywki (pokaż wszystkie)
Teatr Wielki - Opera Narodowa Teatr Wielki - Opera Narodowa
Plac Teatralny 1
Warsaw, 00-950

Kup bilet online! https://teatrwielki.pl/

Teatr Wolandejski Teatr Wolandejski
Ulica Wacława Lachmana 5
Warsaw, 02-786

Ciekawe opowieści. Wyraziste postaci. Forma podporządkowana treści.

Teatr Druga Strefa Teatr Druga Strefa
Ulica Magazynowa 14A
Warsaw, 02-652

Teatr Druga Strefa | Spektakle | Wystawy Jedyny teatr w Polsce w dawnym warsztacie samochodowym.

TEATR POLONIA TEATR POLONIA
Marszałkowska 56
Warsaw, 00-545

Teatr prowadzony przez Fundację Krystyny Jandy Na Rzecz Kultury

TFAŻ TFAŻ
Klonowa 16
Warsaw, 00-591

TEATRALNY FESTIWAL AMATORSKI ŻMICHOWSKIEJ to jeden z pierwszych szkolnych festiwali teatralnych.

ADiT Agencja Dramatu i Teatru ADiT Agencja Dramatu i Teatru
Piotrkowska 5/8
Warsaw, 02-375

założona w 1995 na dobre (i złe) przez El. M. absolwentkę pionierskiego Kulturoznawstwa we Wrocławiu

OCH-TEATR OCH-TEATR
Grójecka 65
Warsaw, 02-094

Och-Teatr jest drugim, obok Teatru Polonia, teatrem prowadzonym przez Fundację Krystyny Jandy Na Rzecz Kultury.

Teatr 6. piętro Teatr 6. piętro
Plac Defilad 1 (wejście Od Ulica Marszałkowskiej) Kasa Teatru Znajduje Się Przy Szatni PKiN Kasa@teatr6pietro. Place
Warsaw, 00-110

Teatr bez Widza traci rację bytu.

P*S marnuje setki milionów złotych - Bielany, Warszawa, Polska P*S marnuje setki milionów złotych - Bielany, Warszawa, Polska
Warsaw, 01-864

Ile można ukraść ? No ile ? Zdefradować ? Przewalić ? Przekręcić ?

Teatr Studio Teatr Studio
Pałac Kultury I Nauki, Plac Defilad 1
Warsaw, 00-901

Teatr Studio im. Stanisława Ignacego Witkiewicza Pałac Kultury i Nauki pl. Defilad 1 - Warszawa

Teatr Bajka Teatr Bajka
Marszałkowska 138
Warsaw, 00-004

DWOJE BIEDNYCH RUMUNÓW MÓWIĄCYCH PO POLSKU DWOJE BIEDNYCH RUMUNÓW MÓWIĄCYCH PO POLSKU
Podchorążych 39
Warsaw

"My Rumuni mamy dużo cierpliwości, ale w końcu każdy Rumun kiedyś Ci powie dosyć. JEDZIEMY"