redchurchminsk

Contact information, map and directions, contact form, opening hours, services, ratings, photos, videos and announcements from redchurchminsk, Religious organisation, Савецкая, Minsk.

Photos from redchurchminsk's post 27/12/2023

Напярэдадні радаснага чакання Божага Нараджэння  для касцёла Cвятых Сымона і Алены з Гомеля была прывезена жывая елка.

Адбылося гэта згодна з планам штогадовай дабрачыннай акцыі "Святочная елка з Марыйных санктуарыяў Беларусі", арганізаваная мінскай парафіяй святых Сымона і Алены яшчэ ў перыяд Адвэнта 2021 года. Ідэя якой узнікла ў душпастыра парафіі ксяндза каноніка Уладзіслава Завальнюка ў часе перэгрынацыі копій (спісаў) цудадзейных абразоў Маці Божай па парафіях Беларусі. Гэта таксама стала своеасаблівым напамінам пра малітоўнае яднанне вакол Багародзіцы ў Яе цудадзейных абразах.

Тады ў 2021 годзе, падчас святой Імшы Пастэркі, арцыбіскуп эмерыт Тадэвуш Кандрусевіч урачыста паклаў фігуру Нованароджанага Хрыста на сена ў яслях, усталяваных каля елкі з леса Будслаўскай базілікі. Так заслужаны іерарх блаславіў пачатак новай традыцыі каляднай елкі з ваколіц беларускіх Марыйных санктуарыяў.

У мінулым годзе елка была асвечана кусташам гудагайскага санктуарыя  Маці Божай Шкаплернай айцом Аркадзем Куляхам OCD і ўсталявана каля ясялек зачыненага сталічнага касцёла. Цяпер штогадовую акцыю падтрымаў дапаможны біскуп Пінскай дыяцэзіі Казімір Велікаселец.

Photos from redchurchminsk's post 26/12/2023

Рэстаўрацыя Чырвонага Касцёла Святога Сымона і Святой Алены 

Пасля ўзгарання гэтая святыня ўжо другі год закрыта для вернікаў, для правядзення Літургічных богаслужэнняў, апячатана і чакае рэстаўрацыі.

Ужо некалькі разоў у СМІ і тэлебачанні прайшла інфармацыя пра запланаваны рамонт.

Увесь прыход касцёла Святога Сымона і Святой Алены, які налічвае каля 10 000 тыс. прыхаджан, і мінчан, якія наведвалі духоўныя канцэрты арганнай музыкі, выставы, гатовы далучыцца і дапамагчы ў працах па аднаўленню пашкоджанняў, каб святыня зноў славіла Госпада і суцяшала людзей.

Прыход клапаціўся пра ўнутраны і знешні выгляд Божага Храма і перакананы, што і далей будзе аберагаць яго, як вялікую, духоўную і гістарычную спадчыну нашага народа.

Таму мы члены Касцёльнага Камітэта Святога Сымона і Святой Алены, якія прысягалі перад Богам і Біскупам апекавацца і берагчы даручаную нам Святыню, прапануем перагляд некалькіх фотаздымкаў інтэр’ераў святыні да ўзгарання і пасля яго. Робім гэта для таго, каб пераканаць гарадскія ўлады, што мы зможам у кароткі тэрмін аднавіць усе пашкоджанні, і вярнуць Святыні годны выгляд і на далей сумленна клапаціцца пра яе.

Набліжаецца свята Божага Нараджэння і сустрэча Новага Года. Просім дзяржаўныя ўлады, ад якіх залежыць лёс Храма, візітнай карткі нашай сталіцы, адкрыць яго вернікам для малітвы і праслаўлення Усявышняга. Тысячы турыстаў, наведваючы нашу сталіцу, заходзілі ў наш храм і з асалодай слухалі калядныя спевы пад гукі арганнай музыкі.

У нашым народзе, як і ў другіх краінах, існуе прыемная традыцыя: на Божае Нараджэнне і Новы Год, як малыя, так і дарослыя, заўсёды чакаюць на цуды, падарункі, радасную навіну.

Просім дзяржаўныя ўлады: зрабіце падарунак нам, вернікам, усім гараджанам і гасцям сталіцы – радасць Калядна-Навагодняга цуду – вярніце нам Божы храм!

Гэтая падзея будзе падвядзеннем вынікаў пры завяршэнні 2023 года – года, які праходзіць пад дэвізам “2023 год – Год міра і стварэння”: садзейнічанне міжканфесійнаму дыялогу, які забяспечвае мір і згоду ў беларускім грамадстве.

Молімся за ўсіх Вас і ўвесь наш народ.

Касцёльны камітэт

22/12/2023

Впереди Рождество – самый добрый и праздничный день.
Свет стеклянных шаров. Терпкий запах еловых иголок.
Обнимаем своих замечательных, добрых детей.
Верим вместе и ждем, чтобы двери раскрылись костела.
Беспокоен и быстр современный компьютерный век
Столько разных соблазнов и столько желаний повсюду.
Но грядет Рождество. И так искренне ждет человек,
В эти светлые дни настоящего, яркого чуда.
Не мешает ни дождь, ни густая промозглая мгла,
Ни бесснежный декабрь, если хочется искренне верить,
Что пора для чудес вместе с днями Адвента пришла –
И в канун Рождества распахнутся костельные двери.

З надзеяй аб адкрыцці Чырвонага касцёла

20/12/2023
27/10/2023

НАВЭННА ДА СЬВ. ЮДЫ ТАДЭВУША

ДЗЕВЯТЫ ДЗЕНЬ.

О святы Юда Тадэвуш, хвалебны Апостал ! Няхай навекі будзе благаслаўлёна тваё імя, няхай расце колькасьць тых, хто цябе ўшаноўвае, да якіх і я ажно да апошняга майго ўздыху буду належаць, бо маё сэрца, душа і кожная клетка майго цела адчуваюць збаўленчую праўду, якая ідзе да нас з глыбіні вякоў, праўду пра тое, што ты ніколі не адмовіш у сваім заступніцтве таму, хто працягне да цябе рукі і шчыра, у найвялікшай веры папросіць у цябе паратунку і дапамогі.

Буду шанаваць цябе і абвяшчаць хвалу твайго імя, бо праз тваё заступніцтва плыве да мяне Божае бласлаўленьне. Амэн.

Ойча наш... Вітай, Марыя... Хвала Айцу...

26/10/2023

НАВЭННА ДА СЬВ. ЮДЫ ТАДЭВУША

ВОСЬМЫ ДЗЕНЬ.

О святы Юда Тадэвуш ! Ты ў сваёй апостальскай працы вучыў, што светам кіруе Божая ўсемагутнасьць, што гэтая вечная сіла панавання ўсё пранікае і ажыўляе, і што на гэтай сіле пабудаваны каталіцкі Касцёл. Учыні, мой заступнік, каб я ў цяжкія хвіліны майго жыцьця імкнуўся ў ягоныя брамы і каля ног Хрыста знайшоў супакаенне. Амэн.

Ойча наш... Вітай, Марыя... Хвала Айцу...

25/10/2023

НАВЭННА ДА СЬВ. ЮДЫ ТАДЭВУША...

СЁМЫ ДЗЕНЬ.

О сьвяты Юда Тадэвуш ! Пасьля агромістага смутку ты зьведаў невымоўную радасьць, калі зноў убачыў свайго дарагога Настаўніка, які на трэці дзень пасьля сваёй сьмерці паўстаў зь мёртвых, каб зьявіцца перад сваімі вучнямі - апосталамі. Выпрасі ў Бога ласку адраджэньня ўва мне добрых пачаткаў, каб я быў годны Хрыстовай міласэрнасьці. Амэн.

Ойча наш... Вітай, Марыя... Хвала Айцу...

24/10/2023

НАВЭННА ДА СЬВ. ЮДЫ ТАДЭВУША...

ШОСТЫ ДЗЕНЬ.

Дзякую табе, о сьвяты Юда Тадэвуш, дарагі мой і праслаўлены Апостал, за тое, што ты ўмацаваў маю сілу волі, якая дазваляе мне з надзеяй глядзець у маю будучыню.

Шчырым сэрцам дзякую табе за тое, што ты аддаляеш ад мяне боязь за пагаршэньне ўмоваў майго жыцьця, што зьнішчаеш ува мне пакутлівую сілу трывогі перад новымі небясьпекамі, якія так прыгняталі мяне.

Умацоўвай, о сьвяты Юда Тадэвуш, гэтую палёгку ў маім сэрцы і ўзмацняй мой душэўны спакой. Няхай ён станецца для мяне жаданай ласкай дару Хрыстовай любові. Учыні, каб я чэрпаў з таго дару сілы і моц у кожнай патрэбе майго жыцьця. Амэн.

Ойча наш... Вітай, Марыя... Хвала Айцу...

23/10/2023

НАВЭННА ДА СЬВ. ЮДЫ ТАДЭВУША

ПЯТЫ ДЗЕНЬ.

Праз памяць мукі і смерці Езуса Хрыста, праз трывогу і боль, якія прадчувала Твае сэрца, выпрасі мне ў Бога ласку мужна несьці крыж, які Божы Провід усклаў на мяне. Дапамажы мне прыняць яго з Божых рук, калі не з радасьцю, як гэта чыніў ты і сьвятыя, то, прынамсі, зь ціхім падпарадкаваньнем Божай волі ў духу веры і жалю за свае грахі.

О сьвяты Апостал, сьведка жыцьця і сьмерці Езуса Хрыста ! Узгадай тую слодыч, якую адчувала тваё сэрца, калі твой дарагі Настаўнік Хрыстус вучыў цябе і іншых Апосталаў маліцца сьвятую малітву «Ойча наш». Прашу цябе выпрасіць для мяне ласку, каб я заўсёды, нават у хвіліны найвялікшай слабасьці служыў твайму Боскаму Настаўніку - ажно да канца майго жыцьця. Амэн...

Ойча наш... Вітай, Марыя... Хвала Айцу...

19/10/2023

НАВЭННА ДА СВ. ЮДЫ ТАДЭВУША

ПЕРШЫ ДЗЕНЬ.

Святы Юда Тадэвуш, хвалебны апостола і вялікі заступнік перад Богам за тых, хто прыходзіць да цябе з глыбокім даверам.

Адкрываю перад табою мае заклапочаная сэрца і прашу, і малю апекавацца мною. Глыбока прагну так сама быць сярод тых, хто цябе праслаўляе, і тых, для каго ты выпрасіў у Бога ўсемагутнага ласку, якой яны прасілі .

Яны таксама абвяшчаюць, што ты, святы Юда не адмовіў ім у сваёй апецы ў найцяжэйшыя, роспачныя і безнадзейныя хвіліны іхняга жыцця. Гэты іхні голас і нязломная вера ў цябе прывабілі і мяне. І вось я каля тваіх ног горача і сардэчна прашу быць заступнікам у маёй справе (вяртання вернікам Касцёла св Сымона і св Алёны)

Ойча наш... Вітай Марыя... Хвала Айцу...

26/09/2023

Хвала Езусу Хрысту! Паважаныя парафіяне, браты і сёстры ў Езусе Хрысце!
26 верасня - год з таго моманту, як наш касцёл закрыты для вернікаў і святароў. На працягу гэтага часу касцёльны камітэт і вернікі звярталіся ў розныя дзяржаўныя ўстановы з просьбай як мага хутчэй адкрыць святыню для малітвы і ўшанавання Госпада, аднак, на вялікі жаль не атрымалі ніякага грунтоўнага, пазітыўнага адказу.
Святыня зачынена, на плябаніі і надалей няма вады і святла. Шчыра дзякуем усім, хто падтрымлівае існаванне нашай парафіі.

Запрашаем усіх, хто неабыякавы да лёсу касцёла Святога Сымона і Святой Алены далучыцца да шчырай малітвы перапрашэння Госпада нашага Езуса Хрыста за знявагі Яго і Яго дома. Пробашч ксёндз канонік Уладзіслаў заахвочвае 26 верасня ахвяраваць свае малітвы і пост на вадзе і хлебе, або як хто можа, у інтэнцыі вяртання нашага касцёла вернікам.
Нягледзячы на ўсе выпрабаванні, якія Госпад дазваляе нам перажыць, паведамляем, што працягваюцца катэхезы для дзяцей, моладзі і дарослых. Інфармацыю можна атрымаць на плябаніі.

Photos from redchurchminsk's post 01/09/2023

Хвала Хрысту

Дарагія вернікі!
15 жніўня ноччу нашы пілігрымы вярнуліся з Аглоны, дзе 14-15 жніўня ў Нацыянальным Санктуарыі Маці Божай Аглонскай адбываліся штогадовыя ўрачыстасці. Сюды прыбываюць тысячы пілігрымаў з Латвіі, Літвы і іншых краін Еўропы. Сёлета ў іх прынялі ўдзел і пілігрымы з Беларусі, а да сямнаццаці спісаў цудадзейных абразоў Маці Божай далучыўся таксама абраз Маці Божай Аглонскай, Апякункі Поўначы, які ўшанаваны не толькі ў Латвіі, але добра вядомы вернікам паўночнай Беларусі. Яго ўрачыста асвяціў Ардынарый Аглоны Біскуп Яніс Буліс падчас Імшы для пілігрымаў з Беларусі (14.08). Ён нагадаў пілігрымам, што зямныя цяжкасці з'яўляюцца шляхам да Нябеснага Валадарства, дзе "не буде ні гора, ні слёз", а на гэтым шляху з намі заўсёды Маці Божая, якая падказвае нам дарогу і абараняе ад перашкод. Гэту Святую Імшу адслужыў ксёндз Станіслаў Станеўскі, а наш парафіяльны хор "Голас душы" упрыгожыў яе узнёслым спевам.

Прызнаемся, што мы крыху хваляваліся, як абразы з Беларусі "пойдуць" у працэсію - іх 17, а нас толькі адзін аўтобус. Але не паспелі мы агучыць наш сумнеў, як з'явіліся ахвотныя "падставіць плячо" і паабяцалі што і заўтра пойдуць поплеч з намі ў працэсіі.
Калі ж на пляцы перад касцёлам згусцела ноч, пачалі запальвацца першыя агеньчыкі. Пакрысе ўся плошча стала нібы полем, засеяным кроплямі жывога агню. Яно калыхалася, дыхала, жыло малітвай. Пачалася Крыжовая дарога. Мы былі прыемна здзіўлены тым, што ў першым шэрагу, наўпрост за крыжам ішлі першыя асобы дзяржавы. Прычым было бачна, што гэта зроблена не "на камеру". Пасля мясцовыя жыхары падцвердзілі, што сапраўды сюды штогод на галоўную Імшу прыбывае Прэзідэнт Латвіі, і ранкам мы на свае вочы ў гэтым пераканаліся.
Санктуарый Маці Божай Аглонскай - гэта месца, дзе кожны мае магчымасць ушанаваць Найсвяцейшую Панну Марыю ў самай прыдатнай для сябе форме. Тут пастаянна штосьці адбываецца: ці то служыцца Святая Імша, ці спяваецца Ружанец, ці праходзіць споведзь, ці проста спявае хор (дарэчы вельмі натхнёна і прафесійна). Нашы харысты пацікавіліся, хто стварае тут музычную атмасферу, і высьветлілася, што ўдзельнікі будучага зводнага хора рыхтуюцца да гэтай падзеі на працягу года.

27/10/2022

🙏Дзевяты дзень

🙏О святы Юда Тадэвуш, хвалебны Апостал! Няхай навекі будзе благаслаўлёна тваё імя, няхай расце колькасць тых, хто цябе ўшаноўвае, да якіх і я ажно да апошняга майго ўздыху буду належаць, бо маё сэрца, душа і кожная клетка майго цела адчуваюць збаўленчую праўду, якая ідзе да нас з глыбіні вякоў, праўду пра тое, што ты ніколі не адмовіш у сваім заступніцтве таму, хто працягне да цябе рукі і шчыра, у найвялікшай веры папросіць у цябе паратунку і дапамогі.

🙏Буду шанаваць цябе і абвяшчаць хвалу твайго імя, бо праз тваё заступніцтва плыве да мяне Божае благаслаўленне. Амэн.

🙏Ойча наш... Вітай, Марыя... Хвала Айцу...

26/10/2022

🙏Восьмы дзень

🙏О святы Юда Тадэвуш! Ты ў сваёй апостальскай працы вучыў, што светам кіруе Божая ўсемагутнасць, што гэтая вечная сіла панавання ўсё пранікае і ажыўляе, і што на гэтай сіле пабудаваны ката­ліцкі Касцёл. Учыні, мой заступнік, каб я ў цяжкія хві­лі­ны майго жыцця імкнуўся ў ягоныя брамы і каля ног Хрыста знайшоў супакаенне. Амэн.

🙏Ойча наш... Вітай, Марыя... Хвала Айцу...

25/10/2022

🙏Сёмы дзень

🙏О святы Юда Тадэвуш! Пасля агромністага смутку ты зведаў невымоўную радасць, калі зноў убачыў свайго дарагога Настаўніка, які на трэці дзень пасля сваёй смерці паўстаў з мёртвых, каб з’явіцца перад сваімі вучнямі — апосталамі. Выпрасі ў Бога ласку адраджэння ўва мне добрых пачаткаў, каб я быў годны Хрыстовай міласэрнасці. Амэн.

🙏Ойча наш... Вітай, Марыя... Хвала Айцу...

24/10/2022

🙏Шосты дзень

🙏Дзякую табе, о святы Юда Тадэвуш, дарагі мой і праслаўлены Апостал, за тое, што ты ўмацаваў маю сілу волі, якая дазваляе мне з надзеяй глядзець у маю будучыню.

🙏Шчырым сэрцам дзякую табе за тое, што ты аддаляеш ад мяне боязь за пагаршэнне ўмоваў майго жыцця, што знішчаеш ува мне пакутлівую сілу трывогі перад новымі небяспекамі, якія так прыгняталі мяне.

🙏Умацоўвай, о святы Юда Тадэвуш, гэтую палёгку ў маім сэрцы і ўзмацняй мой душэўны спакой. Няхай ён станецца для мяне жаданай ласкай дару Хрыстовай любові. Учыні, каб я чэрпаў з таго дару сілы і моц у кожнай патрэбе майго жыцця. Амэн.

🙏Ойча наш... Вітай, Марыя... Хвала Айцу...

22/10/2022

Чацвёрты дзень

О святы Юда Тадэвуш! Паколькі ты ўжо ведаеш патрэбы і жаданні маёй душы, дай мне дастаткова сілы і ўмацоўвай маю волю, каб я прыкладным жыццём як найлепш выконваў мае штодзённыя абавязкі, а адначасна і місію пашырэння Божай хвалы, якой патрабуе ад нас Хрыстус. Дапамажы мне ісці дарогай любові і хрысціянскай маральнасці да праўдзівага чалавечага шчасця ў нашым зямным жыцці і да збаўлення душы.

Хрыстус Пан абвяшчаў, што шчасце чалавецтва на зямлі знаходзіцца ў вечнай і найвялікшай праўдзе, якой з’яўляецца любоў да бліжняга. Няхай жа гэты найпрыгажэйшы пачатак Хрыстовай навукі праменіцца на мяне і на тых, хто разам са мною жыве, працуе і ідзе па жыцці пад штандарам Езуса Хрыста. Амэн.

Ойча наш... Вітай, Марыя... Хвала Айцу...

21/10/2022

🙏Трэці дзень

🙏Святы Юда Тадэвуш, хвалебны Апостал! Якаясьці цудоўная моц ахінае маё сэрца, калі мае думкі шукаюць цябе і спыняюцца пры табе, мой заступнік! Тады я спазнаю цудоўнае пачуццё веры, што ты ёсць побач са мною, чуваеш нада мною, гасячы маю трывогу перад небяспекай, якая мне пагражае.

🙏Дай мне, о святы Юда Тадэвуш, ласку, каб гэты мой сардэчны давер, які я маю да цябе, ніколі не згасаў, каб пры жыцці гэты давер быў для мяне шчытом, абаронаю і прывёў маю душу пасля смерці да тваёй светлай постаці, а праз цябе і да Найсвяцейшага Аблічча Езуса Хрыста, нашага Збаўцы. Амэн.

🙏Ойча наш... Вітай, Марыя... Хвала Айцу...

20/10/2022

Другі дзень

О святы Юда Тадэвуш! Ты стаў хвалебным Апосталам, бо па закліку Езуса Хрыста пайшоў за Ім, аддаючы Яму сваё сэрца, поўнае любові, веры і праслаўлення.

У Хрысце, Яго навуцы і ў Яго Боскай місіі ты знайшоў натхненне для сваёй вялікай апостальскай працы і стаў адным з першых будаўнікоў Каталіцкага Касцёла, любові і хрысціянскай маральнасці.

Я прагну, о святы Юда Тадэвуш, ісці па жыцці, углядаючыся ў твае сляды, і горача прашу цябе: будзь натхненнем для маіх думак і ўчынкаў, і я стану карысным для нашага Каталіцкага Касцёла, буду свяціць сваім бліжнім добрым прыкладам. Амэн.

Ойча наш... Вітай, Марыя... Хвала Айцу...

Photos from redchurchminsk's post 01/08/2022

Шчыра дзякуем за магчымасць удзельнічаць у арганізацыі крыжовага шляху ужо другі раз на фестывалі .catholic
Было вельмі цёпла, утульна, смачна, весела, глыбока і з Богам у кожным куточку !♥️

Photos from redchurchminsk's post 17/07/2022

Парафіяльныя аб'явы

🌿20 ліпеня (серада) — успамін св. Апалінарыя, біскупа і мучаніка.
🌿21 ліпеня (чацвер) — успамін св. Лаўрэнція з Брындызі, прэзбітэра і доктара Касцёла.
🌿22 ліпеня (пятніца) — свята св. Марыі Магдалены.
🌿23 ліпеня (субота) — свята св. Брыгіты, законніцы, апякункі Еўропы.
🌿30 ліпеня ва Уселюбе у другі раз пройдзе Novafest 2022 — хрысціянскі фестываль-рэкалекцыі.
Запрашаем усіх жадаючых.

Фота з

Photos from redchurchminsk's post 13/07/2022

Посная пілігрымка Мінск-Будслаў 2022 🌿❤️‍🔥🙏

Photos from redchurchminsk's post 26/06/2022

Парафіяльныя аб’явы:

🌿27 чэрвеня (пянядзелак) — успамін св. Кірыла Александрыйскага, біскупа і доктара Касцёла.

🌿28 чэрвеня (аўторак) — успамін св. Ірэнэя, біскупа і мучаніка.

🌿29 чэрвеня (серада) — урачыстасць святых Пятра і Паўла, апосталаў.

🌿30 чэрвеня (чацвер) — успамін святых Першамучанікаў Рымскага Касцёла.

🌿1 ліпеня — першая пятніца месяца, набажэнства да Найсвяцейшага Сэрца Езуса.

🌿2 ліпеня (субота) — урачыстасць Маці Божай Будслаўскай. Першая субота месяца, набажэнства да Беззаганнага Сэрца Марыі.

🌿30 ліпеня ва Уселюбе у другі раз пройдзе Novafest 2022 — хрысціянскі фестываль-рэкалекцыі.

Want your place of worship to be the top-listed Place Of Worship in Minsk?
Click here to claim your Sponsored Listing.

Videos (show all)

🙏Дзевяты дзень🙏О святы Юда Тадэвуш, хвалебны Апостал! Няхай навекі будзе благаслаўлёна тваё імя, няхай расце колькасць т...
🙏Восьмы дзень🙏О святы Юда Тадэвуш! Ты ў сваёй апостальскай працы вучыў, што светам кіруе Божая ўсемагутнасць, што гэтая ...
🙏Сёмы дзень🙏О святы Юда Тадэвуш! Пасля агромністага смутку ты зведаў невымоўную радасць, калі зноў убачыў свайго дарагог...
🙏Шосты дзень🙏Дзякую табе, о святы Юда Тадэвуш, дарагі мой і праслаўлены Апостал, за тое, што ты ўмацаваў маю сілу волі, ...
Чацвёрты дзеньО святы Юда Тадэвуш! Паколькі ты ўжо ведаеш патрэбы і жаданні маёй душы, дай мне дастаткова сілы і ўмацоўв...
🙏Трэці дзень🙏Святы Юда Тадэвуш, хвалебны Апостал! Якаясьці цудоўная моц ахінае маё сэрца, калі мае думкі шукаюць цябе і ...
Другі дзеньО святы Юда Тадэвуш! Ты стаў хвалебным Апосталам, бо па закліку Езуса Хрыста пайшоў за Ім, аддаючы Яму сваё с...

Website

Address


Савецкая
Minsk
Other Religious Organizations in Minsk (show all)
Царква Iсуса Хрыста Святых апошнiх дзён у Беларусi Царква Iсуса Хрыста Святых апошнiх дзён у Беларусi
Велозаводская, д. 8
Minsk

Страница Церкви Иисуса Христа Святых последних дней в Беларуси на русском языке.

Discipleship International Church page Discipleship International Church page
НЕЗАВИСИМОСТИ 155
Minsk, 786522

НЕ ПОРТИ НАСТРОЙ

daminikanki_by daminikanki_by
Дамініканкі
Minsk, 22023

Сёстры дамініканкі з Беларусі

baptist.by baptist.by
Улица Яна Райниса 6, а\я 25
Minsk, 220107

РО Союз Евангельских Христиан Баптистов в Республике Беларусь

Kloster der Hl. Elisabeth Kloster der Hl. Elisabeth
Ulica Vygotskogo, 6
Minsk, 220080

Hl. Elisabeth Kloster (Minsk, Belarus) offizielle Facebook-Seite Wir bieten Einblick in das Kloster

Библейское Общество в Республике Беларусь Библейское Общество в Республике Беларусь
Улица Чигладзе, дом 19
Minsk, 220093

Межконфессиональное христианское религиозное братство Издание, распространение и популяризация Библии с 1816 г.

Белорусская Православная Церковь Белорусская Православная Церковь
Улица Освобождения 10
Minsk, 220004

Белорусская Православная Церковь МП

Церковь "Новая Жизнь" (Минск) Церковь "Новая Жизнь" (Минск)
Ковалева 72
Minsk, 220019

Богослужения проходят каждое воскресенье в 10:00, 12:30 и 19:00 (для молодёжи)

Храм преподобного Сергия Радонежского. Минск Храм преподобного Сергия Радонежского. Минск
Улица Каролинская д. 7
Minsk, 220000

Приход храма преподобного Сергия Радонежского в г. Минске Минской епархии Белорусской Православной Церкви

Православие Православие
Улица Осипенко
Minsk, 220068

То что что может применить мирянин в своей жизни, а не и